opiąć

зак.

1. абцягнуць; абхапіць;

2. аплесці; абапяць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ашчапе́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Разм. Моцна абхапіць, абняць. Ашчаперыўшы.. рыжаватую сынаву галаву,.. [Агата] моцна заплакала на ўсю хату. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абе́руч, прысл.

Разм. Абедзвюма рукамі (абхапіць, узяць што‑н.). Павёў доктар пана ў лазню, пасадзіў на палок ды загадаў трымацца аберуч за жэрдку. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наошлап ’пакідаючы каляіну між колаў воза’ (ТС). З на і ошлап, гл. ашлипіцьабхапіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абшчапі́цьабхапіць рукамі, нарабіць прышчэпак (сад.)’ (Янк. I), абшчэпкі ’абдымкі’ (Яўс.) да шчапіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашчапе́рыць1 (БРС, Янк. I), ошчоперыцьабхапіць рукой, каб сышліся пальцы’ (КСТ), абшчаперыць ’моцна абхапіць за шыю абедзвюма рукамі’ (Ян.). Да (š)čeper‑, параўн. шчыпер ’расткі цыбулі’ і пад.

Ашчапе́рыць2 (экспр.) ’стукнуць’ («нечым напаследак па карку ашчаперыла», А. Дзятлаў, ЛіМ, 1971 г.). Відаць, ад перыць ’біць’ пад уплывам ашчаперыць1 ці непасрэдна ад яго, параўн. рус. хватить ’стукнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спаві́ць, спаўю́, спаўе́ш, спаўе́; спаўём, спаўяце́, спаўю́ць; спаві́ў, -віла́, -ло́; спаві́; спаві́ты; зак., каго (што).

1. Загарнуць дзіця ў пялёнкі і звязаць спавівачом.

С. дзіця.

2. Абвіць, аплесці чым-н.; абхапіць.

Сухое галлё спавіта павуціннем.

|| незак. спавіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. спавіва́нне, -я, н.

|| прым. спавіва́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ахапі́ць, ахаплю, ахопіш, ахопіць; зак., каго-што.

1. Тое, што і абхапіць.

2. Уключыць у сферу свайго дзеяння, уплыву каго‑, што‑н.

•••

Як вокам ахапіць (акінуць, агледзець, скінуць) — колькі можна ўбачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абві́цца, абаўю́ся, абаўе́шся, абаўе́цца; абаўёмся, абаўяце́ся, абаўю́цца; абві́ўся, -віла́ся, -ло́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Абкруціцца вакол чаго-н., абвіць што-н.

Пуга абвілася вакол пугаўя.

2. Абвіць, абхапіць што-н.

Хмель абвіўся вакол балкона.

Ручкі дзіцяці абвіліся вакол матчынай шыі.

|| незак. абвіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абхапі́цца, ‑хопіцца; зак.

Абхапіць, абняць адзін аднаго. — Хлопцы, ды гэта ж Цярэшка, мой сын, матрос з Чорнага мора! — І яны абхапіліся, трэслі адзін аднаго за плечы, грукалі кулакамі адзін аднаго па спінах. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)