2. Тое, што можа абразіць, зняважыць; абразлівы ўчынак, паводзіны, слова. Распарадчык змераў позіркам Краўчанкаву постаць, і Краўчанка ўбачыў у гэтым позірку знявагу і дакор.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абра́за, ‑ы, ж.
Тое, што можа абразіць каго‑н.; зняважлівы ўчынак, зняважлівае слова і пад. Свістам, лаянкай, рогатам, абразай адказвае зала на дзёрзкасць акцёраву.Мікуліч.Васіля Чурылу прымушаюць выконваць многа лішняй работы ды яшчэ кожны дзень слухаць лаянку і абразу.Пшыркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ubliżyć
зак.komu зняважыць, абразіць; крануць за жывое каго
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абра́злівы, ‑ая, ‑ае.
Здольны абразіць; такі, які нясе ў сабе абразу. З-за пуні прагучаў прарэзлівы свіст, а за ім паляцелі ліпкія сваёй брыдкасцю абразлівыя словы...Галавач.У жыцці.. бываюць моманты, калі мала ўсёй накопленай за гады вытрымкі, каб перажыць адну хвіліну абразлівай няёмкасці.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незямны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які знаходзіцца па-за межамі Зямлі 1 (у 1 знач.).
2.перан. Узвышаны, незвычайны; ідэальны. Дзяўчына здавалася яму нечым незямным: заходзіла яна ў клас — і для юнака ўзыходзіла сонца, набліжалася яна — і ён стойваў дыханне, быццам гэта магло абразіць яе.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)