Прыцю́жыць перан. ’абмежаваць у чым-небудзь’: німа ніякай прокідзі — вот прыцюжыла (паст., Сл. ПЗБ). Рус. смал. притюжить ’пакараць, утаймаваць, уціхамірыць’. Няясна. Магчыма, да цю‑га! (гл.), вокліч, якім наганяюць воўка пры паляванні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
skrępować
зак.
1. звязаць;
2. абмежаваць, звязаць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ушчамі́ць, -чамлю́, -чэ́міш, -чэ́міць; -чэ́млены; зак., каго-што.
1. Сціснуўшы, зашчаміць.
У. палец у дзверы.
2. перан. Абмежаваць у чым-н.
У. каго-н. у правах.
У. самалюбства.
3. перан. Паставіць у няёмкае становішча.
|| незак. ушчамля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і ушчэ́мліваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
А́БЕРКРАМБІ (Abercrombie) Леслі Патрык (1879, г. Аштан-на-Мерсі, Вялікабрытанія — 23.3.1957),
англійскі архітэктар і тэарэтык архітэктуры. Выкладаў у Ліверпульскім (1915—35) і Лонданскім ун-тах. Адзін з пачынальнікаў раённай планіроўкі гарадоў. У 1921—22 стварыў праект планіроўкі прамысл. раёна г. Донкастэр, які прадугледжваў буд-ва гарадоў-спадарожнікаў, функцыян. заніраванне тэрыторыі. У праекце развіцця «Вялікага Лондана» (1944) прапанаваў абмежаваць яго памеры «зялёным поясам» і пабудаваць 8 гарадоў-спадарожнікаў. Прэзідэнт Міжнар. саюза архітэктараў (1946—57).
т. 1, с. 21
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІТ (Heath) Эдуард Рычард Джордж (н. 9.7.1916, Бродстэрс, Вялікабрытанія),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Вялікабрытаніі. Скончыў Оксфардскі ун-т. З 1950 дэп. парламента ад Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі, у 1965—75 яе лідэр. У 1959—64 неаднаразова міністр, у 1970—74 прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі. Урад Х. імкнуўся абмежаваць правы рабочых на забастоўкі, падпісаў Дагавор аб забароне размяшчэння ядзернай зброі на марскім дне (1971), увёў прамое кіраванне Паўночнай Ірландыяй з Лондана (1972), дамогся ўступлення Вялікабрытаніі ў Еўрапейскую эканамічную супольнасць (1973).
т. 17, с. 27
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНАЯ РА́ДА 1663,
сход украінскіх казакоў 27—28.6.1663 на ўскраіне г. Нежын для выбрання гетмана Левабярэжнай Украіны (на Правабярэжнай Украіне гетманам быў выбраны польскі стаўленік П.Цяцера). Назва «Ч.р.» ад удзелу ў ёй, акрамя казакоў, «чорных» людзей — сялян і гар. нізоў. Групоўкі казацкай старшыны прапаноўвалі на гетманскую пасаду нежынскага палк. В.Залатарэнку і наказнога (часовага) гетмана Я.Самка, але большасць рады выбрала гетманам кашавога атамана Запарожскай Сечы І.Брухавецкага, які абяцаў народу знізіць паборы і абмежаваць феад. прыгнёт.
т. 17, с. 278
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дыскрымінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак. і незак., каго-што.
Абмежаваць (абмяжоўваць) у правах, паставіць (ставіць) у нераўнапраўнае становішча. Крытыкі-нацыяналісты .. дыскрымінавалі тых пісьменнікаў, якія сапраўды стаялі на платформе дыктатуры пралетарыяту. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адмо́віць, -мо́ўлю, -мо́віш, -мо́віць; -мо́ўлены; зак.
1. Не задаволіць чыёй-н. просьбы, патрабавання.
А. у просьбе.
2. Абмежаваць у чым-н., пазбавіць чаго-н.
А. сабе ў чым-н.
3. Не даць згоды на шлюб.
Дзяўчына адмовіла сватам.
|| незак. адмаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. адмо́ва, -ы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
абмежава́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. абмежаваць, абмежавацца.
2. Тое, што стрымлівае, ставіць каго‑, што‑н. у пэўныя рамкі. Яшчэ было многа усялякіх абмежаванняў, правіл, якія нельга было парушаць. Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАПУЛЯ́РЫ (лац. populares ад populus народ),
ідэйна-палітычная плынь у Стараж. Рыме ў канцы 2—1 ст. да н.э. Абаранялі інтарэсы плебсу, у першую чаргу сельскага, супрацьстаялі аптыматам. У цэнтры барацьбы з аптыматамі былі аграрнае пытанне і дэмакратызацыя рым. дзяржавы. Абапіраючыся на нар. сход, П. імкнуліся абмежаваць буйное і аднавіць сял. землеўладанне, забараніць даўгавую кабалу, адмяніць ліхвярства. Значную ролю сярод П. адыгрывалі браты Гракхі, Апулей Сатурнін. Уплыў П. у сваіх мэтах выкарыстоўвалі Г.Марый, Ліцыній Крас, Цэзар.
Літ.:
Трухина Н.Н. Политика и политики «золотого века» Римской республики (II в. до н.э.). М., 1986. С. 56—59.
т. 12, с. 74
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)