абкле́ іць , ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак. , што .
Наклейваючы, пакрыць што‑н. чым‑н.; абляпіць . [Сцяпан] агледзеў усё: чыста пагабляваныя жоўтыя дошкі столі; квяцістыя шпалеры, якімі ён сам абклеіў сцены; ложак, стол, этажэрку. Шамякін .
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закача́ ць 1 , ‑а́ ю, ‑а́ еш, ‑а́ е; зак. , каго-што , у што .
Качаючы, пакрыць, абляпіць чым‑н. зверху. Закачаць мяса ў цеста.
закача́ ць 2 , ‑а́ ю, ‑а́ еш, ‑а́ е; зак.
Пачаць качаць (у 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укача́ ць
1. кул. (абляпіць , абсыпаць мукой ) é inrollen vt ; wé nden vt ;
2. (прымяць траву ) ní edertreten* vt , ní ederdrücken vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
вы́ качаць , ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. што . Разгладзіць качаннем. Выкачаць бялізну качалкай. // Качаючыся, прымяць, змяць, утрамбаваць што‑н. Сёння раніцай жонка пайшла ў агарод па цыбулю і прыбегла плачучы: нехта ўсе грады выкачаў. Сяргейчык .
2. каго-што . Пераварочваючы з боку на бок, укачаць, абляпіць у што‑н. Выкачаць цеста ў муку. // Запэцкаць у што‑н. Выкачаць яблыкі ў пясок.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
обката́ ть сов.
1. (обвалять) разг. укача́ ць, абкача́ ць, абляпі́ ць , мног. паабле́ пліваць, абсы́ паць, мног. паабсыпа́ ць;
2. (укатать) уе́ здзіць, абабі́ ць;
3. (испытать пробной ездой) аб’е́ здзіць;
4. перен. (освоить) абката́ ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
заляпі́ ць , ‑ляплю, ‑лепіш, ‑лепіць; зак. , што .
1. Запоўніць, замазаць чым‑н. вязкім, ліпкім. Парабкі колькі разоў спрабавалі заляпіць гэтыя бліскучыя літары, але гліна ад ветру трэскаецца і асыпаецца. Бажко . // Закрыць, заклеіць чым‑н. Заляпіць разбітую шыбу паперай. // Разм. Закрыць, закласці чым‑н. Дранкай заляпіў [Сузон] страху на хаце. Галавач . // Наклейваючы што‑н., пакрыць паверхню чаго‑н. Заляпіць усю сцяну афішамі.
2. Абляпіць , пакрыць сабой паверхню чаго‑н. Пакуль Забраліся, снег заляпіў, выбеліў цалкам постаці Прыстрома і Дзераша. Шынклер .
3. і без дап. Разм. Моцна ўдарыць, нанесці ўдар. Заляпіць аплявуху. Заляпіць у вуха.
4. Разм. Рэзка, рашуча зрабіць што‑н.; уляпіць (у 2 знач.). Заляпіць вымову. Заляпіць двойку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)