абляпі́ць, -ляплю́, -ле́піш, -ле́піць; -ле́плены; зак., каго-што.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прыстаць, прыліпнуць з усіх бакоў да каго-, чаго-н.; пакрыць усю паверхню.

Гліна абляпіла чаравікі.

Мурашкі абляпілі цукар (перан.: населі кругом).

2. Наклейваючы, пакрыць чым-н.

А. сцены афішамі.

3. перан. Акружыць.

Дзеці абляпілі сані з усіх бакоў.

|| незак. абле́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абляпі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абляплю́ абле́пім
2-я ас. абле́піш абле́піце
3-я ас. абле́піць абле́пяць
Прошлы час
м. абляпі́ў абляпі́лі
ж. абляпі́ла
н. абляпі́ла
Загадны лад
2-я ас. абляпі́ абляпі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час абляпі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

абляпі́ць сов., в разн. знач. облепи́ть;

гразь ~пі́ла машы́ну — грязь облепи́ла маши́ну;

а. сцяну́ аб’я́вамі — облепи́ть сте́ну объявле́ниями;

пчо́лы ~пі́лі кве́ткі — пчёлы облепи́ли цветы́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абляпі́ць, ‑ляплю, ‑лепіш, ‑лепіць; зак., каго-што.

1. Прыстаць, прыліпнуць у многіх месцах да каго‑, чаго‑н., пакрыць усю паверхню. Шэрае неба, і пад ім — бясконцая дарога... вязкі бруд абляпіў колы. Мікуліч. Снег абляпіў у парках усе дрэвы. Хомчанка. // Шчыльна абхапіць з усіх бакоў (пра адзенне). Панчохі прамоклі, і вы адчуваеце, як непрыемна абляпілі яны вашы ногі... Васілевіч.

2. Наклейваючы, пакрыць чым‑н. у многіх месцах. І тут мне стала зразумела: ластаўкі з усіх бакоў абляпілі бляшанку зямлёй. Ляўданскі.

3. перан. Размясціўшыся ў вялікай колькасці, густа пакрыць якую‑н. паверхню; шчыльна абступіць з усіх бакоў; акружыць. Яны [аднакласнікі] у момант абляпілі з усіх бакоў сані, учапіліся за аглоблі, цягнулі за капылы, за палазы. Сіпакоў. Драбкі цукру мурашкі абляпілі так, што за імі нічога не было відаць. Пальчэўскі. Дзеці абляпілі хату, тоўпіліся на прызбах, заглядалі ў вокны. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абле́плены обле́пленный; см. абляпі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абляпі́цца, -ляплю́ся, -ле́пішся, -ле́піцца; зак., чым (разм.).

Абляпіць сябе чым-н.

А. гарчычнікамі.

|| незак. абле́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

облепи́ть сов. абляпі́ць, мног. паабле́пліваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закача́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што ў што.

Качаючы, пакрыць, абляпіць чым-н. зверху.

З. мяса ў цеста.

|| незак. зако́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абле́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абляпіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абле́плены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абляпіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)