каёмчатый шляка́ты; аблямава́ны;

каёмчатые кры́лья ба́бочки шляка́тыя кры́лы матыля́ (матылька́);

каёмчатый плато́к ху́стка са шля́кам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ЧАРНА́ЎЧЫЦКІ ТРО́ІЦКІ КАСЦЁЛ,

помнік архітэктуры готыкі і рэнесансу ў в. Чарнаўчыцы Брэсцкага р-на. Пабудаваны ў 1595 па фундацыі М.​К.​Радзівіла Сіроткі. Аднанефавы мураваны храм зальнага тыпу з рудыментам трансепта і развітай паўкруглай апсідай, да якіх прылягаюць квадратныя ў плане больш нізкія прыбудовы з 1-схільнымі дахамі. З паўд. боку да апсіды прылягае круглая ў плане вежа з шатровым пакрыццём. Да гал. фасада прыбудаваны бабінец. Асн. аб’ём і апсіда накрыты высокім 2-схільным дахам з трохвугольнымі шчытамі на тарцах. Шчыт на гал. фасадзе аздоблены плоскімі прамавугольнымі і круглымі нішамі, тонкімі карнізамі, верт. цягамі.

Атынкаваныя масіўныя сцены (таўшчыня 1,3 м) бакавых фасадаў умацаваны контрфорсамі. Аконныя праёмы паўцыркульныя з прафіляванымі карнізамі. Унутры цыліндрычныя скляпенні на распалубках дэкарыраваны ляпнымі рэбрамі прыгожага геам. малюнка. У інтэр’еры 3 барочныя драўляныя паліхромныя скульптуры 18 ст. У рызніцы захоўваецца арнат, аблямаваны слуцкім поясам. На ПнЗ ад касцёла на высокім цокалі 3-ярусная званіца пад шатровым дахам. У працэсе архітэктурна-археал. даследаванняў устаноўлена, што сакрыстыя, рызніца і вежа прыбудаваны ў 17 ст.

А.​М.​Кушнярэвіч, Л.​Г.​Лапцэвіч, У.​А.​Чантурыя.

т. 17, с. 232

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

обшивно́й

1. (об одежде) абшыва́ны; (по краям) аблямава́ны; см. обшива́ть​ 1;

2. плот., техн. абшы́ты, абшалява́ны; абабі́ты; см. обшива́ть​ 2;

3. см. обши́вочный.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обши́тый

1. абшы́ты, мног. паабшыва́ны; аблямава́ны, мног. пааблямо́ўваны;

2. абшы́ты, мног. паабшыва́ны, абшалява́ны, мног. паабшалёўваны, абабі́ты, мног. паабіва́ны;

3. абшы́ты, мног. паабшыва́ны; см. обши́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уво́ддалі, прысл. і прыназ.

1. прысл. Няблізка, на адлегласці, воддаль. Чорнай сцяной высіцца ўводдалі хвойнік. Бядуля. З высокага пагорка лашчыў вока чароўны далягляд, аблямаваны ўводдалі сінім паскам лесу. Рамановіч. Вось .. замільгалі ўводдалі цьмяныя агеньчыкі горада. Сяргейчык. / З прыназ. «ад» утварае спалучэнне з Р. Баль быў грандыёзны. З усяго наваколля .. былі гасцямі паны і падпанкі. Быў і той княжыч. Але ён сядзеў, весяліўся ўводдалі ад княжны. Сабаленка.

2. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам «уводдалі» выражае прасторавыя адносіны; ужываецца для ўказання на размяшчэнне каго‑, чаго‑н. няблізка, па адлегласці, воддаль ад каго‑, чаго‑н. На ўскраіне ў гэты час, навокал машын, акрытых брызентамі, і ўводдалі іх, у дазорах, стаяць .. напагатове лётчыкі атрада. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ложенный

1. вы́лажаны, вы́кладзены, мног. павыклада́ны, павыкла́дваны;

2. вы́лажаны, мног. павыклада́ны, павыкла́дваны; вы́машчаны, мног. павымо́шчваны; абло́жаны, абкла́дзены, мног. паабклада́ны, паабкла́дваны; вы́сланы, мног. павысціла́ны;

3. аблямава́ны, мног. пааблямо́ўваны, абшы́ты, мног. паабшыва́ны;

4. зло́жаны, скла́дзены, мног. пасклада́ны, паскла́дваны, вы́лажаны, мног. павыклада́ны, павыкла́дваны;

5. вы́лажаны, вы́кладзены; см. вы́ложить.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)