абаро́так, ‑тку, м.

Разм. Тое, што і абарот (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

унутрыкалга́сны, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца ў межах калгаса. Унутрыкалгасны абарот прадукцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жыраабаро́т, ‑у, М ‑роце, м.

Плацежны абарот, які робіцца шляхам безнаяўных разлікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затава́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што (спец.).

Сабраць многа тавару, не пускаючы ў гандлёвы абарот.

З. муку на складзе.

|| незак. затава́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. затава́рванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

recycle [ˌri:ˈsaɪkl] v. перапрацо́ўваць; вярта́ць у абаро́т (адходы вытворчасці)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

абарача́льнасць, -і, ж.

1. гл. абарачальны.

2. Перамяшчэнне транспартных сродкаў туды і назад за пэўны прамежак часу (спец.).

А. вагонаў.

3. Праходжанне тавараў, грошай праз абарот (у 4 знач.).

А. капіталу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тавараабаро́т, ‑у, М ‑роце, м.

Абарот тавараў у народнай гаспадарцы. Тавараабарот паміж горадам і вёскай. Рознічны тавараабарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГАЛАКТЫ́ЧНЫ ГОД,

прамежак часу, за які Сонечная сістэма робіць 1 абарот вакол цэнтра Галактыкі. Складае каля 230 млн. зямных гадоў.

т. 4, с. 449

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЯМНА́Я ВОСЬ, вось вярчэння Зямлі,

умоўная прамая, вакол якой адбываецца поўны абарот Зямлі на працягу сутак; праходзіць цераз цэнтр Зямлі і перасякае зямную паверхню ў геагр. полюсах. Становішча З.в. ўскладняецца павольным паваротам яе па кругавым конусе (поўны абарот адбываецца за 26 тыс. гадоў — прэцэсія) і хістаннем восі з перыядам 18,6 года (нутацыя), змяняецца адносна цела Зямлі (сярэдняе становішча Паўн. полюса перамяшчаецца ў бок Паўн. Амерыкі са скорасцю 11 см/год). Нахілам восі вярчэння да плоскасці арбіты Зямлі (экліптыкі) тлумачыцца змена пораў года.

т. 7, с. 132

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

circulation [ˌsɜ:kjəˈleɪʃn] n.

1. цыркуля́цыя

2. абарачэ́нне, абаро́т (таксама грашовы); тыра́ж (газет, часопісаў)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)