чыта́ч, ‑а, м.

1. Той, хто чытае якія‑н. творы, да каго звернуты творы пісьменнасці. Мова і стыль — гэта тыя формы, у якіх падаецца чытачу думка твора. Чорны. «А дні ідуць» — кніга, высока ацэненая друкам і па заслугах прынятая чытачом. «Полымя».

2. Наведвальнік, абанент грамадскай бібліятэкі, чытальні. Звыш дзевяці тысяч чытачоў абслугоўвае Мінская бібліятэка № 10. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бле́нкер

(англ. blinker, ад blink = мігацець)

1) прыстасаванне на тэлефонным камутатары, пры дапамозе якога абанент выклікае тэлефаністку;

2) чыгуначны аўтаматычны сігнальны прыбор на камутатарах блакіровачных сістэм.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

zgłosić się

зак.

1. з’явіцца;

2. вызвацца; выказаць гатоўнасць;

abonent się nie zgłasza — абанент не адказвае

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

abonentka

ж.

1. абанент (жанчына); абанентка;

2. падпісчыца; карыстальніца абанемента;

abonentka pism kobiecych — падпісчыца на жаночыя выданні

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)