аблажы́ць, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак., каго-што.

1. Абкласці каго‑, што‑н. з усіх бакоў; акружыць чым‑н. Аблажыць градку дзёрнам. Аблажыць хворага падушкамі.

2. Аздабляючы, упрыгожваючы, пакрыць паверхню чаго‑н., чым‑н.; абліцаваць. Аблажыць сцены мармурам. // Абкантаваць, абшыць па краях. Аблажыць аксамітам рукавы і каўнер.

3. Пакрыць, ахінуць суцэльнай заслонай; абвалачы. Ён [цягнік] збавіў ход імклівы трошкі, Адхоны дымам аблажыў. Калачынскі. / у безас. ужыв. Усё неба аблажыла. // безас. Пры хваробе пакрыць (горла, язык) белым налётам. Горла аблажыла.

4. Акружыць войскам; асадзіць. Аблажыць крэпасць. □ Мала таго, што рэспубліку аблажылі з усіх бакоў інтэрвенты і белагвардзейцы, — на яе насоўваецца жахлівая здань голаду. Гамолка.

5. Абавязаць да выплаты чаго‑н. Аблажыць падаткам.

6. Адвярнуць, апусціць, расправіць. Аблажыць каўнер.

7. Разм. Паваліць, абваліць; забіць. Сабак жа завёў, што каня аблажыць могуць. Кірэйчык. Ён слухаў разам з намі воўчыя песні і расказваў, як учора ноччу конюх у іх на участку з кладоўкі праз акно аблажыў аднаго старога канятніка. Пташнікаў. // Зрэзаць, ссячы. Аблажыць сасну. □ Гектараў трыццаць мужчыны ўжо аблажылі, і яна [трава] ляжыць у пракосах. Сабаленка.

8. Разм. Груба аблаяць. Гальяш, не вытрымаўшы, аблажыў сялян моцным слаўцом. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

commit

[kəˈmɪt]

v.t.

1) рабі́ць, учыня́ць

to commit adultery — учыні́ць жані́мскую здра́ду

to commit an error — зрабі́ць памы́лку

2) аддава́ць

to commit to an asylum — адда́ць у шпіта́ль для псыхі́чна хво́рых

to commit the body to earth (the grave) — хава́ць це́ла, аддава́ць зямлі

to commit to fire — спалі́ць

3) зьняво́ліць

4) абавяза́ць (-ца)

it does not commit me to anything — Гэ́та мяне́ да нічо́га не абавя́звае

He would not commit himself in any way — Ён нічы́м не забавяза́ўся

- commit to memory

- commit to writing

- commit to paper

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

даве́сці 1, ‑вяду, ‑вядзеш, ‑вядзе; ‑вядзём, ‑ведзяце; пр. давёў, ‑вяла, ‑ло; заг. давядзі; зак., каго-што.

1. Прывесці, даставіць куды‑н., да якога‑н. месца. Пятро давёў хлапчука да дзвярэй, а сам застаўся на ганку паслухаць. Пальчэўскі.

2. Пракласці, правесці да якога‑н. месца. Давесці шашу да калгаса. □ Каб давесці пракладку канала да ракі, патрэбен быў экскаватар. Краўчанка. // Робячы што‑н., дасягнуць якой‑н. мяжы, мэты. Давесці справу да канца. □ [Антон] давёў сцены да вокан. Чорны. Петрык хоча давесці сваю гаспадарку да 50 галоў, але ён вельмі заклапочаны: трусы ў яго не выдатнай пароды і няма прыстасаваных клетак. Шынклер.

3. Прывесці ў які‑н. стан. Давесці да слёз. Давесці да непрытомнасці. □ Усе гэтыя перажыванні давялі мяне да ліхаманкавага стану. Шамякін.

4. Абавязаць да выканання (якога‑н. плана, задання і пад.). Давесці план па нарыхтоўцы грыбоў.

5. Падагнаць, прыладзіць так, каб падыходзіла да чаго‑н. па форме, памерах. Давесці аконную раму.

•••

Давесці да ведама — паведаміць, перадаць, расказаць.

Давесці (прывесці) да ладу — прывесці што‑н. у парадак, закончыць паспяхова якую‑н. справу.

Давесці да ручкі — тое, што і дабіць да ручкі (гл. дабіць).

Давесці да торбы — прывесці да беднасці, жабрацтва; разарыць.

Не давядзе (не давядуць) да дабра хто-што — дрэнна кончыцца.

Не давядзі бог — вельмі дрэнна.

даве́сці 2, ‑вяду, ‑вядзеш, ‑вядзе; ‑вядзём, ‑ведзяце; пр. давёў, ‑вяла, ‑ло; заг. давядзі; зак., што.

Даказаць, пацвердзіць правільнасць чаго‑н. фактамі, довадамі. Трэба будзе, зазначае сабе настаўнік, пагаварыць з сялянамі на сходзе, давесці ім, што і жанчыне навука патрэбна, яшчэ, можа, больш, чым мужчыну. Колас. — Я стары сацыял-дэмакрат! — крычаў Цыліч, жадаючы гэтым нешта давесці. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)