у старажытнагрэчаскай міфалогіі дачка тытанаў Коя і Фебы, адна з жонак Зеўса, якая нарадзіла ад яго багоў Апалона і Артэміду. У міфах створаны вобраз Л. як маці-пакутніцы, якая ўслаўлена ў сваіх дзецях і дзякуючы ім заняла ганаровае месца сярод багоў на Алімпе. Л., Апалон і Артэміда заўсёды аднадушныя, разам змагаюцца з ворагамі, дапамагаюць траянцам у Траянскай вайнеі г.д. У рым. міфалогіі Л. вядома пад імем Латона.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУШЧЭ́ННЕ,
паверхневае рыхленне глебы з частковым пераварочваннем і перамешваннем, падразаннем пустазелля і знішчэннем шкодных насякомых; агратэхнічны прыём апрацоўкі. Зніжае шчыльнасць глебы, павышае аэрацыю, спрыяе захаванню вільгаці. Праводзіцца адначасова або пасля жніва збожжавых і перад пераворваннем шматгадовых траў дыскавымі або лямешнымі лушчыльнікамі на глыб. 8—12 см. Можа замяняць узорванне з-пад прапашных культур на рыхлых глебах і чыстых ад пустазелля палях, а таксама на пераўвільготненых цяжкіх глебах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАЛІ́ТНЫЯ КАНСТРУ́КЦЫІ,
будаўнічыя канструкцыі (пераважна бетонныя і жалезабетонныя), асн. часткі якіх зроблены ў выглядзе адзінага цэлага (маналіту) на месцы ўзвядзення будынка ці збудавання.
Адрозніваюцца ад зборных канструкцый, элементы якіх вырабляюцца на з-дзе або палігоне. Выкарыстоўваюцца пераважна для нестандартных будынкаў, пры асабліва вял, нагрузках і ў збудаваннях, якія цяжка паддаюцца чляненню (напр., фундаменты пад пракатнае абсталяванне). Мэтазгодны пры выкананні іх індустрыяльнымі метадамі з выкарыстаннем інвентарнай апалубкі (слізгальнай, перастаўной, перасоўнай і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАПЛЫ́Ў (біял.),
мясцовае патаўшчэнне ствала, галіны ці кораня ў выніку разрастання тканак пад уплывам раздражняльнікаў, мех. пашкоджанняў, заражэння паразітарнымі грыбамі і інш. Бываюць Н. з гладкай паверхняй і адносна правільнай будовай драўніны, трапляюцца на ствалах усіх парод; Н. з шышкаватай паверхняй (капы), са звілістым і хаатычным (свілаватым) размяшчэннем валокнаў у драўніне, абумоўлены паяўленнем вял. колькасці спячых пупышак і трапляюцца на лісцевых пародах. Драўніну Н. выкарыстоўваюць у вытв-сці дробных маст. вырабаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ФАРАЎ (Пётр Паўлавіч) (29.7.1917, г. Віцебск —7.4.1971),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Барысаглебскую ваен. авіяшколу (1939). У Чырв. Арміі з 1938. У Вял.Айч. вайну з 1942 на 1-м і 2-м Укр. франтах, штурман знішчальнага авіяпалка. Удзельнік баёў пад Сталінградам, Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Польшчы, Румыніі, Чэхаславакіі. Зрабіў 297 баявых вылетаў, правёў 69 паветр. баёў, збіў 20 самалётаў ворага. Да 1960 у Сав. Арміі, потым на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́НДЗЯ,
катэгорыя спадчынных воінаў-наёмнікаў у сярэдневяковай Японіі. Практыкавалі адзін з відаў баявога майстэрства — «ніндзютсу» (яп. «нін» — нябачны, цярплівы і «дзютсу» — майстэрства). У час міжусобных войнаў (11—16 ст.) наймаліся яп. князямі для шпіянажу і забойства сапернікаў. Пасля аб’яднання Японіі ў пач. 17 ст.пад уладай сёгунаў з дома Такугава частка Н. выконвала паліцэйскія функцыі, частка далучылася да дэкласаваных элементаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПЛЯСУ́ХА»,
бел.нар. сольны танец імправізацыйнага характару. Наз. таксама «Плясавая», «П.-рассядуха». Муз. памер 2/4. Тэмп ад павольнага да вельмі хуткага. Пабудаваны на разнастайных прысядачных рухах (таму наз. і «П.-рассядуха») і дробатах з суправаджэннем пляскання ў далоні. Танец часам суправаджаецца кароткімі, часцей чатырохрадковымі прыпеўкамі. Сустракаюцца варыянты «П.», якія выконваюцца пад«Барыню». Мяркуюць, што танец запазычаны ў пач. 20 ст. ў перасяленцаў з Расіі. Зафіксаваны ў Гомельскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
úntena уні́зе, зні́зу, уні́з, до́лу;
bis ~ дані́зу;
nach ~ (hin) уні́з;
von ~ (her) зні́зу;
von ~ hináuf зні́зу ўверх;
~ hervórз-пад ні́зу;
von óben bis ~з ве́рху да ні́зу;
wéiter ~ ніжэ́й;
síehe ~ глядзі́ ніжэ́й;
bei j-m ~ durch seinразм. ні́зка апусці́цца ў чыі́х-н. вача́х, пазба́віцца аўтарытэ́ту ў каго́-н.;
~ ángeführt [erwähnt] ніжэйпамянёны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ва́гі ’прылада для ўзважвання’. Да вага́ (гл.). Форма множнага ліку, у пэўнай ступені лексікалізаваная (аднак у РБСвага́ адз. л., ва́гі мн. л.), замацавалася, магчыма, па аналогіі з назвамі іншых прылад, якія складаюцца з дзвюх частак (сані, нажніцы, вароты і пад.), або пад уплывам рус.весы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бружме́ль ’расліна Lonicera L.’ (Кіс.). Назва няяснага паходжання. Бружме́ль — гэта таксама ’брызгліна’. Відавочна, назва была перанесена з брызгліны на бружмель. Этымалогія слова бружме́ль няясная, ёсць шмат варыянтаў (гл. падбрызглі́на). Вопыт этымалагізавання (няпэўны!), Махэк₂, 69 (падbrslen ’брызгліна’).