зорная сістэма з 2 зорак, звязаных фізічна (фізічныя П.з.) ці размешчаных амаль на адным прамені назірання (аптычныя П.з.). Фіз. П.з. з прычыны ўзаемнага прыцяжэння рухаюцца па эліптычных арбітах вакол агульнага цэнтра мас.
Паводле ўмоў назірання фіз. П.з. падзяляюць на 4 групы. Візуальна-П.з. можна бачыць паасобна простым вокам ці ў тэлескоп, напр. зоркі Міцар і Алькор. Адлегласць паміж кампанентамі можа быць настолькі вялікая, што прыцяжэнне інш. зорак разбурае падвойную сістэму. Спектральна-П.з. выяўляюцца па зменах спектральных ліній (зрушэнне ці раздваенне) у іх спектрах. Зацьменна-П.з. (разнавіднасць спектральна-падвойных) бачныя як пераменныя: перыядычна трапляючы на адну лінію з праменем назірання, яны зацямняюць адна адну. Астраметрычныя П.з. — адна з кампанент вельмі малая і нябачная ў тэлескоп; выяўляецца па анамаліях у руху гал. кампаненты. Існуюць кратныя зорныя сістэмы (складаюцца з некалькіх зорак), напр.Кастар. Прыблізна 70% усіх зорак уваходзяць у склад падвойных ці кратных сістэм. Іх даследаванне мае важнае значэнне для высвятлення прыроды і эвалюцыі зорак.
Літ.:
Бэттен А. Двойные и кратные звезды: Пер. с англ.М., 1976;
Тесные двойные звездные системы и их эволюция. М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПА́МЯЦЬ»,
шматтомнае серыйнае выданне энцыклапедычнага характару гісторыка-дакументальных хронік раёнаў і гарадоў Беларусі. Выдаецца паводле пастановы ўрада Рэспублікі Беларусь «Аб выданні ў рэспубліцы кніг Памяці» на бел. мове (асобныя дакументы і матэрыялы на рус. мове). Для падрыхтоўкі рукапісаў створаны гар. і раённыя камісіі з удзелам вучоных і краязнаўцаў. Выданне пачата выд-вам «Беларуская Энцыклапедыя» імя П.Броўкі ў 1985 («Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Шумілінскага раёна»). На 2000 над выданнем кніг серыі працуюць усе дзярж. выд-вы, выдадзена больш за 70 кніг. Кожная кніга мае раздзелы: «Ад часоў першабытных — 1917», «1917—1941», «1941—1945», «1945 — да нашых дзён». Цэнтр. месца ў выданні прысвечана перыяду Вял.Айч. вайны, у якім змешчаны спісы воінаў Чырв. Арміі, што загінулі ў час абароны і вызвалення раёна (горада) і пахаваны на яго тэрыторыі; воінаў-землякоў, якія загінулі ці прапалі без вестак; партызан, падпольшчыкаў, удзельнікаў антыфаш. руху, асоб, якія садзейнічалі партыз. руху і падполлю. У апошнім раздзеле вельмі значныя падраздзелы «Матэрыяльная і духоўная спадчына» і «З гісторыі населеных пунктаў». У кнізе вял. месца адведзена дакумент. матэрыялам. Кожнае выданне багата праілюстравана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ХАЎ (сапр.Няхамкін) Уладзімір Львовіч
(н. 25.3.1928, г. Рагачоў Гомельскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1950). З 1946 працаваў у газ. «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», у 1960—62 і 1975—88 на Бел. радыё. Друкуецца з 1946. Піша пра гіст. мінулае Беларусі, рэв. рух, эпізоды з гісторыі бел. культуры, на маральна-этычныя тэмы, пра Вял.Айч. вайну (кнігі апавяданняў, аповесцей, нарысаў «Сцяг над рэўкомам», 1958; «Апошняя яўка», 1959; «Помнік герою», 1961; «Станцыя паблізу Тамбова», 1964; «Добры вечар, камбат», 1970; «Слухаецца справа аб замаху...», 1972; «Старадаўняя гравюра», 1974; «Сустрэчы ў радыёстудыі», 1985; «...Пра якіх я вельмі клапачуся», 1988; «Далучэнне», 1992). Аўтар радыёп’ес «Гавайская легенда» (паст. 1966), «Паром на бурнай рацэ» (паст. 1982) і інш. п’ес і інсцэніровак для радыё, п’ес для тэатра «Чырвоны губернатар» (паст. 1967) і «Палёт» (паст. 1969). Працуе ў дакумент. кіно. За сцэнарыі фільмаў (з Ю.Цвятковым) «Гісторыя адной тэлеграмы», «Чарвякову... спешна... Ленін» (абодва 1982), «Мост» (1984), «Рэвалюцыя дае нам права» (1985) Дзярж. прэмія Беларусі 1986. Перакладае з інш. моў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стэнато́пны
(ад стэна- + гр. topos = месца)
прыстасаваны да пэўных умоў;
с-ыя арганізмы — жывёлы і расліны, якія могуць існаваць толькі ў месцах са спецыфічнымі, вельмі абмежаванымі ўмовамі асяроддзя (біятопах), напр. берагавая ластаўка, зімародак (жывуць на стромкіх берагах), журавіны, расіцы (растуць на сфагнавых балотах); параўн.эўрытопны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Вы́хартацца ’прагаладацца’ (Касп.), вы́хартавацца ’тс’ (Юрч.). Рус.дыял.пск., смал.вы́хортаться ’прагаладацца ад хадзьбы, работы’, пск., цвяр.хортать ’жыць абы-як, перабівацца’, чэш.chrt ’хорт (сабака)’ і ’вельмі худы чалавек’. Усё ад хорт (гл.) (Фасмер, 4, 268; Махэк₂, 207).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́лесцік ’спадніца з даматканак палатна’ (Сл. паўн.-зах.). Магчыма, да прасл.kolo, kolese ’кола’ (паводле формы спадніцы). Словаўтварэнне вельмі архаічнае:⇉kolestito < z < Zkoles‑t‑ik7 > . Пры дапамозе суфікса -/τ > могуць утварацца назоўнікі ад назоўнікаў (SP. 2, 36–37).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ragged[ˈrægɪd]adj.
1. парва́ны, падра́ны; пано́шаны, зно́шаны
2. няро́ўны, рва́ны; касма́ты;
ragged clouds рва́ныя хма́ры;
a ragged beard касма́тая барада́
3.infmlве́льмі сто́млены
♦
run smb. raggedinfml му́чыць, зму́чваць; мардава́ць каго́-н.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
жу́дасна,
1.Прысл.да жудасны (у 1 знач.).
2.безас.узнач.вык. Пра пачуццё страху, трывогі. Жудасна.. зрабілася Амялляну, калі застаўся з канём адзін у лесе.Колас.
3.прысл.Разм.Вельмі, надзвычайна. І ці знаеш, — як жудасна хочацца жыць, Калі скрозь наліваецца сілаю поле.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)