Зрабіць зусім іншым, змяніць карэнным чынам, абнавіць, пераўтварыць. — Эдзік усяму нашаму гораду абрыдзеў, Надзя. — Ладна, Мікалай... Вы мне дапамажыце. Яго ўсё роўна не перародзяць.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фо́ртэ,
Спец.
1.прысл. Моцна, громка, на поўную сілу гуку (пра музычнае, вакальнае выкананне); проціл. піяна.
2.нескл., н. Месца ў музычным творы, якое выконваецца такім чынам, а таксама само такое выкананне.
[Іт. forte.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іераты́зм
(ад гр. hieratikos = абрадавы, свяшчэнны)
урачыстая застыласць і абстрактнасць адлюстравання постацей, характэрная галоўным чынам для мастацтва старажытнага свету і сярэдневякоўя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
solchpron dem (тс.m sólcher, f sólche, n sólches, pl sólche) такі́, гэ́т(а)кі;
auf ~e Wéise такі́м чы́нам, гэ́т(а)кім чы́нам
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БАВА́РСКІЯ ДЗЯРЖА́ЎНЫЯ ЗБО́РЫ КАРЦІ́Н,
калекцыі ням. і сусв. выяўленчага мастацтва, сканцэнтраваныя гал.чынам у Мюнхене. Уключаюць Старую пінакатэку (засн. ў 1836; збор стараж.-ням. і зах.-еўрап. жывапісу, у т. л. унікальную калекцыю твораў П.П.Рубенса, «Чатыры апосталы» А.Дзюрэра, «Каранаванне цярновым вянком» Тыцыяна), Новую пінакатэку (ням. скульптура і жывапіс 19—20 ст.), Галерэю Шака (мастацтва позняга ням. рамантызму), Новы палац у прадмесці Шлайсгайм. Філіялы дзейнічаюць і ў інш. гарадах Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСАКАРО́ДНЫЯ МЕТА́ЛЫ,
золата, серабро, плаціна і металы плацінавай групы (ірыдый, осмій, паладый, родый, рутэній), якія атрымалі сваю назву гал.чынам за высокую хім. ўстойлівасць і прыгожы вонкавы выгляд у вырабах. Золата, серабро і плаціна маюць таксама высокую пластычнасць, а металы плацінавай групы — тугаплаўкасць. Высакародныя металы і іх сплавы шырока выкарыстоўваюцца ў тэхніцы, хім. прам-сці, медыцыне, ювелірнай справе і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве; некаторыя (пераважна золата) маюць функцыі валютных металаў (гл. ў арт.Грошы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕНЕРА́Л-АД’ЮТА́НТ,
1) воінскае званне (чын) у рас. арміі ў пач. 18 ст. — 1808. Уведзена Пятром I для асоб, якія былі старшымі ад’ютантамі пры цару (узначальвалі ваенна-паходную канцылярыю), пры генерал-фельдмаршале і яго памочніку (выконвалі абавязкі ад’ютанта і вялі справаводства пры штабе) і пры поўных генералах.
2) Ганаровае званне вышэйшых афіцэраў у свіце рас. імператара ў 1808—1917. Надавалася поўным генералам і генерал-лейтэнантам, часам інш.ваен.чынам за ваен. заслугі і дзярж. дзейнасць.