БАРЫ́САЎСКАЯ ФА́БРЫКА ПІЯНІ́НА.

Створана ў 1935 у г. Барысаў на базе лесазавода. У Вял. Айч. вайну разбурана, адноўлена ў 1944. У 1944—65 рэканструявана і расшырана (пабудаваны гал. вытворчы корпус, цэхі металадэталяў, лесапільны, сушыльны і інш.). З 1976 галаўное прадпрыемства ВА «Белмузпрам». Асн. прадукцыя (1995): піяніна, цымбалы, акустычныя гітары, электрагітары, дзіцячыя цацкі, шахматы і інш.

Барысаўская фабрыка піяніна. Цэх зборкі піяніна.

т. 2, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАСТУ́НЫ,

вёска ў Беларусі, у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. Чыг. станцыя. За 10 км на Пд ад Воранава, 123 км ад Гродна. 723 ж., 165 двароў (1995). Арэнднае прадпрыемства па мат.-тэхн. забеспячэнні аграпрамкомплексаў, хім. цэнтр райсельгасхіміі, нафтабаза, асфальтабетонны з-д, фасовачны цэх аптовай базы райспажыўсаюза. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

т. 2, с. 342

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАМЯНЮ́КІ,

вёска ў Камянецкім р-не Брэсцкай вобл., на р. Правая Лясная. Цэнтр сельсавета і Дзярж. нац. парку Белавежская пушча. За 21 км на Пн ад г. Камянец, 60 км ад Брэста, 47 км ад чыг. ст. Жабінка. 1248 ж., 500 двароў (1997). Дрэваапр. цэх. Сярэдняя экалагічная школа, Дом культуры, 2 б-кі, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік на магіле сав. воінаў.

т. 7, с. 557

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАГІЛЁЎСКІ ГАРБА́РНЫ ЗАВО́Д.

Працуе з 1930 у Магілёве. У Вял. Айч. вайну частка абсталявання эвакуіравана ў г. Сяміпалацінск (Казахстан). Адноўлены ў 1944. У 1948—55 рэканструяваны і расшыраны. У 1957 уведзены ў эксплуатацыю рантавы цэх. З 1992 арэнднае прадпрыемства, з 1997 адкрытае акц. т-ва «Гарбар». Асн. прадукцыя (1999): юфць тэрмастойкая, цвёрдая скура для нізу абутку, скура шлейна-седлавая, сырамятная.

т. 9, с. 465

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАГО́ШЧА,

вёска ў Опсаўскім с/с Браслаўскага р-на Віцебскай вобл., на беразе воз. Пагошча. Цэнтр калгаса. За 12 км на ПдЗ ад г. Браслаў, 250 км ад Віцебска, 42 км ад чыг. ст. Друя. 637 ж., 202 двары (2000). Каўбасны цэх. Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 11, с. 480

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАПО́ЎКА,

вёска ў Слаўгарадскім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Слаўгарад—Доўск. Цэнтр Васькавіцкага с/с і калгаса. За 8 км на ПдЗ ад г. Слаўгарад, 76 км ад Магілёва, 69 км ад чыг. ст. Крычаў. 164 ж., 71 двор (2000). Цэх па вытв-сці макарон, вучэбна-вытв. камбінат. Сярэдняя школа, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 12, с. 70

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПСЫ́ШЧАВА,

вёска ў Іванаўскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на Пн ад г. Іванава, 150 км ад Брэста, 21 км ад чыг. ст. Янаў-Палескі. 640 ж., 263 двары (2000). Цэх па перапрацоўцы малака. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 13, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХАЖО́ВА, Хожава,

вёска ў Маладзечанскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Маладзечна—Ракаў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на Пд ад горада і чыг. ст. Маладзечна, 83 км ад Мінска. 657 ж., 252 двары (2002). Свінагадоўчы комплекс, рыбгас «Ізабеліна», каўбасны цэх. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Свята-Аляксандра-Неўская царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 16, с. 521

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧАЛЮ́ШЧАВІЧЫ,

вёска ў Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе Капаткевічы—Навасёлкі. Цэнтр сельсавета і камунальнага с.-г. унітарнага прадпрыемства. За 40 км на ПнУ ад г. Петрыкаў, 184 км ад Гомеля, 23 км ад чыг. ст. Пціч. 659 ж., 299 двароў (2003). Лясніцтва, дрэваапр. цэх. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.

т. 17, с. 212

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯНКІ́,

вёска ў Докшыцкім с/с Докшыцкага р-на Віцебскай вобл., на аўтадарозе Докшыцы—Бягомль. Цэнтр с.-г. вытв. кааператыва. За 3 км на ПдУ ад г., Докшыцы, 197 км ад Віцебска, 15 км ад чыг. ст. Параф’янава. 297 ж., 106 двароў (2003). Дрэваапр. цэх. Базавая школа, школа-сад, б-ка. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 18, кн. 1, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)