французскі пісьменнік і публіцыст. У 1906—13 вучыўся ў Сарбоне і парыжскім Каталіцкім ін-це. У раманах «Пад сонцам сатаны» (1926; рус.пер. 1978), «Падман» (1927), «Радасць» (1929), «Дзённік сельскага святара» (1936; рус.пер. 1978), «Новая гісторыя Мушэты» (1937; рус.пер. 1978), «Спадар Уін» (1943) і інш. раскрыў крызіс «еўрап. душы» (бязвер’е, спустошанасць, індывідуалізм чалавека, пакінутага Богам), норавы клерыкальных колаў, з рэліг.-этычных (каталіцкіх) пазіцый крытыкаваў тагачасную рэчаіснасць. Аўтар публіцыст. кн. «Вялікі страх добрапрыстойных» (1931), «Вялікія могілкі пад месяцам», памфлета «Мы, французы» і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Дневник сельского священника;
Господин Уин: Романы. М., 1993;
Сохранять достоинство: Худож. публицистика. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРОЗ ((Greuze) Жан Батыст) (21.8.1725, г. Турню, Францыя — 21.3.1805),
французскі жывапісец. У 1745—50 вучыўся ў Ліёне у Ш.Грандона, потым у Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры ў Парыжы. У 1755—56 жыў у Італіі. Стаяў на чале сентыментальна-маралізуючага кірунку ў франц. жывапісе 2-й пал. 18 ст. У сваіх жанравых кампазіцыях («Вясковыя заручыны», 1761, «Паралітык, або Вынікі добрага выхавання», 1763; «Разбіты збан», 1773) услаўляў дабрачыннасць трэцяга саслоўя, што выклікала энергічную падтрымку Д.Дзідро. Яго творам уласціва спалучэнне пачуццёвасці з перабольшаным пафасам, ідэалізацыя натуры з пэўным налётам саладжавасці (асабліва ў шматлікіх выявах дзіцячых і жаночых галовак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЛЬСА́РТ ((Delsarte) Франсуа Аляксандр Нікала Шэры) (19.12.1811, г. Салем, Францыя — 19.7.1871),
французскі спявак (тэнар), тэарэтык і педагог вакалу. Вучыўся ў Парыжскай кансерваторыі (1826—30). Напачатку выступаў у т-ры «Апера камік». Потым стаў хормайстрам парыжскага сабора абацтва Шатэль, пры якім адкрыў курсы спеваў, наладжваў т.зв.гіст. канцэрты, выконваў у іх творы франц.муз. класікаў. Распрацаваў тэорыю вак. майстэрства, важнае значэнне надаваў сродкам акцёрскай ігры, міміцы, жэсту. Аўтар метадычных твораў для голасу з фп.; вынайшаў апарат для кантролю за чысцінёй інтанавання. Яго тэорыі найб. пашырыліся ў канцы 19 — пач. 20 ст. (асабліва ў ЗША) і ўплывалі на некалькі пакаленняў вак. педагогаў, выкарыстоўваліся і ў харэаграфіі (у прыватнасці, А.Дункан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭНІ́ ((Denis) Марыс) (25.11.1870, г. Гранвіль, Францыя — 3.11.1943),
французскі жывапісец. Вучыўся ў Парыжы ў акадэміі Жуліяна (з 1887) і ў Школе прыгожых мастацтваў. Зазнаў уплыў П.Сезана, П.Гагена. Адзін з заснавальнікаў і тэарэтык групы «Набі» (1890) і «Майстэрняў рэлігійнага мастацтва» (1919). Лідэр неатрадыцыяналістычнай плыні ў франц. жывапісе. Працаваў у стылях сімвалізму і мадэрну. Для твораў характэрны манум. формы, дэкар. гармонія, рэліг.-містычныя сюжэты, плоскасная стылізацыя, светлы каларыт. Сярод твораў «Музы» (1893), «Марфа і Марыя» (1896), «Партрэт Івоны Лероль» (1897), «У гонар Сезана» (1900), 11 пано «Гісторыя Псіхеі» (1908—09) і інш. Аўтар кніг «Тэорыі» (1912), «Новыя тэорыі» (1921).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Д’ЭСТУРНЕ́ЛЬ ДЭ КАНСТА́Н ((d’Estournelles de Constant) Поль) (22.11.1852, Шато-дэ-Клермон-Крэан, дэпартамент Сарта, Францыя — 15.5.1924),
французскідзярж. дзеяч. Барон. Юрыст. З 1876 на дыпламат. службе. З 1895 чл. палаты дэпутатаў, з 1904 — сената. Удзельнік 1-й (1899) і 2-й (1907) Гаагскіх мірных канферэнцый, канферэнцыі Міжпарламенцкага саюза (1921), чл.Міжнар. трацейскага суда ў Гаазе (з 1907). У 1905 заснаваў Асацыяцыю міжнар. прымірэння, пазней узначаліў Аддзяленне Фонду Карнегі ў Еўропе. Аўтар кн. «Французская палітыка ў Тунісе» (1891, прэмія Франц. акадэміі), «Амерыка і яе праблемы» (1913), а таксама кнігі пра Стараж. Грэцыю. Нобелеўская прэмія міру 1909 (разам з А.Беернарам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛУА́ ((Galois) Эварыст) (26.10.1811, г. Бур-ла-Рэн, Францыя — 30.5.1832),
французскі матэматык, заснавальнік сучаснай алгебры. Вучыўся ў ліцэі Луі-дэ-Гран, к моманту заканчэння якога ўжо вёў творчую працу па матэматыцы. У 1830 паступіў у Вышэйшую нармальную школу; у 1831 выключаны з яе за ўдзел у паліт. барацьбе супраць каралеўскага рэжыму Францыі. Загінуў на дуэлі. Стварыў агульную тэорыю рашэння алг. ураўненняў; Галуа тэорыю. Увёў паняцці групы, поля. Ідэі Галуа пачалі разумець толькі ў 1870-я г.
Літ.:
Инфельд Л. Эварист Галуа. Избранник богов: Пер. с англ.М., 1965;
Дальма А. Эварист Галуа, революционер и математик: Пер. с фр. 2 изд. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАМАРА́ ((Gamarra) П’ер) (н. 10.7.1919, г. Тулуза, Францыя),
французскі пісьменнік. Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам час. «Europe» («Еўропа»). Аўтар зб-каў вершаў «Спроба заклеймаваць» (1944), «Песня любові» (1959) і апавяданняў «Людскія рукі» (1953), «Любоў ганчара» (1957), «Сады Алаха» (1961), раманаў «Вогненны дом» (1948), «Дзеці галечы» (1950), «Школьны настаўнік» (1955), «Забойцу — Ганкураўская прэмія», «Капітан Вясна» (абодва 1963), «Таямніцы Тулузы» (1967), «Золата і кроў» (1971), «Дванаццаць тон дыяментаў» (1978) і інш., маст. біяграфіі «Віктор Гюго» (1974). На бел. мову творы Гамара перакладаў Л.Казыра.
Тв.:
Бел.пер. — Любоў ганчара // Французская навела XX ст.Мн., 1992;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЮФІ́ ((Dufy) Рауль) (3.6.1877, г. Гаўр, Францыя — 23.3.1953),
французскі жывапісец, графік, тэатр. мастак. У 1900—01 вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы. Зазнаў уплыў імпрэсіянізму, у 1905—08 прымыкаў да фавізму. Вывучаў нар. лубок, у стылі якога выканаў шматлікія гравюры ў 1914—18. У яго творчасці адлюстравалася характэрная для зах.-еўрап. мастацтва 20 ст. падкрэслена-суб’ектыўнае ўспрыняцце свету. У сваіх чыстых і лёгкіх па колеры, беглых па малюнку карцінах і акварэлях (са скачкамі, рэгатамі, канцэртамі) Дз. імкнуўся да ўвасаблення жыццярадасна-святочнага боку жыцця («Афішы Трувіля», 1906, «Прыстань» 1908, «Скачкі ў Давілі», 1930). Ілюстраваў таксама кнігі, рабіў малюнкі для тканін і габеленаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІЙМЭ́Н, Гілемэн (Guillemin) Ражэ (н. 11.1.1924, г. Дыжон, Францыя), французскі фізіёлаг. Чл.Нац.АН ЗША, Амер.АН і мастацтваў, Франц.нац. акадэміі медыцыны. Праф. Фізіялогіі (1963). Скончыў Дыжонскі ун-т (1942). З 1948 у Ін-це эксперым. медыцыны і хірургіі Манрэальскага ун-та, з 1953 у Х’юстанскім ун-це (ЗША), з 1960 у навук. ін-тах Францыі, з 1963 дырэктар лабараторыі Бейларскай мед. школы Х’юстанскага ун-та, з 1970 у Солкаўскім ін-це ў г. Сан-Дыега (штат Каліфорнія). Навук. працы па выдзяленні, выяўленні хім. структуры і біял. актыўнасці гіпаталамічных рэлізінг-гармонаў. Нобелеўская прэмія 1977 (разам з Э.В.Шалі і Р.С.Ялаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУРДА́Н ((Jourdan) Жан Батыст) (29.4.1762, г. Лімож, Францыя — 23.11.1833),
французсківаен. дзеяч. Маршал Францыі (1804). Граф (1816). У 1779—83 удзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША. У Франц. рэвалюцыю 1789—99 камандаваў батальёнам валанцёраў (з 1791), корпусам, арміяй (з 1793); перамог аўстр. войскі пры Флёрусе (1794). Ініцыятар закону аб канскрыпцыі (воінскай павіннасці). У час перавароту Васемнаццатага брумера 1799 выступіў супраць Напалеона Банапарта, пасля падтрымаў яго. У 1804—05 камандуючы Італьян. арміяй, у 1806—09 і 1812—13 ваен. саветнік і нач. штаба ісп. караля Жазефа Банапарта. З 1814 на службе ў Бурбонаў, камандаваў ваен. акругай. З 1819 чл. палаты пэраў.