Балотная птушка сямейства галянастых з вялікай дзюбай і доўгай шыяй. На адным канцы балота Была хата Жураўля, На другім канцы балота Чапля шэрая жыла.Танк.Звіслі над хвалямі сосны. Чапля рыбачыць ідзе.Карызна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шэ́лест, ‑у, М ‑сне, м.
Разм. Тое, што і шолах. Што гэта быў за момант, калі я, пад шэлест старонак, убачыў сваё імя, свае радкі!Брыль.Ён [новы дзень] у шэлесце дрэў Плыў па пыльнай бясконцай дарозе.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГОЛЬ ((Gaulle) Шарль дэ) (22.11.1890, г. Ліль, Францыя — 9.11.1970),
французскі ваен., паліт. і дзярж. дзеяч. Брыгадны генерал (1940). Скончыў ваен. вучылішча ў Сен-Сіры (1912) і Вышэйшую ваен. школу ў Парыжы (1924). Удзельнік 1-й сусв. вайны. У 1919—21 ваен. саветнік у Польшчы. Выкладаў ваен. гісторыю ў Сен-Сіры (з 1921), служыў у штабе маршала А.Ф.Петэна (з 1925). У 1932 — 36 ген. сакратар Нац. савета абароны. У ваен.-тэарэт. працах «За прафесійную армію» (1934), «Францыя і яе армія» (1938) падкрэсліваў неабходнасць узмацнення абараназдольнасці краіны, хутчэйшай механізацыі франц. арміі, стварэння аператыўна самаст.танк. падраздзяленняў. У пач. 2-й сусв. вайны камандзір танк. Падраздзяленняў 5-й франц. арміі, потым 4-й бранятанк. дывізіі, нам.ваен. міністра. Перад капітуляцыяй Францыі эмігрыраваў у Лондан. Заснавальнік руху «Свабодная Францыя» (з 1942 «Змагарная Францыя»). З 1943 у Алжыры, сустаршыня (1943) і старшыня (1943—44) Французскага камітэта нацыянальнага вызвалення. У 1944—46 кіраўнік урада (да ліст. 1945 Часовага) Франц. Рэспублікі, у ліст. 1945 — студз. 1946 таксама яе часовы прэзідэнт (да ўстанаўлення парламенцкай Чацвёртай рэспублікі 1946—58). Стваральнік і старшыня (1947—53) паліт. руху «Аб’яднанне франц. народа». Ва ўмовах паліт. крызісу 1958 выбраны прэм’ер-міністрам. У 1958—69 прэзідэнт Францыі. Ініцыіраваў устанаўленне прэзідэнцкай Пятай рэспублікі, спыненне калан. вайны ў Алжыры і наданне яму незалежнасці (1962), заключэнне германа-французскага дагавора 1963, выхад Францыі з ваен. арг-цыі НАТО (1966) і інш. Пайшоў у адстаўку пасля прайгранага рэферэндуму 27.4.1969 аб новым адм.-тэр. падзеле краіны і рэарганізацыі Сената.
Тв.:
Рус.пер. — Военные мемуары. Т. 1—2. М., 1957—60.
Літ.:
Арзаканян М.Ц. Шарль де Голль // Вопр. истории. 1991. № 2—3;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паўтары́ць, ‑тару, ‑торыш, ‑торыць; зак., што.
1. Сказаць або зрабіць яшчэ раз тое ж самае. Паўтарыць просьбу. Паўтарыць загад. Паўтарыць паездку. □ — Цётка, чаго вы? — Старая прыціхла.. — Цётка, што з вамі? — паўтарыў .. [начлежнік] пытанне.Брыль.// Перадаць якія‑н. гукі (пра рэха, водгук і пад.). І толькі паўтарылі лозы Перадвясельнай песні гук, Як дзесь аклікнуўся з пагрозай Чырванабровы цецярук.Танк.// Аднавіць яшчэ раз у памяці раней завучанае. Заўтра экзамены, але ўсё, што трэба, Лёдзя і Кіра паўтарылі.Карпаў.
2. Поўнасцю ўзнавіць што‑н. Кожны крок наш легенда паўторыць.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задзе́рці, ‑дзяру, ‑дзярэш, ‑дзярэ; ‑дзяром, ‑дзераце; пр. задзёр, ‑дзерла і ‑дзёрла; зак., каго-што.
Разм. Тое, што і задраць. З лавы падняўся Солтыс грамадскі, Клінам задзёр бараду.Танк.— Гэй, што нос задзёрла? Чаму не вітаешся?М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.перан. Даць рэзкую адмоўную ацэнку, сурова асудзіць, прызнаўшы чые‑н. учынкі ганебнымі. Ганьбай заклеймаваў Максім Танк заакіянскіх гандляроў людзьмі.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
з-над, прыназ.зР.
Ужываецца пры абазначэнні прадмета ці месца, зверху або з верхняй часткі якога накіравана дзеянне, рух. З-над ракі даносіцца песня. □ Мо вецер з-над Рэйну, Дунаю тут плача заўсёды з тугі?Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
высяда́ць, ‑ае; незак.
1. Прабівацца на паверхню (пра валасы). Першы пух на барадзе і губе ўжо здорава высядаў у.. [Сымона].Чорны.
2. Высаджвацца адкуль‑н. Караблі ўсё прыбываюць, І на бераг на шырокі Цар з дружынай высядае.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акалі́чны, ‑ая, ‑ае.
Уст.паэт. Тое, што і навакольны. Акалічны народ гуслі знаў гусляра: Песня-дума за сэрца хапала.Купала.Святочны трэба было выбраць дзень, Каб на аблаву з акалічных сёл Магло сыйсціся як найбольш, людзей.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кармі́лец, ‑льца, м.
Тое, што і карміцель. Сын жа быў сям’і апораю і кармільцам быў адзін, Працаваць хадзіў на фабрыку.Танк.Рабочы пасёлак туліўся ля невялікага цвікавага завода, які быў кармільцам усіх, хто жыў у пасёлку.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)