Раху́нак ’дакумент, падлік, аперацыя, звязаныя з грашыма’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ), ’парадак’ (Мат. Гом.), раху́нкі мн. л. ’падлікі, рашэнне задач (урокі)’ (Сл. Брэс.), ст.-бел.раху́нокъ ’падлік, разлік’, сюды ж рахункава́ць ’мерыць’ (Сл. рэг. лекс.). Праз польск.rachunek < ням.Rechnung < ням.rechnen ’лічыць’ з адаптацыяй суф. ‑ung > ‑unek > ‑унак (Брукнер, 451; Нававейскі, Zapożyczenia, 111). Запазычана ў XVI ст. (Булыка, Лекс. запазыч., 81).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прысу́д, ‑у, М ‑дзе, м.
1.Рашэнне суда; прыгавор. Бадай у пустым ужо зале суд вынес прысуд.Лынькоў.Словы прысуду былі нейкія быццам цяжкія, але яны не прыгняталі.Савіцкі.//перан. Меркаванне, думка аб чым‑н., ацэнка чаго‑н. Пятро не зводзіў вачэй з Галіны, стараючыся прачытаць на жончыным твары прысуд свайму рашэнню.Шахавец.
2.Рашэнне, пастанова якой‑н. арганізацыі, сходу. [Дзетдомаўцам] таксама непрыемна, што вось ён, Арсень Зайцаў, член дзіцячага савета, добры вучань і выхаванец, стаіць і чакае прысуду.Нядзведскі.І што асабліва ўрэзалася ў памяць Пракопу, дык гэта Лапко і яго праўдзівае прызнанне, і той прысуд, які вынесен быў яму сходам калгаснікаў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ста́лы, -ая, -ае.
1. Які стаў дарослым, дасягнуў поўнага развіцця.
Сталыя мужчыны.
2. Здольны дзейнічаць самастойна, без дапамогі; сур’ёзны.
Арганізатар малады, але с.
3. Вопытны, які дасягнуў майстэрства ў чым-н., які вылучаецца грунтоўнасцю.
С. празаік.
4. Нязменны, разлічаны на доўгі час.
Сталае месца для жылля.
Атрымаць сталае месца работы.
5. Добра, грунтоўна абдуманы.
Сталае рашэнне.
С. вывад.
|| наз.ста́ласць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АДНАГАЛО́СНАСЦІ ПРЫ́НЦЫП У ААН,
устаноўлены Статутам ААН парадак прыняцця Саветам Бяспекі рашэнняў непрацэдурнага характару. Прыняты на Крымскай канферэнцыі 1945. Паводле аднагалоснасці прынцыпу ў ААНрашэнне лічыцца прынятым, калі за яго пададзены галасы 9 членаў Савета, прычым галасы ўсіх яго пастаянных членаў (ЗША, Расіі, Вялікабрытаніі, Францыі і КНР) супадаюць. Часам гэты прынцып называюць правам вета пастаянных членаў Савета Бяспекі. Устрыманне пры галасаванні любога пастаяннага члена Савета Бяспекі не перашкаджае ўхваленню рашэння, а няўдзел у галасаванні не разглядаецца як выкарыстанне вета. Прыняцце паправак і змен у Статуце ААН таксама ажыццяўляецца ў адпаведнасці з аднагалоснасці прынцыпам у ААН.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЕНСКА-ТРО́КСКІ ПАВЕ́Т,
адм-тэр. адзінка ў Зах. Беларусі ў 1922—39. 8.1.1922 польскі ўрад правёў выбары ў часовы сейм Віленшчыны (т.зв.Сярэдняй Літвы), які 20.2.1922 прыняў рашэнне аб далучэнні яе да Польшчы. Пастановай урада Польшчы ад 6.4.1922 утвораны Віленска-Трокскі павет у складзе Віленскай зямлі, з 22.12.1925 Віленскага ваяводства. Цэнтр павета — г. Трокі (сучасны Тракай, Літва). Пл. 183 км², нас. 168 879 чал. (без Вільні). Павет падзяляўся на 18 гмін. Пасля вызвалення Зах. Беларусі ўрад СССР у кастр. 1939 перадаў павет у склад Літвы, дзе асн. яго тэр. пазней склала Тракайскі р-н.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНВЕ́СТАР (англ. investor укладчык ад лац. investio апранаю, надзяваю),
фізічная або юрыд. асоба, якая прымае рашэнне і ажыццяўляе ўкладанні ўласных, пазыковых і інш. прыцягнутых маёмасных і інтэлектуальных каштоўнасцей у інвестыцыі. І. могуць быць: орган, упаўнаважаны кіраваць дзярж. маёмасцю; арг-цыі, прадпрыемствы, прадпрымальніцкія аб’яднанні, грамадскія арг-цыі і інш.юрыд. асобы любой формы ўласнасці; міжнар. арг-цыі, замежныя юрыд. асобы; замежныя і айч. грамадзяне і інш. У якасці І. можа выступаць заказчык — будучы ўладальнік і карыстальнік вынікаў праекта. У інш. выпадках І. заключае дагавор з заказчыкам, кантралюе выкананне кантрактаў і ажыццяўляе разлікі з інш. ўдзельнікамі праекта.