1) у Стараж. Русі і іншых слав. краінах — начальнік княжацкай дружыны або кіраўнік народнага апалчэння. Згадваецца ў рус. летапісах з 10 ст. У канцы 15—17 ст. кожны з 5 асн. палкоў рус. войска меў аднаго ці некалькі ваявод. Вайсковая пасада ваяводы ліквідавана Пятром I на пач. 18 ст. 2) У ВКЛ і Рэчы Паспалітай — службовая асоба, кіраўнік мясц. адміністрацыі ў ваяводстве. Засядаў у радзе ВКЛ, а пасля Люблінскай уніі 1569 і ў сенаце Рэчы Паспалітай.
3) У Расійскай дзяржаве з сярэдзіны 16 ст. гарадавы ваявода — кіраўнік вайск. і цывільнай адміністрацыі ў горадзе і адпаведным павеце. Пасля рэформы Пятра I у 1719 ваявода — кіраўнік правінцыі. У 1775 правінцыі былі скасаваны, а разам з імі пасады ваявод захаваліся толькі ў Магілёўскай і Пскоўскай губ. 4) У Польшчы, у т. л. і ў Зах. Беларусі, у 1920—39 — кіраўнік адміністрацыі ваяводства, адначасова кіраўнік выканаўчага органа ваяводскага тэр. самакіравання. У 1944 пасада ваяводы адноўлена і існавала ў Польшчы да 1950, адноўлена ў 1973.
рускі антраполаг, географ, этнограф, археолаг. Акад. (1896), ганаровы чл.РасійскайАН (1898). Праф. (1884). У 1867 скончыў Маскоўскі ун-т і з 1885 узначальваў у ім кафедру геаграфіі. Па яго ініцыятыве ў 1879 пры ун-це створаны Музей антрапалогіі (з 1919 кафедра антрапалогіі, з 1922 НДІ антрапалогіі). Асн. кірунак даследаванняў Анучына — этнічная антрапалогія і антрапагенез, значная ч. прац прысвечана этнаграфіі, археалогіі, геамарфалогіі, гідралогіі і краязнаўству. Аўтар універсітэцкіх геагр. курсаў: «Гісторыя геаграфіі», «Агульная геаграфія» і інш. У 1890-я г. праводзіў геагр. экспедыцыі, вывучаў вытокі Зах. Дзвіны, Дняпра і інш. рэк. Удзельнічаў у рабоце Дзяржплана. Рэдагаваў часопісы «Этнографическое обозрение» (з 1889), «Землеведение» (засн. Анучыным у 1894), «Русский антропологический журнал» (з 1900). У гонар Анучына названы: ледавік на в-ве Новая Зямля, гара на Паўн. Урале, в-аў і праліў у Малой Курыльскай градзе.
Тв.:
Рельеф поверхности Европейской России в последовательном развитии о нем представлений. М., 1895;
Труды экспедиции для исследования источников главнейших рек Европейской России. Вып. 61. М., 1897;
К вопросу о белорусской территории // Курс белорусоведения. М., 1918—20.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАГАВО́Р АБ САЮ́ЗЕ БЕЛАРУ́СІ І РАСІ́І 1997.
Падпісаны 2.4.1997 у Маскве Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкам і Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Б.М.Ельцыным. Лагічна вынікае з Дагавора аб Супольніцтве Беларусі і Расіі 1996, замацоўвае яго прынцыпы і нормы і адначасова адкрывае новую старонку ў адносінах паміж Рэспублікай Беларусь і Рас. Федэрацыяй як дзвюма суверэннымі дзяржавамі. Дагавор надае якасна новы характар працэсу бел.-рас. інтэграцыі, яднанню бел. і рус. народаў, іх намаганняў у развіцці эканомікі і культуры. Мэты дагавора: умацаванне адносін братэрства, дружбы і супрацоўніцтва ў паліт., эканам., сац., ваен., навук., культ. і інш. галінах; павышэнне ўзроўню жыцця народаў і стварэнне спрыяльных умоў для ўсебаковага гарманічнага развіцця асобы; устойлівае сац.-эканам. развіццё гэтых дзяржаў на аснове аб’яднання матэрыяльнага і інтэлектуальнага патэнцыялаў, выкарыстання рыначных механізмаў і функцыянавання эканомікі; гарантыя бяспекі і падтрымання абараназдольнасці, сумесная барацьба са злачыннасцю і інш. Неад’емным элементам Саюза Беларусі і Расіі з’яўляецца Статут, які мае сілу міждзярж. дагавора і стварае ў сукупнасці з інш. міждзярж. дагаворамі аснову правасуб’ектнасці Саюза.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРАВА́ЛЬНАЯ ГРА́МАТА,
назва заканад. актаў аб наданні правоў і прывілеяў манастырам, прыватным асобам або групам насельніцтва, якія выдаваў правіцель Стараж. Русі і Рас. імперыі (вял. князь, цар, імператар) у 12—18 ст.Найб. значныя — Д.г. гарадам і дваранству (абедзве ўведзены 21.4.1785 Кацярынай II). «Грамата на правы і выгоды гарадам Расійскай імперыі» складалася з «Гарадавога» і «Рамеснага» палажэнняў; рэгулявала становішча гараджан (падзяляліся на 6 разрадаў, у т. л. купецтва і мяшчанства) і работу органаў гар. самакіравання (гл.Гарадская дума). На Беларусі ў гарадах, якія мелі магдэбургскае права, захоўваліся магістраты, у судаводстве выкарыстоўваўся Статут Вялікага княства Літоўскага 1588, яўр. насельніцтва гарадоў падпарадкоўвалася кагалу. Асн. палажэнні Д.г. гарадам дзейнічалі да гарадской рэформы 1870-х гадоў. «Грамата на правы, вольнасці і прывілеі высакароднага расійскага дваранства» складалася з уводзін, 4 раздзелаў і 92 артыкулаў; пацвярджала асн. палажэнні Маніфеста аб вольнасці дваранства 1762, прадугледжвала захаванне элітнай ролі дваран у грамадстве, у т. л. недапушчэнне ў дваранскае саслоўе асоб з боку падатковага насельніцтва. Асобныя заканад. палажэнні Д.г. дзейнічалі да 1917.
Літ.:
Российское законодательство X—XX вв. Т. 5. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЖЫЦІЕ́ ЕФРАСІ́ННІ ПО́ЛАЦКАЙ»,
помнік бел. агіяграфічнай л-ры 12—13 ст. (дайшоў спіс 14 ст.); адзін з найб. ранніх твораў гістарычнай прозы на Беларусі. Напісана царк.-слав. мовай стараж.-рус. рэдакцыі. Аўтар невядомы. У творы апавядаецца пра жыццё і культ.асветніцкую -дзейнасць Ефрасінні Полацкай, першай жанчыны на Русі, якую царква кананізавала ў святыя. У помніку паўстае вобраз настойлівай і самаахвярнай жанчыны, сапраўднай гераіні свайго часу, услаўляецца яе імкненне да ведаў і духоўнай дасканаласці. Літаратурны схематызм (вобраз Ефрасінні ідэалізаваны, пазбаўлены многіх індывід. рыс жывога чалавека) і дыдактычная рытарычнасць прыглушаюцца яркімі рэаліямі часу, жыццёвай праўдзівасцю апавядання, якое грунтуецца на сапраўдных гіст. фактах. Важнае месца ў творы займаюць дыялогі і маналогі-разважанні, якія памагаюць раскрыць унутр. свет герояў. У помніку ёсць цікавыя звесткі пра Полацк, яго культ. жыццё, побыт княжацкай сям’і. Твор спалучае некалькі літ. жанраў: гіст.-маст. біяграфію гераіні (жыціе), сціслае апісанне яе падарожжа ў «святую зямлю» (хаджэнне) і пахвалу. Рукапіс зберагаецца ў Расійскайнац. б-цы ў С.-Пецярбургу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЙАШКАР-АЛА,
горад у Расійскай Федэрацыі, сталіца Марый Эл Рэспублікі, на р. Малага Какштага (левы прыток Волгі). 251 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Вузел шашэйных дарог. Аэрапорт. Прам-сць: машынабуд. і металаапр. (паўправадніковыя прылады, гандл. халадзільнае абсталяванне, інструменты і інш.), лёгкая, дрэваапр., харч., вытв-сць вітамінаў. 3 ВНУ, у т. л.ун-т. Тэатры: муз.-драм., рус. драмы, лялек. Філармонія. Планетарый. Краязн. музей, Дом-музей марыйскага кампазітара І.С.Палантая (Ключнікава). Царква Ушэсця (1756), мураваныя і драўляныя дамы 19 ст. аздобленыя разьбой.
Засн. як крэпасць у 1584 пасля далучэння марыйскіх зямель да Расіі. Першапачаткова вядома пад назвай Какшажск, пазней — Какшацкі гарадок. З 1708 у складзе Казанскай губ., з 1781 — павятовы горад. Улетку 1918 цэнтр антыбальшавіцкага паўстання эсэраў. Да 1919 наз. Царовакакшайск, у 1919—27 — Чырвонакакшайск, з 1927 — Й.А. (марыйск. — Чырвоны горад), у 1936—90 — сталіца Марыйскай АССР.
Літ.:
Йошкар-Ола: Очерки о столице Марийской республики. Йошкар-Ола, 1984;
Андреянов А.А. Город Царевококшанск: страницы истории (конец XVI — нач. XVIII в.). Йошкар-Ола 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБА́ЎСКІ (Мацвей Кузьміч) (13.8. 1860, с.Вял. Мажары Сараеўскага р-на Разанскай вобл., Расія — 22.11.1936),
расійскі гісторык. Чл.-кар.РасійскайАН (1917), акад.АНСССР (1929). Д-ргіст.н. (1901). Скончыў Маскоўскі ун-т (1882), з 1894 дац., з 1901 праф. у ім, у 1911—17 рэктар. Вучань В.В.Ключэўскага. У 1913—29 старшыня Маскоўскага т-ва гісторыі старажытнасцей расійскіх. У 1929 арыштаваны і ў 1930 высланы ў г. Уфа, дзе ў 1931—35 працаваў навук. супрацоўнікам Башкірскага НДІнац. культуры. Аўтар грунтоўных даследаванняў па сац.-паліт. гісторыі ВКЛ («Літоўска-рускі сейм», 1900; «Нарыс гісторыі Літоўска-Рускай дзяржавы да Люблінскай уніі ўключна», 1910, і інш.), курсаў лекцый «Гістарычная геаграфія Расіі ў сувязі з каланізацыяй» (1909), «Лекцыі па старажытнай рускай гісторыі да канца XVI ст.» (3-е выд., 1918) і інш. Сярод яго вучняў У.І.Пічэта, С.У.Бахрушын, М.Г.Беражкоў і інш.
Тв.:
Обзор истории русской колонизации с древнейших времен и до XX в. М., 1996.
Літ.:
Карев Д.В. Академик М.К.Любавский: Судьба и наследие // Наш радавод. Гродна, 1994. Кн. 6, ч. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦЮ́ХІН (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 11.6.1931, с. Петрапаўлаўка Мікалаеўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі і біяфізікі. Акад.Нац.АН Беларусі (1995), д-рмед.н. (1965), праф. (1977). Акад.АМНСССР (1986, РасійскайАМН 1992). Скончыў 1-ы Ленінградскі мед.ін-т (1953). З 1978 дырэктар Ін-та фізіялогіі Сібірскага аддз.АМНСССР. З 1988 у Бел.НДІ радыяцыйнай медыцыны (да 1993 дырэктар), з 1994 у Ін-це фізіялогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па экалогіі, біёніцы, біярытмалогіі, радыяцыйнай медыцыне. Сфармуляваў асн. палажэнні канцэпцыі дынамічнай рэгіянальнай геагр. нормы фізіял. паказчыкаў. Распрацаваў фізіялогію і хронаэкалогію геагр. перамяшчэнняў, звязаных са зменай чалавекам прыродна-кліматычных і сац.-вытв. умоў. Даследуе эколага-фізіял. і эколага-радыяцыйныя праблемы пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, сістэмы жыццезабеспячэння пасля радыяцыйных катастроф.
Тв.:
Биоклиматология человека в условиях муссонов. Л., 1971;
Физиология перемещений человека и вахтовый труд. Новосибирск, 1986 (разам з С.Г.Крывашчокавым, Дз.В.Дзёміным);
Энергетика мышечной деятельности ныряющих млекопитающих. Новосибирск, 1988 (разам з Т.В.Няшумавай, У.А.Чарапанавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯВО́Й (Мікалай Аляксеевіч) (3.7.1796, г. Іркуцк, Расія — 6.3.1846),
рускі пісьменнік, крытык, журналіст, гісторык. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1831). Выдаваў час. «Московский телеграф» (1825—34, забаронены), у якім выступаў у абарону правоў купецтва, асуджаў дваранскую арыстакратыю за адсутнасць нац. пачуцця, асн. умовай прагрэсу краіны лічыў пашырэнне асветы. Аповесць «Сімяон Кірдзяпа. Руская быль XIV ст.» (1828, апубл. 1832), раман «Клятва каля труны Гасподняй» (1832), п’есы «Дзядуля рускага флоту» (1838), «Кастрамскія лясы» (1841, пра Івана Сусаніна) і інш. на гіст. тэматыку. У аснове аповесцей «Жывапісец», «Асалода вар’яцтва» (абедзве 1833), «Эма» (1834) і інш. канфлікт «мары» і «рэальнага жыцця» ў духу рамантызму. «Гісторыя рускага народа» (т. 1—6, 1829—33, незавершана) палемічна скіравана супраць «Гісторыі дзяржавы Расійскай» М.Карамзіна. Аўтар вершаў, рамана «Абаддона» (1834), празаічнага перакладу «Гамлета» У.Шэкспіра (1837), артыкулаў пра рус. і замежную л-ру, на сац.-эканам. тэмы і інш.
Тв.:
Избр. произв. и письма. Л., 1986;
Избр. историческая проза. М., 1990;
Клятва при Гробе Господнем. М., 1994;
История русского народа. Т. 1—3. М., 1997.
Літ.:
Шикло А.Е. Исторические взгляды Н.А.Полевого. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЭСІ́ЙНЫЯ СЯЛЯ́НЕ,
у Расійскай імперыі ў 18—1-й пал. 19 ст. прыгонныя сяляне, замацаваныя за прыватнымі прамысл. прадпрыемствамі (мануфактурамі, фабрыкамі, заводамі) на аснове пасэсійнага права (без права продажу асобна ад прадпрыемства). Катэгорыя П.с. уведзена пры Пятру I у 1721. У іх склад уваходзілі купленыя да прадпрыемстваў сяляне, «вечнаадданыя» (указ 1736), казённыя фабр. рабочыя, перададзеныя ўладальнікам пасэсійных прадпрыемстваў. У 19 ст. ў лік П.с. ўвайшлі т. зв. неадменныя работнікі, што замянілі сабой прыпісных сялян. Ў адрозненне ад звычайных прыгонных П.с. не дазвалялася пераводзіць на с.-г. работы, аддаваць у рэкруты; яны маглі падаваць чалабіцці ў Берг- і Мануфактур-калегіі, якім былі падсудныя. У той жа час іх жорстка эксплуатавалі: грубы пазаэканам. прымус спалучаўся з грашовымі штрафамі і вылікамі. З развіццём капіталізму ўладальнікі пасэсійных прадпрыемстваў імкнуліся пазбавіцца ад П.с. (у 1840 яны атрымалі такое права) і замяніць іх паднявольную працу больш прадукц. працай наёмных работнікаў. Катэгорыя П.с. скасавана пасля адмены прыгоннага права ўказамі 1861 і 1863.
Літ.:
Панкратова АМ. Формирование пролетариата в России (XVII—XVIII вв.). М., 1963.