send a message by radio перада́ць паведамле́нне па ра́дыё;
a radio play радыёпастано́ўка;
I heard it on/over the radio. Я чуў гэта па радыё.
2. радыёвяшча́нне;
radio signal/waves радыёсігна́л/радыёхва́лі
3. радыёпрыёмнік;
a portable radio партаты́ўны радыёпрыёмнік
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ра́парт, ‑у, М ‑рце, м.
Пісьмовы або вусны даклад, данясенне аб чым‑н. вышэйшай інстанцыі, начальству. Кірыла Арлоўскі не вытрымаў і напісаў рапарт свайму начальству, каб яго паслалі ў варожы тыл.Паслядовіч.Прыняўшы рапарт дзяжурнага, Свірын павёў хлопчыка да сябе ў кабінет.Пальчэўскі.// Урачыстае паведамленне на сходзе або ў друку аб выкананні ўзятых на сябе абавязацельстваў. Рапарт аб датэрміновым заканчэнне сяўбы. □ «Выканана партыі заданне» — Словы найярчэйшыя з усіх, Іх заўжды чытаем з хваляваннем У святочных рапартах сваіх.Танк.
[Фр. rapport.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бюлетэ́нь
(фр. bulletin, ад іт. bulletino = запіска, лісток)
1) кароткае паведамленне ў друку аб якой-н. падзеі (напр. б. з’езда);
2) перыядычнае выданне якой-н. установы (напр. Бюлетэнь Інстытута беларускай культуры);
3) лісток для галасавання;
4) лісток часовай непрацаздольнасці хворага.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
хро́ніка
(гр. chronika = летапіс)
1) запіс гістарычных падзей у храналагічнай паслядоўнасці; летапіс;
2) літаратурны твор, у якім паслядоўна выкладаецца гісторыя грамадскіх, палітычных і іншых падзей;
3) кароткае паведамленне аб бягучых падзеях у газеце, па радыё;
4) дакументальны кінафільм аб падзеях бягучага жыцця.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ве́ха1 ’знакі з лапак елкі, якімі ўзімку даказваюць дарогу’ (Сцяшк. МГ). Да вяха́1 (гл.).
Ве́ха2 ’цыкута’ (лоеў., Мат. Гом.). Да вяха́2 (гл.).
Ве́ха3 ’вехаць’ (светлаг., Мат. Гом.). Да вяха́3 (гл.).
Ве́ха4 ’пладаносная частка сцябла проса’ (рэч., Мат. Гом.). Да вяха́4 (гл.).
Ве́ха5 ’камета’ (Мат.), укр.віха́ ’тс’, бук.ві́ха (уст., рэдк.) ’прадвесце’, рус.сіб.веха́ ’вестка, навіна, паведамленне’. Да вяха́1 ’знак з саломы, галінак, жэрдкі, які папярэджвае аб чым-небудзь’. Тут адбыўся семантычны перанос: ’папераджальны, паведамляльны знак’ → ’прадвесце чаго-небудзь, напр., вайны’. Гэтаму дапамагае і знешняя форма: вяха часам выглядае, як мятла, бо замест саломы на шост надзяваюць дзяркач; параўн. укр.мітла́ ’камета’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аб’я́важ.
1. (паведамленне) Bekánntmachung f -, -en, Bekánntgabe f -, -n
2. (напісаная на паперы і вывешаная недзе); Áushang m -(e)s, -hänge; Inserát n -(e)s, -e, Annonce [ɑ´nɔ̃:sə] f -, -n (у друку);
рэкла́мная аб’я́ва Wérbeanzeige f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
рэкла́ма
(фр. réclame, ад лац. reclamare = крычаць)
1) аб’ява, паведамленне аб якім-н. мерапрыемстве, тавары, паслузе з мэтай прыцягнуць увагу гледачоў, пакупнікоў, спажыўцоў;
2) распаўсюджванне звестак аб кім-н., каб стварыць папулярнасць.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
будзённы, ‑ая, ‑ае.
1. Не святочны, будны. Быў звычайны будзённы дзень, калі Паходны прынеслі з Лашыч паведамленне ад Ваўчка.Хадкевіч.// Прызначаны на штодзень. На сцяне вісела будзённая вопратка.Гартны.// Штодзённы, звычайны. Колькі радасці можна знайсці ў звычайным будзённым жыцці.Мурашка.А чым мяне сустрэне бераг новы — Будзённым тлумам, навізною спраў?Панчанка.
2.перан. Сумны, аднастайны. [Рыма:] — Ты таксама вершы пішаш? Люблю паэтаў, яны непасрэдныя, шчырыя, не такія, як усе, будзённыя.Сабаленка.Пытанняў.. нарадчыца чуе за дзяжурства дзесяткі, яны — самыя будзённыя, як і адказы на іх.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напамі́нак, ‑нку, м.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. напомніць. Зрабіць без напамінку. Падзякаваць за напамінак. Не чакаць напамінку.
2.Паведамленне, зварот, якія напамінаюць аб чым‑н. Прыйсці пасля другога напамінку. Атрымаць напамінак. □ Гэта быў напамінак, дакор самому сабе: дзе б ты ні быў, як бы сябе не адчуваў — пішы!Лужанін.// Прадметы, словы і пад., якія напамінаюць аб чым‑н. Толькі касцёл застаўся, як напамінак аб страшным мінулым.Чарнышэвіч.З-пад ложкаў відаць чамаданы, як напамінак аб тым, што гаспадары не асабліва могуць разлічваць на гэты пакой.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паве́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1. Афіцыйнае пісьмовае паведамленне з выклікам куды‑н. Праз некалькі дзён .. [Валі] прыйшла павестка з явіцца ў гарадскую ўправу, а неўзабаве прыйшоў і нарад паліцыі.Няхай.І тых, каму ўручаліся павесткі, Дарога павяла ў ваенкамат.Смагаровіч.
2. Круг пытанняў, якія павінны быць абмеркаваны на сходзе, пасяджэнні. Даклад пачаўся пасля таго, калі была прынята павестка.Васілевіч.
•••
Павестка дня — тое, што і павестка (у 2 знач.). Павестка дня вялікая і разнастайная, і сход абяцае зацягнуцца да самага вечара.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)