злучэнні тэлуру з больш электрададатнымі элементамі, пераважна металамі.
Паводле будовы, саставу і ўласцівасцей Т. з’яўляюцца аналагамі сульфідаў і селенідаў. Т. шчолачных металаў раствараюцца ў вадзе. Т. пераходных металаў — злучэнні пераменнага саставу; не раствараюцца ў вадзе, раскладаюцца моцнымі к-тамі і ў вільготным паветры. Многія Т. — паўправаднікі, высокаадчувальныя да розных выпрамяненняў (рэнтгенаўскага, радыеактыўнага, інфрачырв. і інш.). Трапляюцца ў прыродзе ў выглядзе вельмі рэдкіх тэлуравых мінералаў (напр., алтаіт PbTe, гесіт Ag2Te, калаверыт AuTe2). Атрымліваюць сплаўленнем кампанентаў у інертным асяроддзі, нерастваральныя — асаджэннем тэлуравадародам H2Ey з раствораў солей адпаведных металаў, а таксама інш. спосабамі. Выкарыстоўваюць як матэрыялы для тэрмаэл. пераўтваральнікаў награвальных і ахаладжальных прылад (Т. медзі, серабра, свінцу, волава і інш.), як лазерныя матэрыялы, матэрыялы для фотапрыёмнікаў, дэтэктары для вымярэння напружанасці магн. палёў і інш.
Літ.:
Янаки А.А. Теллуриды переходных металлов. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯК (Bos mutus),
млекакормячая жывёла роду быкоў сям. пустарогіх. Часта вылучаюць у род Poëphagus. Дзікі Я. захаваўся толькі ў Тыбеце, раней трапляўся, відаць, на Алтаі і ў Саянах. Жыве на бязлесных, пустынных пласкагор’ях. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Выш. да 1,9 м, маса да 1 т. Афарбоўка чорная або цёмна-бурая. Валасяное покрыва густое, з вял. колькасцю пуху. Ніз тулава і хвост укрыты доўгімі валасамі. У вобласці карка — горб. Ногі кароткія. Рогі ў самцоў доўгія, невельмі тоўстыя, загнутыя ў бакі, уперад і ўверх; у самак рогі карацейшыя. Нараджае 1 цялё. Корміцца травяністай расліннасцю, якую дастае з-пад снегу. Прыручаны Я. драбнейшы за дзікага. Разводзяць у высакагорных раёнах Цэнтр. Азіі. Выкарыстоўваюць малако, мяса, шэрсць, як уючную жывёлу. Скрыжоўваецца з буйн. раг. жывёлай, гібрыды наз. сарлыкамі і хайнакамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
няспо́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не спорыцца, не ладзіцца. Не любіць Юзік гэтай работы. Не таму толькі, што яна вельмі цяжкая: няспорная надта. За пусцяковыя вынікі траціцца чорт што сілы і часу.Крапіва.// Нявыгадны ў гаспадарчых адносінах. Няспорнае насенне бульбы.
2.Не густы, не часты (пра дождж, снег і пад.). Пайшоў няспорны дождж.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блатма́йстар, ‑тра, м.
Разм.пагард. Чалавек, які вельмі ўмела карыстаецца блатам. [Жлукта:] Таварышы, я зусім не хачу, каб пра мяне гаварылі, што я блатмайстар які-небудзь.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нака́ўт, ‑а, М ‑каўце, м.
Стан баксёра ў час бою, калі ён пасля вельмі моцнага ўдару на працягу 10 секунд не можа падняцца і лічыцца пераможаным.
[Англ. knock-out.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перапало́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Вельмі моцна спалохацца, напалохацца. Усе [людзі] да таго перапалохаліся, што.. немаведама куды пахаваліся...Чарот.Хлапчук перапалохаўся і не ведаў, што гаварыць.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
го́рла, -а, мн. -ы, -аў, н.
1. Храстковая трубка ў пярэдняй частцы шыі, якая з’яўляецца пачаткам стрававода і дыхальных шляхоў.
У горле перасохла.
Браць за г. (таксама перан.: сілай прымушаць рабіць што-н.). Г. перагрызці (таксама перан.: бязлітасна расправіцца з кім-н. са злосці).
2. Агульная назва зева, глоткі і гартані.
Хвароба г.
3. Верхняя звужаная частка пасудзіны.
Г. збана.
4. Вузкі выхад з заліва, вусце (спец.).
◊
Прыстаць з нажом да горла — назойліва патрабаваць.
Прамачыць горла — трохі выпіць.
Стаяць папярок горла — вельмі замінаць.
У горла не лезе — зусім не хочацца есці.
З горла лезе (разм., неадабр.) — вельмі многа мець чаго-н.
На ўсё горла (разм.) — з усёй сілы (спяваць, крычаць).
Па горла (разм.) — Надта многа.
Работы па горла.
Яды хапае па горла.
Стаяць косткай у горле (разм., неадабр.) — не даваць спакою, перашкаджаць.
|| прым.гарлавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вре́мя те́рпит час яшчэ́ ёсць, час (яшчэ́) дазваля́е, ча́су (яшчэ́) хапа́е;
вре́мя не те́рпит ча́су ма́ла (няма́), час не чака́е;
де́ло не те́рпит (отлага́тельства) адкла́дваць (спра́вы) не́льга, спра́ва не чака́е;
бума́га всё те́рпит папе́ра ўсё вы́трымае;
терпе́ть не могу́ цярпе́ць не магу́;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сумбу́рны, ‑ая, ‑ае.
Пазбаўлены яснасці, паслядоўнасці, парадку; блытаны, хаатычны. Помню, я сказаў, што Дастаеўскі здаецца мне вельмі панурым пісьменнікам, што людзі ў яго хваравітыя, і настрой у творах нездаровы, і стыль нейкі сумбурны — нібы сядзеў і пісаў, пісаў, невельмі абдумваючы раней.Мележ.// Поўны мітусні, сумятні. Сумбурны дзень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
далёкі
1. (адлегласць) fern; entférnt, entlégen; weit (áusgedehnt);