мне трэ́ба ісці́ на пра́цу ich muss [soll] zur Árbeit géhen*;
2. (патрэбна):
на гэ́та трэ́ба сто рублёў man braucht [benötigt] dazú húndert Rúbel;
што вам трэ́ба? was wünschen Sie?;
мне нічо́га не трэ́ба ich bráuche nichts;
не трэ́ба бая́цца man braucht sich nicht zu fürchten;
не трэ́ба злава́цца man muss sich nicht ärgern;
трэ́ба было́ ба́чыць, як … man músste sehen*, wie …
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
wacha
1) які́не спіць;
~ wérden прачну́цца;
~ bléiben*не спаць
2) жва́вы, бадзёры, ке́млівы;
er hátte die ~ste Empfíndung у яго́было́ зусі́м я́снае адчува́нне;
ein ~er Kopf жывы́ ро́зум
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
халадэ́ча, ‑ы, ж.
Моцны холад. [Бацька:] — Надзень [Кастусь] пінжак, так прастынеш, прастудзішся. Гэта ж такая халадэча.Галавач.У нас даўно ўжо небыло чым прапаліць у печы, і ў хаце стаяла такая халадэча, што бадай цяплей было на дварэ.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕЛАРУ́СКАЯ НЕЗАЛЕ́ЖНІЦКАЯ ПА́РТЫЯ (БНП),
арганізацыя на акупіраванай ням. фашыстамі тэр. Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Створана ў пач. 1942. У кіруючае ядро партыі ўваходзілі У.Родзька (старшыня ЦК), Ф.Аляхновіч, І.Гінько, Р.Зыбайла, Р.Рабуха, Ю.Саковіч, А.Сянькевіч і інш. Былі ўтвораны 5 акр. к-таў БНП. Мела кантакты з кіраўнікамі Палескай сечы Украінскай паўстанцкай арміі. Члены БНП, працуючы ў створаным гітлераўцамі бел. апараце, імкнуліся арганізаваць бел.нац. рух для выступлення і супраць ням. фашыстаў, і супраць бальшавікоў. Было створана некалькі ўзбр. і нелегальных груп (найбольш на Палессі — 12). Не маючы шырокай падтрымкі ў інш.бел. арг-цый, БНП не стала рэальнай паліт. сілай. У канцы чэрв. 1944 Родзька пры падтрымцы гітлераўцаў арганізаваў і накіраваў у сав. тыл некалькі ўзбр. груп. Аднак БНП не дамаглася масавай падтрымкі насельніцтва. Большасць яе атрадаў і падп. груп разгромлены органамі НКУС, шэраг дзеячаў БНП на чале з Родзькам арыштаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЕНСКІ ПРЫВІЛЕ́Й 1563,
заканадаўчы акт, якім фармальна былі ўраўнаваны ў паліт. правах правасл. феадалы ВКЛ з феадаламі-католікамі. Выдадзены на бел. мове вял.кн.ВКЛ і каралём Польшчы Жыгімонтам II Аўгустам 7.6.1563 на Віленскім сейме. Тэкст прывілея ў якасці прэамбулы ўвайшоў у Статут Вялікага княства Літоўскага 1566. Прывілеем устаноўлена, што правасл. шляхціцы, як і католікі, могуць займаць розныя дзярж. пасады. Было засведчана, што дыскрымінацыйныя адносна правасл. шляхты ВКЛ нормы Гарадзельскага прывілея 1413 фактычна і раней не дзейнічалі (асабліва пасля прыняцця прывілея 1434 і прывілея 1447). Таму Віленскі прывілей 1563 меў не столькі практычнае значэнне, колькі фармальнае, і быў выдадзены з мэтай паліт. кансалідацыі шляхты пасля няўдач у Лівонскай вайне 1558—83, у час правядзення валочнай памеры, напярэдадні заключэння Люблінскай уніі 1569.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРАКІ́РЫ (ад яп. хара — жывот + кіры — рэзаць),
у Японіі самазабойства ўспорваннем жывата; таксама наз.капуку, тафуку, сэпуку. Было пашырана ў абарыгенаў яп. астравоў як ахвярапрынашэнне; пасля каланізацыі перанята японцамі. Вядома з сярэдневякоўя, у 1500 афіцыйна замацавана як прывілея саслоўя воінаў — самураяў. Х. рабілася паводле прыгавору ці добраахвотна: пры нежаданні здавацца ў палон ці не трапіць пад суд, каб загладзіць сваю віну перад гаспадаром, у выніку смерці гаспадара і інш. Х. ратавала самураю яго гонар. Жанчынам Х. не дазвалялася, яны маглі пераразаць горла (дзігай). Х. афіцыйна адменена яп. заканадаўствам у 1868, але яшчэ доўга захоўвалася сярод ваенных.
Літ.:
Книга самурая: Пер. с яп. СПб., 1998;
Сато Х. Самураи: история и легенды...: Пер. с яп. СПб., 1999;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮСЫ́,
кірыліцкія літары ѫ (юс вялікі), ѧ (юс малы), ѭ (юс вялікі ётаваны), ѩ (юс малы ётаваны), што абазначалі ў стараслав. мове насавыя гукі «ǫ» і «ę». У стараж.-рус. і старабел. мовах, дзе насавых гукаў небыло, выкарыстоўваліся толькі ѫ і ѧ. Юс вялікі зрэдку абазначаў гук «у», што ўзнік з насавога «ǫ» («мѫжъ», «сѫдъ»), і быў выцеснены літарамі у, ꙋ у пачатку 16 ст. Юс малы ўжываўся для абазначэння гука «а» пасля мяккіх зычных («звѧти», «кнѧзь»), але часам замяняў літару ꙗ, што перадавала ётаваны «а» («боꙗзнь» — «боѧзнь», «ꙗсность» — «ѧсность»). Не меў лікавага значэння. У 16 ст., акрамя рукапіснай, набыў друкаваную форму. Выйшаў з ужытку ў сувязі з заняпадам стараж.-бел. пісьменнасці. У рус. графіцы ў 18 ст. на аснове скарапіснага ѧ узнікла Я.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
усляпу́ю, прысл.
Нічога не бачачы; наўгад. Страляць усляпую. □ Ісці ўсляпую, не ведаючы мясцовасці і не маючы ўяўлення ў небяспеку, якая нас чакае, небыло ніякага сэнсу.С. Александровіч.Алёша ўсляпую намацаў лямпу, зняў з яе шкло і адшукаў пальцамі кнот.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задзі́рлівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць задзірлівага. Кныш неяк адразу абмяк і стаяў, нібы вінаваты. У вачах яго небыло ранейшай задзірлівасці.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зубі́ць, зублю, зубіш, зубіць; незак., што.
Вастрыць, насякаючы, наразаючы зуб’е. Мікуця на полі небыло, ён зубіў у кузні сярпы.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)