1. Які адчувае голад, хоча есці; проціл. сыты, накормлены. Горш адчуваў сябе Пятро — бульба перасядала ў горле, хоць ён учора не вячэраў і быў галодны.Шамякін.Галоднай курыцы проса сніцца.Прымаўка.
2.узнач.наз.гало́дны, ‑ага, м.; гало́дная, ‑ай, ж.Сыты галоднаму не спагадае.З нар.
3. Выкліканы голадам. Галодная смерць.
4. Неўраджайны; бедны на прадукты харчавання. Галодны год. Галодны край. □ На гаду два Юр’і, ды абодва, дурні: увосень халодны, а вясной галодны.З нар.
5. Бедны, недастаткова (для задавальнення патрэбы ў ежы, у сродках жыцця). Галодны абед. Галодны заработак. □ Годзе трымаць на галодным пайку Рагулю, падласую, гнедую: Дарогу турнэпсу! Прастор бураку!Крапіва.
•••
На галодны зубгл. зуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ара́ць, ару, арэш, арэ; аром, араце; незак.што і без дап.
Апрацоўваць зямлю плугам. Араць на зіму. □ Хто тры разы арэ, той тры снапы бярэ.Прыказка.Каб свінні рогі, арала б дарогі.Прыказка.Як ні ары, абы чорным дагары.Прымаўка.Ой, пайду я лугам, лугам, Дзе мой мілы арэ плугам.З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Абгарэць крыху, абпаліўшы верхні слой ці канцы чаго‑н. За гадзіны дзве дровы згарэлі, дуб знізу абсмаліўся, і агонь патух.Чорны.//перан.Разм. Загарэць. Абсмаліцца на сонцы.
расійскі дырыжор, педагог. Нар.арт. Расіі (1980). Нар.арт.СССР (1988). Скончыў Муз.-пед.ін-т імя Гнесіных (1960). З 1957 гал. дырыжор аркестра Рус.нар. хору імя М.Пятніцкага, з 1960 — Ансамбля нар. танца СССР. З 1973 гал. дырыжор і маст. кіраўнік Аркестра рус.нар. інструментаў. З 1985 адначасова выкладае ў Рас. акадэміі музыкі імя Гнесіных (з 1991 праф.). Першы выканаўца пералажэнняў для аркестра рус.нар. інструментаў многіх твораў муз. класікі, сучасных рас. і замежных кампазітараў. Дзярж. прэмія СССР 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЛІКАРУ́СКІ АРКЕ́СТР,
аркестр рус.нар. інструментаў. Створаны ў 1887 у Пецярбургу В.В.Андрэевым (кіраўнік да 1918) як ансамбль з 8 музыкантаў — «Гурток аматараў ігры на балалайках». У 1896 у яго склад уведзены домры, гуслі, пазней нар. духавыя і ўдарныя інструменты; ансамбль названы Велікарускі аркестр, з 1923 — Дзярж. Велікарускі аркестр імя Андрэева, у 1936—41 Аркестр рус.нар. інструментаў імя Андрэева Ленінградскай філармоніі. Рэпертуар аркестра ўключаў апрацоўкі рус.нар. песень, п’есы Андрэева, пералажэнні твораў рус. і замежных кампазітараў. У 1951 імя Андрэева прысвоена аркестру нар. інструментаў пры Ленінградскім радыё, у складзе якога былі некаторыя артысты былога Велікарускага аркестра (з 1951 Аркестр рус.нар. інструментаў, з 1991 Рускі нар. аркестр імя Андрэева С.-Пецярбургскага тэлебачання і радыё).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дакруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.
1. Кончыць круціцца. Дакруціліся апошнія танцавальныя пары.
2.(1і2ас.неўжыв.). Закруціцца поўнасцю, да канца. Шруба дакруцілася.
3. Круцячыся, дасягнуць якога‑н. месца. Ваўчок дакруціўся да стала.
4.перан.Разм. Адмоўнымі паводзінамі давесці сябе да непрыемных вынікаў. Хто, ажаніўшыся, круціцца, той да ліха дакруціцца.З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гасці́на, ‑ы, ж.
Нар.-паэт. і абл.
1.зб. Госці. Па бяседзе.. уся гасціна высыпала на двор.Вітка.
2. Прыём гасцей, частаванне. Усяго стаяла досыць для гасціны: Нават мёд быў і чмяліны і пчаліны.Багдановіч.
3. Знаходжанне ў гасцях, гасцяванне. Два дні і дзве ночкі Быў Іван у гасціне, — У тузе-сумоце Пакінуў дзяўчыну...Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разуха́бісты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Вельмі бойкі, развязны. З падножкі апошняга вагона махнуў рукой Ніне нейкі разухабісты хлопец.Васілевіч.
2. Напоўнены грубай весялосцю, ліхацтвам. Нават пануры Андрэй Андрэевіч.. і той не сцярпеў і, хапіўшыся за бакі, прыпадаў аж да самых нар ад разухабістага смеху і рогату.Лынькоў.[Заява] была мала абдуманая і трохі разухабістая.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расійскі харавы дырыжор, кампазітар. Нар.арт. Расіі (1975). Нар.арт.СССР (1986). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1957, клас У.Сакалова). З 1947 кіраваў самадз. харамі ў Маскве. З 1957 гал. хормайстар Рус.нар. хору імя М.Пятніцкага, з 1962 маст. кіраўнік Омскага рус.нар. хору. Аўтар песень і інш. твораў для хору, хар. апрацовак твораў інш. кампазітараў і нар. песень. Дзярж. прэмія Расіі імя М.І.Глінкі 1971.