у Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нешчарда, за 16 км на У ад г.п. Расоны. Пл. 0,48 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 500 м, найб.глыб. 5,6 м, даўж. берагавой лініі больш за 3 км. Пл. вадазбору 1,9 км². Схілы катлавіны выш. 2—4 м, пад хваёвым лесам, на У разараныя. Берагі месцамі забалочаныя, пад хмызняком. Дно пясчанае, глыбей 2 м выслана сапрапелем. Зарастае слаба, шыр. паласы прыбярэжнай расліннасці 15—30 м. Злучана пратокамі з азёрамі Круглае і Нешчарда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУСЬ ШЭ́РАЯ (Anser anser),
птушка сям. качыных атр. гусепадобных. Пашырана ў Еўразіі па рачных поймах, азёрах, ліманах, балотах, мокрых лугах з густымі зараснікамі расліннасці. На Беларусі трапляецца пераважна на пралётах, месцамі гняздуецца на Палессі і ў Бел. Паазер’і.
Даўж. цела 76—89 см, маса 2,5—4,4, зрэдку да 6 кг. Апярэнне светла-шэрае, падхвосце белае, на бруху чорныя плямы. Дзюба і лапы шаравата-ружовыя. Гняздо — кучка з раслінных рэшткаў. Нясе 4—12, найчасцей 4—5 яец. Корміцца травамі, парасткамі, насеннем, клубнямі. Продак многіх парод гусей свойскіх. Аб’ект палявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ЎБЛІ,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 12 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Пл. 1,64 км², даўж. каля 4 км. найб.шыр. 610 м, найб.глыб. 25,8 м, даўж. берагавой лініі больш за 12 км. Пл. вадазбору 13,1 км². Схілы катлавіны выш. да 15 м, разараныя, у ніжняй ч. параслі хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, пад хмызняком, месцамівыш. да 1 м, абразійныя. Зарастае слаба. Упадаюць 2 ручаі, выцякае ручай у р. Акунёўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІМНА́СІЙ (грэч. gymnasion),
дзяржаўная навучальна-выхаваўчая ўстанова ў Стараж. Грэцыі і на эліністычным Усходзе. Атрымалі найб. пашырэнне ў 5—4 ст. да н.э. Першапачаткова прызначаліся для фіз. практыкаванняў, пазней сталі цэнтрамі зносін і месцамі мусічных і фіз. практыкаванняў моладзі. У гімнасій паступалі пасля палестры (прыватнай гімнастычнай школы) юнакі ва ўзросце 16 гадоў са знатных сем’яў і да 18 гадоў займаліся ў ім гімнастыкай, атрымлівалі літ., філас. і паліт. адукацыю. Найб. вядомымі гімнасіямі былі Акадэмія платонаўская, дзе вёў гутаркі са сваімі вучнямі Платон, і Лікей, засн. Арыстоцелем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІРШФЕ́ЛЬДЫЯ (Hirschfeldia),
род кветкавых раслін сям. капуставых. 2 віды. Пашыраны пераважна ў Міжземнамор’і. На Беларусі як рэдкая занесеная расліна трапляецца гіршфельдыя шэрая (H. incana). Расце па чыгунках, на сухіх камяністых адхонах і ўздоўж дарог.
Апушаныя шэра-зялёныя аднагадовыя травяністыя расліны з моцнаразгалінаваным сцяблом, выш. да 0,6 м. Ніжняе лісце лірападобнае, з яйцападобнымі выемчата-зубчастымі сегментамі, у разетцы, верхняе — нешматлікае, маленькае, лінейнае. Кветкі дробныя, бледна-жоўтыя, з суцэльнымі пялёсткамі і трохлопасцевымі мядовымі залозкамі. Плод — цыліндрычны бугрысты стручок. Меданосныя расліны, месцамі — пустазелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛО́ДАВА,
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мядзелка, за 6 км на Пд ад г. Паставы. Пл. 0,35 км², даўж. 1,6 км, найб.шыр. 450 м, найб.глыб. 6 м, даўж. берагавой лініі 4 км. Пл. вадазбору 13,6 км². Схілы катлавіны выш. 2—4 м, на Пд і У да 10 м, парослыя хмызняком, у верхняй ч. разараныя. Берагі нізкія, месцамі высокія, пад хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, дно пераважна глеістае. Зарастае. На Пд упадае ручай з воз. Доўжа, на Пн выцякае ручай у воз. Задзеўскае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАДУ́НЬ,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Альзініца, за 32 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. 0,43 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 430 м, найб.глыб. 8,4 м, даўж. берагавой лініі 3,1 км. Пл. вадазбору 20,9 км². Схілы катлавіны выш. 5—16 м, пераважна разараныя. Берагі месцамі забалочаныя, пад хмызняком. Дно сапрапелістае, уздоўж берагоў пясчанае. Шыр. паласы прыбярэжнай расліннасці да 100 м. Упадаюць 3 ручаі, у т. л. з воз. Братаўна; на У злучана пратокай з воз. Ухвішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУРА́ЎНА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нача, за 30 км на ПдЗ ад Полацка. Пл. 0,49 км², даўж. 1,5 км, найб.шыр. 720 м, найб.глыб. 14 м, даўж. берагавой лініі 5,8 км. Пл. вадазбору 6,9 км². Схілы катлавіны выш. да 20 м (на З і ПдЗ 2—5 м), разараныя, месцамі парослыя лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на ПдЗ сплавінныя. Дно да глыб. 5—6 м пясчанае, ніжэй глеістае. Зарастае. Злучана ручаямі з азёрамі Валынец і Сушына.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЭ́ЖЛІНА,
возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ула (цячэ праз возера), за 7 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,36 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 560 м, найб.глыб. 9,8 м, даўж. берагавой лініі каля 3,6 км. Пл. вадазбору 1366 км². Схілы катлавіны выш. 10—15 м, участкамі разараныя, на Пд і ПдЗ параслі лесам. Берагі пясчаныя, месцамі забалочаныя, на ПдЗ пад лесам. Дно глеістае. Каля ўсх. берага востраў пл. 0,7 га. Уздоўж берагоў паласа расліннасці шыр. да 100 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАГА́ЦЦЕ, Загач,
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мядзелка, за 3,5 км на ПдЗ ад г. Паставы. Пл. 0,3 км²даўж. 1,3 км, найб.шыр. 330 м, найб.глыб. 7,8 м, даўж. берагавой лініі каля 3,6 км. Пл. вадазбору 9,8 км². Схілы катлавіны выш. 12—15 м. Берагі пад хмызняком, на З і Пнмесцамі сплавінныя. Пойма шыр. да 10 м, забалочаная, пад хмызняком. Дно гліністае. Шыр. паласы расліннасці да 20 м, у паўн.-ўсх. заліве да 200 м. Ўпадаюць 6 ручаёў. Злучана ручаём з Задзеўскім возерам.