горад, цэнтр Усх.-Казахстанскай вобл. Казахстана, на правым беразе р. Іртыш, у перадгор’ях Руднага Алтая. Засн. ў 1720 як крэпасць Усць-Каменная, з 1868 горад. 335 тыс.ж. (2000). Рачны порт. Чыг. вузел. Аэрапорт. Гал. галіны прам-сці: каляровая металургія (свінцова-цынкавы і тытана-магніевы камбінаты, медзеплавільны і медзеэлектралітны з-д), машынабудаванне і металаапрацоўка (горнашахтавае абсталяванне, кандэнсатары, прылады і эл.-тэхн. вырабы), прадпрыемствы лёгкай і харч. прам-сці. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 2 ін-ты. Тэатр. Краязнаўчы і этнагр. музеі. Каля У.-К. — Усць-Каменагорская ГЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Э́СЭН (Essen),
горад на ЗФРГ, зямля Паўн. Рэйн-Вестфалія. Як горад упершыню ўпамінаецца ў пач. 11 ст. 616,4 тыс.ж. (1995). Трансп. вузел. Порт на канале Рэйн—Герне. Важны індустр. цэнтр Рурскага прамысл. раёна. Прам-сць: чорная металургія, машынабудаванне (у т. л. эл.-тэхн., цяжкае і трансп.), тэкст., паліграф., цэментавая, харч., электронная, вытв-сць пластмас і інш. У Э. праўленні прамысл. («Круп») і фін. кампаній. Музеі: Фолькванг (маст. 19—20 ст.), плаката. Сабор Мінстэр (9—14 ст.), гатычная царква абацтва Вердэн (15 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́ЖНА-САХАЛІ́НСК,
горад, цэнтр Сахалінскай вобл. Расіі, на р. Сусуя. Засн. ў 1882 як с. Уладзіміраўка. У 1905—45 у складзе Японіі (пад назвай Таёхара). З 1946 сучасная назва. 180 тыс.ж. (1999). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт.
Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка (ВА «Металіст», цеплавозавагонарамонтны з-д), мэблевая, лёгкая, харч., у т. л. рыбакансервавая; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Сахалінскі ін-т біялогіі мора, ін-т марской геалогіі і геафізікі Далёкаўсх. цэнтра Рас.АН. Пед.ін-т. Тэатры: драм., лялек. Музеі: краязнаўчы, мастацкі. Бат. сад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́СЫ (lasi),
горад на ПнУ Румыніі, на р. Бахлуй. Адм. ц. жудзеца Ясы. Упамінаецца як Яскі торг з 1387, назва Я. з 1408. У 2-й пал. 16 ст. — 1859 сталіца Малдаўскага княства. 333,9 тыс.ж. (1994). Буйны трансп. вузел. Эканам. і культ. цэнтр усх.ч. Румыніі. Прам-сць: чорная металургія, машынабудаванне (цяжкае, радыёэлектроннае, станкабудаванне), хім. (вытв-сць пластмас, сінт. валокнаў, антыбіётыкаў), мэблевая, тэкст., швейная, гарбарна-абутковая, харчовая. Ун-т. Філіял АН. Музеі: маст., этнаграфічны. Тэатры. Цэрквы і манастыры 15—17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНЕ́ЦК,
горад на Украіне, цэнтр Данецкай вобл.Засн. ў 1869 як шахцёрскі пасёлак Юзаўка, у 1924—61 Сталіна. 1,2 млн.ж. (1995). Чыг. вузел. Цэнтр вугальнай прам-сці. Чорная і каляровая металургія, машынабудаванне і металаапрацоўка (вытв-сць горнашахтавага і для харч. прам-сці абсталявання, горнавыратавальнай апаратуры, кабелю, быт. тэхнікі — халадзільнікаў, веласіпедаў і інш.), коксахім., хім. (хім. рэактывы, пластмасы, гумава-тэхн. вырабы, фарбы і інш.), лёгкая (баваўняная), харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Данецкі навук. цэнтр АН Украіны. 6 ВНУ, у т. л.ун-т. 3 т-ры. Краязнаўчы і маст. музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́РТМУНД (Dortmund),
горад на З Германіі, у зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія. Рэзідэнцыя Карла Вялікага, гар.прав. з 13 ст. 602 тыс.ж. (1994). Буйны трансп. вузел — усходнія «вароты» Рура. Порт на р. Эмшэр (прыток р. Рэйн); звязаны з Паўночным м. каналам Д.-Эмс. Важны індустр. цэнтр Рурскага прамысл. раёна. Гал. галіны прам-сці: чорная металургія, машынабудаванне (пераважна металургічнае, пад’ёмна-трансп. абсталяванне, станка- і лакаматывабудаванне, эл.-тэхн.), тэкст., хім. (вытв-сць угнаенняў і пластмас), харчасмакавая (найбуйнейшы ў Еўропе цэнтр вытв-сці піва). Ун-т. Музеі, у т. л. сярэдневяковага мастацтва ў замку Капенберг. Арх. помнікі 12—15 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДРА́С,
горад, на ПдУ Індыі, на беразе Бенгальскага зал. Адм. цэнтр штата Тамілнад. Найважн.эканам. і культ. цэнтр Паўд. Індыі. Засн. ў 1639 англ. Ост-Індскай кампаніяй як факторыя каля рыбацкага пас. Мадраспатам. 6 млн.ж. (1997). Адзін з гал. партоў Індыі ў Бенгальскім зал. Вузел чыгунак і авіяц. шляхоў; міжнар. аэрапорт. Прам-сць: тэкст. (баваўняная), маш.-буд. і металаапр., харч., тытунёвая, гарбарная, трансп. і ваеннае машынабудаванне, нафтаапр., цэм. і паліграф. прадпрыемствы. АЭС (каля М.). Гал. навукова-культ. цэнтр тамілаў. 2 ун-ты, муз. акадэмія. Астр. абсерваторыя. Геагр.т-ва. Музеі, Нац.маст. галерэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРАЗАВО́ДСК,
горад у Расіі, сталіца Рэспублікі Карэлія. Засн. ў 1703. 282,2 тыс.ж. (1996). Порт на Анежскім воз.Чыг. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне (папяровае і хім. абсталяванне, трактары для лясной прам-сці, дрэваапр. станкі, рыбалоўныя судны, выліч. тэхніка, мікракалькулятары), лесапільна-дрэваапр. камбінат, аўтарамонтны, радыёзавод; вытв-сцьбуд. матэрыялаў, лёгкая, харч., у т. л. рыбная прам-сць. Суднаверф. Камбінат «Карэльскія сувеніры». Карэльскі філіял Рас.АН. 2 ВНУ, у т. л.ун-т. Кансерваторыя. 4 тэатры. Музеі: краязн., выяўл. мастацтва. У наваколлі П. — запаведнік Ківач і першы рас. бальнеагразевы курорт Марцыяльныя Воды (цяпер музей-запаведнік).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРБІ́НА (франц. turbine ад лац. turbo віхар, вярчэнне),
лапатачны (лопасцевы) рухавік. які ператварае энергію рабочага цела (пары, вадкасці або газу) у мех. энергію вярчэння вала. У залежнасці ад характару рабочага цела адрозніваюць газавую турбіну, гідраўлічную турбіну, паравую турбіну; у залежнасці ад прынцыпу дзеяння — актыўную турбіну і рэактыўную турбіну. Асн. часткі Т.: нерухомыя накіравальныя (сапловыя) прыстасаванні (энергія рабочага цела ператвараецца ў кінетычную); ротары з лапаткамі ці рабочыя колы з лопасцямі (кінетычная энергія рабочага цела ператвараецца ў мех. работу вярчэння вала). Гл. таксама Энергетычнае машынабудаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЙДАРАБА́Д,
горад у Індыі, пры зліцці рэк Мусі і Усі. Адм. ц. штата Андхра-Прадэш. 6,65 млн.ж. (2000). Важны эканам., гіст. і культ. цэнтр Паўд. Індыі. Прам-сць: лёгкая, харч., хім.-фармацэўтычная, тытунёвая, папяровая, шкляная; трансп., энергет., эл.-тэхн.машынабудаванне, вытв-сцьавіяц. абсталявання, авіяц.з-д. Саматужная вытв-сць прадметаў хатняга ўжытку, маст. вырабаў, тканін. Асманскі ун-т. Цэнтральнае геафіз. ўпраўленне.
Горад Хайдарабад (Індыя). Статуя Буды на воз. Хусейн-Сагар.
Засн. пасля 1589 як сталіца інд. дзяржавы Галконда. З 1724 сталіца аднайм. княства і рэзідэнцыя нізамаў, потым адм. ц. штата Хайдарабад, з 1956 — штата Андхра-Прадэш.