Ю́ЖНА-САХАЛІ́НСК,

горад, цэнтр Сахалінскай вобл. Расіі, на р. Сусуя. Засн. ў 1882 як с. Уладзіміраўка. У 1905—45 у складзе Японіі (пад назвай Таёхара). З 1946 сучасная назва. 180 тыс. ж. (1999). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт.

Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка (ВА «Металіст», цеплавозавагонарамонтны з-д), мэблевая, лёгкая, харч., у т. л. рыбакансервавая; вытв-сць буд. матэрыялаў. Сахалінскі ін-т біялогіі мора, ін-т марской геалогіі і геафізікі Далёкаўсх. цэнтра Рас. АН. Пед. ін-т. Тэатры: драм., лялек. Музеі: краязнаўчы, мастацкі. Бат. сад.

т. 18, кн. 1, с. 205

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)