пату́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. Тупаць некаторы час; тупнуць некалькі разоў. Стары патупаў у парозе, ускінуў на плечы мяшэчак, намацаў клямку і пайшоў. Грахоўскі. Мужчыны патупалі на ганку, каб абабіць снег. Лобан.

2. Пахадзіць туды-сюды. Параўняўшыся з тым ляском, дзе калісь натрапіліся баравікі, настаўнік збочыў з дарогі, патупаў па лесе, а потым прысеў на гладка спілаваны дубовы пень. Колас. Пархвен як сам не свой патупаў па дварэ, зазірнуў ва ўсе куткі, увайшоў у хату. Чорны.

3. Пайсці, накіравацца куды‑н. Мужчыны зарагаталі. Пад рогат гэты Глушак устаў і ціха патупаў да сваёй хаты. Мележ. Усе пайшлі спаць, а маці патупала ў камору збіраць Максіму клумак у дарогу. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ураджа́й, ‑ю, м.

1. Колькасць збожжа, пладоў, траў, ягад, грыбоў і пад., якая ўрадзілася, вырасла. У садзе маладым ля хаты, Што вырас тут пасля вайны, На яблыкі ўраджай багаты — Да долу дрэўцы гнуць яны. Непачаловіч. [Сакратар партарганізацыі:] — Каб збіраць двухсотпудовыя ўраджаі, трэба добра асвоіць перадавую аграбіялогію. Паслядовіч. Сама паненка захацела прыняць удзел у зборы ўраджаю, але спалохалася ракаў. Маўр.

2. Вялікая колькасць, багацце збожжа, сена, пладоў, караняплодаў, грыбоў, усяго таго, што ўрадзіла. Лета было добрае, пагода спрыяла ўраджаю і рабоце. Колас. Калі добра ўзарэш, то і ўраджай збярэш. Прыказка. // перан. Разм. Пра з’яўленне вялікай колькасці каго‑, чаго‑н. На будоўлі .. [Яцкевічу] падаваецца — весела, хлопцаў многа, ды і на дзяўчат ураджай. Дадзіёмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́мень, -ю і -я, Т -ем, мн. камяні́, камянёў, м.

1. -ю, зб. Цвёрдая горная парода (за выключэннем металу) у выглядзе суцэльнай масы або асобных кавалкаў.

Вуліца выбрукавана каменем.

Будаўнічы к.

2. -я. Асобны кавалак такой пароды.

Збіраць камяні ля дарогі.

Каштоўны к.

3. мн. Цвёрдыя саляныя і іншыя ўтварэнні ў некаторых унутраных органах.

Камяні ў печані.

Камень на сэрцы — душэўны цяжар, гора.

Каменя на камені не пакінуць — разбурыць усё.

Кідаць каменем у каго — асуджаць, ганьбаваць каго-н.

Найшла (наскочыла) каса на камень — сутыкнуліся розныя непрымірымыя погляды, інтарэсы, характары.

Насіць камень за пазухай — мець злосць на каго-н., быць гатовым адпомсціць каму-н.

Як камень у ваду — бясследна прапасці, знікнуць.

|| памянш.-ласк. каме́ньчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 2 знач.).

Кідаць каменьчыкі ў агарод чый — намякаць на што-н., неадабральна адзывацца пра каго-н.

|| прым. каме́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

К. падмурак.

Каменны мяшок — турма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

salvage1 [ˈsælvɪdʒ] n.

1. выратава́нне карабля́, маёмасці (ад пажару);

a salvage agreement пагадне́нне аб выратава́льнай дзе́йнасці на мо́ры;

a salvage corps выратава́льная пажа́рная кама́нда;

make salvage of a ship вы́ратаваць карабе́ль

2. выратава́нне ад гі́белі су́дна;

salvage money узнагаро́да за вы́ратаваную маёмасць

3. лом, лама́чча, адкі́ды вытво́рчасці, скрап;

collect old newspapers for salvage збіра́ць стары́я газе́ты на макулату́ру

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

reap [ri:p] v.

1. жаць; збіра́ць ураджа́й;

reap wheat жаць пшані́цу

2. пажына́ць (плады чаго-н.); заслуго́ўваць (што-н.);

reap glory заслужы́ць сла́ву;

Don’t let others reap the benefits of your research. Не дазваляйце іншым карыстацца плёнам вашай працы.

reap a/the harvest BrE пажына́ць плады́;

reap where one has not sown пажына́ць плады́ чужо́й пра́цы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

gotować

незак.

1. кіпяціць; гатаваць, варыць;

gotować wodę — гатаваць (кіпяціць) ваду;

gotować mleko — парыць малако;

2. рыхтаваць, падрыхтоўваць;

czas gotować kufry do drogi — час збіраць чамаданы ў дарогу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Перасы́паць, пірасы́паць ’перабудаваць старую драўляную будыніну, у якой гнілое бярвенне замяняецца новым’ (Некр.; Варл.; бялын., Янк. Мат.; Мат. Гом.), ’рамантаваць агароджу’ (навагр., Жыв. сл.), драг. пырысэ́патэ (хату, хлыва́) ’паднавіць будынак’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), перасыпа́нка ’рамантаваная хата з падноўленымі вянкамі’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Укр. бойк. переси́пати (піч, хату) ’перабудаваць, пераставіць’, зах.-валын. пирисе́патезбіраць нанова рассыпаныя клёпкі ці ўстаўляць новае дно’; рус. кастр., арл., наўг. пересыпа́ть ’разбіраць і зноў складваць, перабудоўваць (аб будынках)’, польск. przesypać ’тс’, славац. presýpať perie ’памяняць пер’е ў падушках’. Да пера- і cы́паць (гл.). Утварылася ў выніку семантычнага пераносу: першапачаткова слова ўжывалася толькі ў адносінах да сыпучых цел, пазней — у адносінах да драўлянага посуду і начыння: перабіраліся клёпкі, старыя замяняліся новымі, зноў набіваліся абручы, і, параніце, назва дзеяння, звязанага з гэтым рамонтам, перайшла на рамонт будынкаў, агароджы і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pile2 [paɪl] v.

1. збіра́ць, валі́ць (у кучу); запа́сіць, нагрува́шчваць;

The table was piled with books. Стол быў завалены кнігамі.

2. ува́львацца, то́ўпіцца;

We all piled into his car. Мы ўсе набіліся ў яго машыну.

pile on [ˌpaɪlˈɒn] phr. v. перабо́льшваць;

Don’t pile it on. Кіньце хлусіць.

pile up [ˌpaɪlˈʌp] phr. v. нагрува́шчваць; нагрува́шчвацца;

My work is piling up. У мяне прыбаўляецца работы.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

РАДЗІВІ́Л (Кароль Станіслаў) (мянушка Пане Каханку; 27.2.1734, г. Нясвіж Мінскай вобл. — 22.14.1790),

дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Сын М.К.Радзівіла Рыбанькі. Вучыўся ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме. З 1748 неаднаразова выбіраўся паслом на сеймы, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1750, яго маршалак у 1755. У 1752 падчашы ВКЛ, у 1752—62 мечнік ВКЛ, у 1762—64 і 1768—90 ваявода віленскі; ген.-маёр (1754), ген.лейтэнант войска ВКЛ (1759). З 1762 ардынат нясвіжскі і алыцкі. Для дасягнення сваіх мэт часта выкарыстоўваў ваенную сілу, вызначаўся свавольствам. Абвешчаная ў Гродне 16.4.1764 Генеральная канфедэрацыя ВКЛ выступіла супраць Р. Даведаўшыся, што канфедэраты разам з рас. войскам хочуць заняць Нясвіж, Р. са сваім атрадам рушыў туды, але быў разбіты расіянамі пад Слонімам. Р. схаваўся ў Малдове, потым пераехаў у Венгрыю і Саксонію. Генеральная канфедэрацыя ВКЛ дэкрэтам ад 16.8.1764 за гвалтоўныя ўчынкі абвясціла Р. ворагам айчыны і пазбавіла пасады ваяводы; яго маёнткі падлягалі канфіскацыі. Р. звярнуўся да рас. імператрыцы Кацярыны II з просьбай узяць яго пад сваю пратэкцыю і вярнуць маёнткі. У сувязі з тым, што Кацярыне II пачала не падабацца палітыка караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і Чартарыйскіх, яна вырашыла скарыстаць супраць іх Р. Пад аховай рас. войск ён пераехаў у Радам, дзе 23.6.1767 узначаліў Радамскую канфедэрацыю. На надзвычайным сейме 1767 усе абвінавачанні з Р. былі зняты. Улетку 1768 Р. далучыўся да Барскай канфедэрацыі, скіраванай супраць караля і рас. ўплыву, і пачаў збіраць у Нясвіжы сваё войска. Рас. войскі з баямі занялі Нясвіж і Слуцк; Р. выехаў у Прусію. Да 1777 знаходзіўся ў эміграцыі. Каб адцягнуць Р. ад апазіцыі, рас. дыпламатыя зноў забяспечыла яму пратэкцыю Кацярыны II і вяртанне маёнткаў. Пасля вяртання на радзіму Р. памірыўся з каралём. У час дзейнасці Чатырохгадовага сейма 1788—92 Р. зноў зблізіўся з антыкаралеўскай апазіцыяй. Сфарміраваў полк, які перадаў у склад войска ВКЛ. Р. увайшоў у гісторыю як легкадумны палітык і абмежаваны чалавек. Трымаў тэатр і аркестр у Нясвіжы, пабудаваў летнюю рэзідэнцыю ў Альбе (пад Нясвіжам), аднавіў палац у Слуцку. Аматар неверагодных баек і экстравагантных учынкаў, Р. як персанаж увайшоў у л-ру (творы Г.​Жавускага, З.​Красінскага, І.​Ходзькі, Ю.​Славацкага, Ю.​І.​Крашэўскага і інш.).

Літ.:

Sidorski D. «Panie Kochanku». Katowice, 1987;

Мальдзіс А. Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII ст. Мн., 1982.

А.​П.​Грыцкевіч.

К.Радзівіл. Пярун. Гравюра з альбома «Выявы роду князёў Радзівілаў». Нясвіж, 1758.

т. 13, с. 210

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

raise2 [reɪz] v.

1. падыма́ць, падніма́ць;

raise anchor зня́цца з я́кара;

raise one’s eyes узня́ць во́чы (на каго-н.)

2. : raise one’s voice павыша́ць го́лас

3. павыша́ць; павялі́чваць;

raise prices павы́сіць цэ́ны;

raise wages павы́сіць зарпла́ту

4. выкліка́ць, параджа́ць;

raise suspicion узбуджа́ць падазрэ́нне

5. выро́шчваць; разво́дзіць;

raise cattle разво́дзіць буйну́ю рага́тую жывёлу;

raise corn/vegetab les/flowers выро́шчваць кукуру́зу/агаро́дніну/кве́ткі

6. гадава́ць, выхо́ўваць (дзяцей)

7. : raise a question паста́віць пыта́нне

8. збіра́ць, здабыва́ць (грошы);

raise money for charity збіра́ць гро́шы на дабрачы́ннасць

raise one’s glass (to smb.) падня́ць бака́л (за каго́-н.); сказа́ць тост;

raise one’s hand against smb. узня́ць руку́ на каго́-н., уда́рыць каго́-н.;

raise smb.’s spirits узня́ць каму́-н. настро́й, падбадзёрыць каго́-н.;

He didn’t raise a finger to help us. Ён і пальцам не паварушыў, каб дапамагчы нам.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)