ІНСТАЛЯ́ЦЫЯ (ад англ. installation устаноўка, размяшчэнне, збудаванне),
від мастацтва поп-арту, мантаж у прасторы аб’ектаў з рэчавага асяроддзя ці сканструяваных мастаком. Ствараецца на час правядзення буйных выставак у экспазіцыйных памяшканнях або ў экстэр’еры, звычайна размешчаны на вял. плошчы. Дазваляе стварыць незапраграмаванае вобразнае ўражанне, часта праз парадаксальныя спалучэнні рэчавых элементаў нестандартнымі сродкамі выразіць актуальныя праблемы. Узнікла ў 1970-я г., пашырылася ў ЗША (Р.Раўшэнберг), ФРГ (І.Бойс), Польшчы (Я.Бярдышак) і інш. На Беларусі выкарыстоўваецца з канца 1980-х г. у творах І.Кашкурэвіча, А.Клінава, А.Вараб’ёва і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯСВІ́ЖСКАЯ ЗА́МКАВАЯ ВЕ́ЖА,
помнік архітэктуры 2-й пал. 16 ст. ў г. Нясвіж Мінскай вобл. Уваходзіць у комплекс Нясвіжскага касцёла езуітаў. Першапачаткова складалася з нізкай шатровай брамы (злучала горад з замкам; не захавалася) і высокай абарончай вежы. Вежа — квадратнае ў плане збудаванне, завершанае шатровым дахам. Глухі ніжні ярус з контрфорсамі вырашаны як масіўны цокаль. 2-і ярус аформлены прамавугольнымі, круглымі і квадратнымі аконнымі праёмамі, 3-і і 4-ы — арачнымі. Белыя атынкаваныя абрамленні праёмаў і між’ярусныя паяскі кантрастуюць з чырв. цаглянай муроўкай сцен, што стварае дэкар. 2-колерную гаму фасадаў. У архітэктуры вежы алюстраваны рысы бел. абарончага дойлідства, стыляў готыкі і рэнесансу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХВАЛЯЛО́М, брэкватэр,
гідратэхнічнае збудаванне для аховы берагоў вадаёмаў і прыбярэжных збудаванняў ад уздзеяння хваль. Энергія затрыманых хваль гасіцца на Х. або адбіваецца ад яго. Адрозніваюць загараджальныя (абкружаныя воднай прасторай) і берагаахоўныя (размешчаныя непасрэдна каля берага, гл.Берагаўмацавальныя збудаванні, Мол). Бываюць суцэльныя (верт. ці адкоснага профілю з бетону, каменнай накідкі і інш.), скразныя (з адтулінамі для пропуску вады), плывучыя (пантоны, замацаваныя якарам), пнеўматычныя (энергія хваль гасіцца струменем сціснутага паветра), гідраўл. (ствараюць сустрэчны паверхневы паток). Будуюцца ў акваторыі порта і рэйдавых прычалаў, падыходаў да каналаў і шлюзаў, берагавых участкаў мора, вадасховішча і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Hóchbaum -(e)s, -ten
1) гмах
2) надзе́мнае збудава́нне
3) без pl надзе́мнае будаўні́цтва
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
вадаскі́д Гідратэхнічнае збудаванне для злівання лішку вады ў стаўку (БРС). Тое ж я́лаў, я́лава, ялаво, ры́на (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
дэкара́цыя, ‑і, ж.
Прызначаны для сцэны жывапісны малюнак або архітэктурнае збудаванне з паказам месца і абставін тэатральнага дзеяння. Будзе ў нас і свой раяль, і духавы аркестр, і добрыя дэкарацыі на сцэне.Скрыпка.//перан. Пра што‑н. паказное, штучнае.
•••
Перамена дэкарацыйгл. перамена.
[Фр. décoration.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капані́р
(фр. caponnière)
фартыфікацыйнае збудаванне, з якога можна весці флангавы фланговы або косапрыцэльны агонь у двух процілеглых напрамках.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мегалі́т
(ад мега- + -літ)
старажытнае збудаванне (3—2 тыс. да н.э.) з вялізных камянёў, звязанае з пахавальным культам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГА́ТЧЫНСКІ ПАЛА́ЦАВА-ПА́РКАВЫ АНСА́МБЛЬ,
помнік архітэктуры 18 ст. ў г. Гатчына Ленінградскай вобл.Гал.збудаванне — палац у стылі ранняга класіцызму (1766—81, арх. А.Рынальдзі; расшыраны ў 1793—97, арх. В.Брэна; перабудаваны ў 1845—51, арх. Р.І.Кузьмін). Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак з 2 пяціграннымі вежамі па баках і 2 бакавымі карпусамі. Маляўнічыя паркі горада (Палацавы, «Звярынец» і інш.; агульная пл. 617 га) са шматлікімі мастамі, тэрасамі, павільёнамі, варотамі і інш. збудаваннямі належаць да лепшых узораў ландшафтнай архітэктуры. Унікальны па тэхніцы выканання землябітны Прыярацкі палац (1798—99, арх. М.А.Львоў), які нагадвае сярэдневяковы замак.
Літ.:
Гатчина. Л., 1980;
Памятники архитектуры пригородов Ленинграда. Л., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́РКА ТРЫУМФА́ЛЬНАЯ, трыумфальная брама,
пастаяннае або часовае манументальнае афармленне праезду (звычайна арачнае) або збудаванне ў гонар ваеннай перамогі, гістарычнай падзеі ці асобы. Брамы з адным ці трыма арачнымі пралётамі звычайна маюць насычаны арх.-пластычны дэкор: аздоблены скульптурай, памятнымі надпісамі. Узніклі ў Стараж. Рыме, дзе прызначаліся для цырымоніі ўезду пераможцы: аркі Ціта (81), Септымія Севера (203), Канстанціна (315). Накшталт іх пабудаваны аркі ў Парыжы на пл. Карузель (1806, арх. Ш.Персье і П.Фантэн) і пл. Шарля дэ Голя (1837, арх. Ж.Ф.Шальгрэн). У Расіі аркі трыумфальныя будавалі ў гонар ваен. перамог (Трыумфальныя вароты ў Маскве, 1834, В.Бавэ; Неўскія трыумфальныя вароты ў С.-Пецярбургу, 1833, арх. В.Стасаў).