АРЭ́НА
(лацінскае arena літаральна пясок),
1) у Старажытным Рыме круглая або авальная пасыпаная пяском пляцоўка ў цэнтры амфітэатра. Выкарыстоўвалася для паказу баёў гладыятараў і дзікіх звяроў, конных спаборніцтваў і
2) У цыркавых будынках арэна (манеж) — месца паказу, ігравая пляцоўка, на якой дэманструюцца цыркавыя нумары. Зрэдку выкарыстоўвалася для эксперыментальных тэатральных паказаў.
3) Адкрытае або закрытае збудаванне для правядзення спартыўных спаборніцтваў, музычных і эстрадных фестываляў і іншых масавых мерапрыемстваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)