БАБІ́ЦКАЯ (Валянціна Рыгораўна) (н. 24.1.1943, в. Рыбцы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны-мікрабіёлаг. Д-рбіял.н.(1991). Скончыла БДУ (1965). З 1968 у Ін-це мікрабіялогіі АН Беларусі. Навуковыя працы па даследаванні фізіялагічна актыўных злучэнняў грыбоў, біятэхналогіі.
Тв.:
Микробный синтез на основе целлюлозы: Белок и др. ценные продукты. Мн., 1988 (разам з А.Г.Лабанком, Ж.М.Багданоўскай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКІХА́НАЎ (Абас-Кулі-ага) (літ.псеўд.Гудсі; 21.6.1794, с. Аміраджаны каля Баку — 1847),
азербайджанскі вучоны і пісьменнік. З сям’і бакінскіх ханаў. У кн. «Райскі кветнік» (апубл. 1926) гісторыя Азербайджана ад старажытнасці да пач. 19 ст. Аўтар навук. прац па педагогіцы, філасофіі, мове фарсі, астраноміі і геаграфіі, паэт. і празаічных твораў. Адзін з пачынальнікаў новых жанраў у азерб. л-ры (навелы, рэаліст. бытавой паэмы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЙНУТДЗІ́НАЎ (Эня Менабутдзінавіч) (н. 4.8.1937, г. Мурам, Расія),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1993), праф. (1995). Скончыў Маскоўскі ін-т каляровых металаў і золата (1959). З 1970 у Бел.політэхн. акадэміі. Даследуе праблемы арганізацыі, планавання, эканам. эфектыўнасці вытв-сці. Аўтар прац «Рэалізацыя гаспразліковых мадэлей у ліцейных цэхах вытворчага аб’яднання» (у сааўт.) і «Удасканаленне планавання ліцейнай вытворчасці» (абедзве 1991) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРА́СІМАЎ (Мікалай Васілевіч) (2.12.1940, в. Хачэні Наўгародскай вобл., Расія — 18.4.1989),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1983). Скончыў БДУ (1967). З 1970 у Ін-це эканомікі АН Беларусі. Даследаваў метадалагічныя і тэарэт. праблемы вытв. адносін.
Тв.:
Общественные фонды потребления: необходимость, сущность, направление развития. Мн., 1978;
Совершенствование соцобеспечения семьи, здравоохранения, распределения и оплаты жилья. Мн., 1981;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЬСКІ (Антон Мікалаевіч) (24.6.1897, с. Залары Іркуцкай вобл., Расія — 7.1.1966),
савецкі вучоны ў галіне металургіі і металазнаўства. Акад.АНСССР (1960; чл.-кар. 1953). Скончыў Маскоўскі ін-тнар. гаспадаркі (1924). Навук. працы па фізікахіміі і металургіі каляровых, рэдкіх і радыеактыўных металаў. Распрацаваў тэорыю хім. раўнавагі ў расплавах у дачыненні да металургічных працэсаў. Ленінская прэмія 1965. Дзярж. прэмія СССР 1949, 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́ДРЫН (Максім Львовіч) (14.8.1870, Масква — 31.5.1951),
бел.вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н., праф. (1923). Засл. дзеяч нав. Беларусі (1938) Скончыў Маскоўскі ун-т (1897). Працаваў у Маскве. У 1923—41 і 1943—51 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па даследаванні і лячэнні пазаматачнай цяжарнасці, матачнага крывацёку, фібраміём, раку маткі. Аўтар падручнікаў па акушэрстве і гінекалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЎРЫ́ЛАЎ (Аляксандр Іванавіч) (10.9.1906, в. Сласцёны Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — 19.3.1957),
бел.вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1953), праф. (1955). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1929). Працаваў у ім з 1930 (з 1944 нам. дырэктара, дэкан, заг. кафедры). Навук. працы па патагенезе, паталаг. Анатоміі, дыягностыцы чумы і паратыфе свіней, шаленстве жывёл, злаякаснай катаральнай гарачцы буйн. раг. жывёлы, паратыфе цялят.
бел.вучоны ў галіне машыназнаўства. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1991). Скончыў Харкаўскі горны ін-т (1962). З 1970 у Магілёўскім маш.-буд. ін-це, адначасова з 1996 старшыня падкамісіі па навуцы і навук.-тэхн. прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па тэорыі механізмаў і машын, геліяэлектрычнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗЕЎ (Мікалай Іванавіч) (6.1.1919, в. Гнілаўка Цвярской вобл., Расія — 9.11.1985),
бел.вучоны ў галіне эпідэміялогіі. Д-рмед.н. (1973), праф. (1974). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953), з 1957 працаваў у ім (з 1969 заг. кафедры). Навук. працы па клініцы, эпідэміялогіі і прафілактыцы шкарлятыны, сальманелёзаў, тэорыі эпідэмічнага працэсу, проціэпідэмічным забеспячэнні насельніцтва.
Тв.:
Сальмонеллезы: Эпидемиология, клиника и профилактика. Мн. 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ВІН (Арон Самуілавіч) (28.1.1895, Мінск — 15.8.1970),
бел.вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н. (1957), праф. (1960). Скончыў Жэнеўскі ун-т (1919). З 1946 у Бел.НДІ удасканалення ўрачоў (з 1955 заг. кафедры). Навук. працы па паталогіі органаў дыхання і сардэчна-сасудзістай сістэмы ў дзяцей.
Тв.:
Очерки по педиатрии. Мн., 1961;
Абдоминальный синдром у детей // Здравоохранение Белоруссии. 1970. № 3.