ЭКСТЫРПА́ЦЫЯ (ад лац. extirpatio выдаленне з коранем),
хірургічная аперацыя з поўным выдаленнем органа.
Паказанні да Э.: пухліны, працэсы, звязаныя з цяжкім крывацёкам, хранічным запаленнем ці стратай функцыі органа. Орган найчасцей выдаляюць разам з клятчаткай, што яго акружае, і рэгіянарнымі лімфатычнымі вузламі. Для ўзнаўлення праходнасці перасечаных полых органаў накладваюцца анастамозы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Transaktiónf -, -en
1) перамо́вы
2) эк., камерц. транса́кцыя, здзе́лка;
nichtproduktíve ~ пазавытво́рчая апера́цыя
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
папаглядзе́ць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
Разм. Глядзець доўга, неаднаразова. Калі ён у гэтыя хвіліны прыйшоў, то няхай пачакае, няхай патрывожыцца, як яна, папаглядзіць ва ўсе бакі.Кулакоўскі.Мікульскі помніў у гэтым месцы карту на памяць. Столькі папаглядзелі ў яе, як намячалася аперацыя!Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
plan2[plæn]v.
1. планава́ць, рабі́ць пла́ны;
The whole operation went exactly as planned. Уся аперацыя прайшла так, як было запланавана.
2. праектава́ць
plan out[ˌplænˈaʊt]phr. v. распланава́ць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
бухгалтэ́рыя, -і, ж.
1. Тэорыя і практыка рахункаводства і дакументальнага гаспадарчага ўліку грашовых сродкаў.
2.мн. -і, -рый. Падліковы аддзел на прадпрыемстве, ва ўстанове.
○
Двайная бухгалтэрыя — метад уліку, пры якім кожная ўліковая аперацыя запісваецца двойчы: у прыходзе (дэбет) і расходзе (крэдыт).
◊
Двайная бухгалтэрыя —
1) пра дваістыя, двудушныя паводзіны, дзеянні;
2) пра двайны бухгалтарскі ўлік (фактычны і фіктыўны), які сведчыць пра схаваныя даходы.
|| прым.бухга́лтарскі, -ая, -ае.
Бухгалтарскія кнігі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пласты́чны, -ая, -ае.
1.гл. пластыка.
2. Здольны пад ціскам мяняць форму; не ломкі, плаўкі.
Пластычныя масы (матэрыялы, атрыманыя з прыродных або штучных злучэнняў — палімераў, якія фармуюцца пры награванні і пад ціскам і захоўваюць нададзеную форму).
3. Які мае адносіны да хірургічнай перасадкі скуры і бліжэйшых падскурных тканак.
Пластычная аперацыя.
4. Прыгожы гарманічнасцю сваіх форм і рухаў, плаўны.
П. танец.
|| наз.пласты́чнасць, -і, ж. (да 2 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ларынгаэктамі́я
(ад ларынга- + гр. ektome = высячэнне)
хірургічная аперацыя поўнага выдалення гартані (параўн.ларынгатамія).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
астэапла́стыка
(ад астэа + -пластыка)
аперацыя па перасадцы касцявой тканкі, каб выправіць дэфекты косці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
арганапла́стыка
(ад орган + пластыка)
пластычная аперацыя па ўтварэнню страчаных органаў (напр. носа, сустава).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ва́куум-экстра́кцыя
(ад вакуум + экстракцыя)
аперацыя выцягвання плода ў час родаў вакуум-экстрактарам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)