Рапа́к ’лопух’ (ваўк., Сл. ПЗБ): ціснулі алей з рапаку (Сцяшк.), ропа́к ’алейная расліна падобная на свірэпку’ (ТС). Магчыма з польск. rzepak ’рапс’, што спачатку адносілася да свірэпы (гл.), якая як і ўкр. свирі́па ’гарчыца’, рус. суре́пка ’расліна Barbarea Beck.’ звязана з назвамі рэпы (гл.), параўн. rzepa, rzepka (Брукнер, 475), відаць, з-за падабенства лістоў. Гл. рапай, рапей.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

refine [rɪˈfaɪn] v.

1. ачышча́ць, рафінава́ць;

refine oil рафінава́ць але́й; ачышча́ць на́фту

2. надава́ць высакаро́днасць; удаскана́льваць, паляпша́ць;

He got an education that refined his taste. Ён атрымаў адукацыю, якая выхавала ў ім добры густ.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

акралеі́н

(ад лац. acer, acris = востры + oleum = алей)

арганічнае злучэнне, бясколерная слёзатачывая вадкасць з рэзкім пахам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

алеа-

(лац. oleum = алей)

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на сувязь з алеем, маслам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

элеацы́ты

(ад гр. elaion = алей + -цыты)

змененыя белыя крывяныя цельцы кольчатых чарвей, узбагачаныя запаснымі тлушчавымі рэчывамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

migdałowy

migdałow|y

міндальны, міндалевы;

drzewo ~e — міндальнае дрэва;

olejek ~y — міндалевы алей

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЛІМО́ННІК (Schizandra),

род кветкавых раслін сям. лімоннікавых. Каля 25 відаў. Пашыраны ў Паўд.-Усх. і Усх. Азіі. На Беларусі інтрадукаваны Л. кітайскі (S. chinensis).

Лістападныя ліяны даўж. да 15 м. Лісце простае, эліпсоіднае, пры расціранні мае пах лімона (адсюль назва). Кветкі звычайна аднаполыя, духмяныя. Плод — сакаўная шматлістоўка ў выглядзе гронкі з ягадападобных 1—2-насенных плодзікаў, ядомы. Мае ў сабе арган. к-ты, вітаміны, цукар, эфірны алей. Дэкар., лек. і пладовыя расліны.

У.​П.​Пярэднеў.

Лімоннік.

т. 9, с. 262

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПСУ́ЕЎСКІ ПАРК,

помнік садова-паркавага мастацтва канца 19 ст. ў в. Псуя Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. Закладзены на беразе воз. Псуя. Парк эканам. тыпу. Вял. пладовы сад у выглядзе алей з дэкар. групамі ўнутры з трох бакоў абмежаваны ахоўнымі прысадамі. З чацвёртага боку прымыкае пейзажны ўчастак парку, тут стаяў сядзібны дом (не захаваўся). Растуць рэдкія пароды дрэў: піхты сібірская і бальзамічная, елкі канадская і калючая (форма блакітная), хвоя чорная, лістоўніцы еўрап. і сібірская.

В.​Р.​Анціпаў.

т. 13, с. 108

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

купа́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Род травяністых раслін сямейства складанакветных з дробнымі кветкамі, некаторыя віды якіх з’яўляюцца меданоснымі, другія змяшчаюць эфірны алей і скарыстоўваюцца ў медыцыне.

2. Купальская песня. Сярод іншых каляндарных песень была і адна купалка ў спеўніку Уладзіміра Тэраўскага. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жэто́н, ‑а, м.

1. Металічны знак, які паказвае на прыналежнасць да якой‑н. арганізацыі ці таварыства або выдаецца на памяць аб якой‑н. падзеі. Залаты жэтон.

2. Значок, часцей у форме металічнага кружка, які дае права на атрыманне чаго‑н. Жэтон на алей. Жэтон на сок.

[Фр. jeton.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)