verhíndern
vt прадухіля́ць (няшчасце); затрыма́ць (каго-н., што-н.); разла́джваць (планы); (an D) зрабі́ць немагчы́мым, перашкаджа́ць (каму-н., у чым-н.)
ich bin díenstlich verhíndert — мяне́ затры́мліваюць службо́выя спра́вы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Verzwéiflung
f - ро́спач, адча́й
in [vor, aus] ~ etw. tun* — зрабі́ць што-н. у [ад] ро́спачы [з адча́ю]
in ~ kómmen* — прыйсці́ ў ро́спач
j-n zur ~ bríngen* — прыво́дзіць каго́-н. у адча́й, даво́дзіць да адча́ю
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Rutsch
m -es, -e
1) геал. апо́ўзень, зрушэ́нне
2) разм. прагу́лка, вы́лазка;
éinen ~ máchen зрабі́ць вы́лазку, адпра́віцца за го́рад;
glücklichen ~! шчаслі́вай даро́гі!;
glücklichen ~ ins Néujahr жарт. з Но́вым го́дам!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
связа́ть сов.
1. прям., перен. звяза́ць, мног. пазвя́зваць;
связа́ть концы́ верёвки звяза́ць (пазвя́зваць) канцы́ вяро́ўкі;
связа́ть кого́-л. обеща́нием звяза́ць каго́-не́будзь абяца́ннем;
связа́ть одно́ явле́ние с други́м звяза́ць адну́ з’я́ву з друго́й;
связа́ть стропи́ла плотн. звяза́ць кро́квы;
2. (изготовить вязкой) звяза́ць, мног. пазвя́зваць, зрабі́ць, мног. парабі́ць;
связа́ть чуло́к звяза́ць (зрабі́ць) панчо́ху;
◊
связа́ть (кого-л.) по рука́м и нога́м звяза́ць (каго-небудзь) па рука́х і нага́х;
связа́ть себе́ ру́ки звяза́ць сабе́ ру́кі;
он двух слов не мо́жет связа́ть ён двух слоў не мо́жа звяза́ць;
связа́ть концы́ с конца́ми звяза́ць канцы́ з канца́мі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)
najechać
najecha|ć
зак.
1. наехаць;
~ć na słup — наехаць на слуп;
2. зрабіць (учыніць) набег (напад);
Tatarzy ~li Polskę — татары зрабілі набег на Польшчу
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
konsekwencja
konsekwencj|a
ж.
1. кніжн. вынік; наступства;
w ~i — у выніку;
mieć przykre ~e — мець непрыемныя наступствы;
wyciągnąć ~ę — зрабіць высновы;
2. паслядоўнасць; настойлівасць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
wywieść
зак.
1. вывесці;
2. зрабіць выснову; вывесці; заключыць;
3. вывесці; даказаць;
wywieść z błędu — растлумачыць (паказаць) каму яго памылку;
wywieść w pole — ашукаць, абдурыць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
zniżyć się
зак.
1. знізіцца; панізіцца;
2. зрабіць ласку;
3. прынізіцца, прынізіць сябе;
4. (пра сонца, месяц і да т.п.) схіліцца, скаціцца;
гл. zniżać się
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
вы́разаць, ‑ражу, ‑ражаш, ‑рэжа; заг. вы́ражы і вы́раж; зак., што.
1. Выняць, дастаць, выдаліць што‑н. рэжучым інструментам. Выразаць мёд з вулля. Выразаць міндаліны.
2. Зрабіць выраз у чым‑н. Выразаць пройму. Выразаць праём у сцяне.
3. Вымежаваць, адмераць (участак зямлі, лесу і пад.); нарэзаць. [Гушка:] — З якога ж тады кавалка мне Сурвіла выража мае дзве дзесяціны? Чорны. Перш за ўсё.. [Каліна] зрабіў нажом на кары дрэваў зарубкі, каб адзначыць граніцы сваёй гаспадаркі, і выразаў сабе вельмі ладны кавалак пушчы. Багдановіч.
4. Вырабіць што‑н. разьбой. Выразаць лыжку.
5. Зрабіць рэжучым інструментам надпіс, малюнак і пад. Выразаць пячатку, ініцыялы. □ Трэба было ў дасканаласці авалодаць друкарскай тэхнікай, адліць адпаведныя шрыфты, выразаць вялікія літары гравюры. С. Александровіч.
6. Зрэзаць, адрэзаць для якой‑н. патрэбы. Выразаць лазіну.
7. Вынішчыць, забіць халоднай зброяй. Бандыты выразалі ўсю сям’ю. // Спілаваць, высечы. Выразаць лес. // Загрызці ўсіх або многіх (пра ваўкоў). Выразаць статак.
выраза́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да вы́разаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прысвяці́ць, ‑свячу, ‑свеціш, ‑свеціць; зак.
1. каго-што. Прызначыць каму‑, чаму‑н., для каго‑н., якой‑н. дзейнасці. Прысвяціць жыццё мастацтву. □ Надзея рашыла прысвяціць сябе любімай справе, якой так і не здолеў аддацца яе муж. Васілёнак. // што. Затраціць, выкарыстаць на што‑н. Другую палавіну дня напярэдадні адлёту касманаўты прысвяцілі развітанню з Масквой. Шыцік. Некалькі вечароў прысвяціў ксёндз Пацейкоўскі, каб улажыць казанне на першае набажэнства. Колас. У клас Віктар Паўловіч прыйшоў узбуджана вясёлы, увесь урок прысвяціў падагульненню. Шамякін. // што. Напоўніць пэўным зместам, зрабіць адпаведным якой‑н. тэме, якім‑н. пытанням. Чарговыя свае заняткі Зіна прысвяціла чытанню новых рашэнняў партыі і ўрада аб уздыме сельскай гаспадаркі. Кавалёў.
2. што. Зрабіць, стварыць што‑н. у гонар каго‑, чаго‑н., прызначыць каму‑, чаму‑н. (звычайна мастацкі твор) як знак павагі, пашаны да каго‑н. Прысвяціць раман памяці маці. Прысвяціць рэкорд гадавіне Кастрычніка. □ Перад ад’ездам на фронт .. [Пасмітны і Лыкоўскі] прысвяцілі адзін аднаму свае вершы. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)