супярэ́чнасць, -і, мн. -і, -ей, ж.
1. Узаемадзеянне супрацьпастаўленых і ўзаемазвязаных сутнасцей як крыніц самаруху і развіцця (спец.).
Дыялектычныя супярэчнасці.
2. Палажэнне, пры якім адно (выказванне, думка, учынак) выключае іншае, не сумяшчальнае з ім.
С. у поглядах.
3. Выказванне або ўчынак, накіраваны супраць каго-, чаго-н.; пярэчанне, супярэчанне; процілегласць.
Супярэчнасці па цане на газ і нафту абвастраюць міжнародныя адносіны.
◊
Дух супярэчнасці — імкненне зрабіць не так, а зусім інакш.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тэхні́чны, -ая, -ае.
1. гл. тэхніка.
2. Які мае адносіны да работы машын і механізмаў, звязаны з абслугоўваннем тэхнікі якой-н. вытворчасці.
Тэхнічная дапамога.
Т. аддзел.
3. Які падлягае выкарыстанню або апрацоўцы ў прамысловасці.
Тэхнічная вада.
4. Які выконвае розныя дапаможныя работы ў якой-н. справе, не адказны.
Т. сакратар.
5. Які вызначаецца высокай тэхнікай, майстэрствам (у спорце, мастацтве).
Т. футбаліст.
|| наз. тэхні́чнасць, -і, ж. (да 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
астранамі́чны
(ад астраномія)
які мае адносіны да астраноміі;
а-ая абсерваторыя — навукова-даследчая ўстанова, дзе вывучаюцца нябесныя свяцілы і з’явы, а таксама распрацоўваюцца тэарэтычныя пытанні астраноміі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
варыяцы́йны
(ад варыяцыя)
які мае адносіны да варыяцыі;
в-ае злічэнне — раздзел матэматыкі, які вывучае экстрэмумы, што залежаць ад выбару адной або некалькіх функцый, метадам варыяцый.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
камандзі́тны
(фр. commandite = таварыства на веры)
які мае адносіны да гандлёвага таварыства, члены якога адказваюць па абавязацельствах усёй сваёй маёмасцю, а астатнія ўдзельнікі толькі сваімі ўкладамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
карпускуля́рны
(ад карпускула)
які мае адносіны да карпускулы або складаецца з карпускул;
к-ая тэорыя святла — тэорыя, паводле якой святло ўяўляе сабой струмень дробных часцінак рэчыва.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
намінаты́ўны
(лац. nominativus = звязаны з называннем)
1) лінгв. які служыць для называння, абазначэння прадметаў, з’яў, якасцей, дзеянняў (напр. н. сказ);
2) які мае адносіны да намінатыву.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
каранёвы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да кораня (у 1 знач.). Каранёвая сістэма раслін. Каранёвыя захворванні бульбы.
2. Які мае адносіны да кораня слова; карэнны. Каранёвая марфема. Каранёвая роднасць слоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іскравы́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да іскры (у 1 знач.). Іскравы ўлоўнік.
2. Які мае адносіны да электрычнай іскры, які прыводзіцца ў дзеянне электрычнай іскрай. Іскравы разрад. Іскравы генератар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гіпербалі́чны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гіпербалы 1, багаты гіпербаламі. Гіпербалічнае параўнанне. Гіпербалічны стыль. // Перабольшаны. Гіпербалічная пахвала.
гіпербалі́чны 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гіпербалы 2. Гіпербалічнае сячэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)