до́ліхас

(н.-лац. Dolichos)

травяністая расліна сям. бабовых, пашыраная ў тропіках і субтропіках Азіі і Афрыкі; некаторыя віды культывуюцца як харчовыя і кармавыя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэльфі́н

(н.-лац. delphinus, ад гр. delphis, -inos)

1) марская млекакормячая жывёла сям. дэльфінавых падатрада зубатых кітоў;

2) спосаб спартыўнага плавання, разнавіднасць батэрфляю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэндрантэ́ма

(н.-лац. dendranthema)

травяністая расліна сям. складанакветных з ружовымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ў Кітаі, Японіі, Карэі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэнты́кула

(н.-лац. denticula)

аднаклетачная або каланіяльная дыятомавая водарасць сям. эпітэміевых, якая пашырана ў азёрах, сажалках, канавах, ручаях і іншых вадаёмах сярод абрастанняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лікападые́ла

(н.-лац. lycopodiella)

травяністая расліна сям. дзеразовых з паўзучымі сцёбламі, лінейна-шылападобным лісцем, пашыраная ў розных кліматычных зонах; на Беларусі трапляецца рэдка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

маа́кія

(н.-лац. maackia)

дрэва сям. бабовых з густой раскідзістай кронай і серабрыстым лісцем, пашыранае ва Усх. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўнае.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мабу́я

(н.-лац. maubia)

яшчарка сям. сцынкавых са стройным целам даўжынёй да 22 см, пашыраная ў Афрыцы, Паўд. Азіі, Паўд. і Цэнтр. Амерыцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

маза́ма

(н.-лац. mazama)

млекакормячая жывёла сям. аленевых з кароткімі, у выглядзе шпілек, рагамі, якая водзіцца ў Цэнтр. і Паўд. Амерыцы; аб’ект палявання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

макракантары́нхус

(н.-лац. macracanthorhynchus, ад гр. makros = вялікі + akantha = калючка + rhynchos = хабаток)

гельмінт сям. алігакантарынхідаў, паразітуе ў тонкім кішэчніку дзікіх і свойскіх свіней.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ма́льва

(лац. malva)

травяністая расліна сям. мальвавых з буйнымі белымі або ружовымі кветкамі, пашыраная пераважна ва ўмераных зонах; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)