це́льца, ‑а, н.
1. Памянш.-ласк. да цела (у 2, 3 знач.).
2. звычайна мн. (це́льцы, ‑аў). Спец. Пэўныя ўтварэнні ў складзе якой‑н. жывой тканкі. Датыкальныя цельцы на канцы дзюбы дзятла.
•••
Белыя крывяныя цельцы — тое, што і лейкацыты (гл. лейкацыты).
Чырвоныя крывяныя цельцы — тое, што і эрытрацыты (гл. эрытрацыты).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пайкілатэ́рмны
(ад гр. poikilos = розны, пераменлівы + -тэрмны);
п-ыя жывёлы — жывёлы з пераменлівай тэмпературай цела, якая мяняецца пад уплывам тэмпературы навакольнага асяроддзя і звычайна роўная ёй (беспазваночныя, кругларотыя, рыбы, земнаводныя і паўзуны); халаднакроўныя жывёлы (параўн. гамаятэрмны).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэкаменда́цыя
(с.-лац. recommendatio = даручэнне)
1) станоўчая характарыстыка каго-н. з прапановай выкарыстаць у якой-н. справе;
2) спрыяльны водзыў (звычайна ў пісьмовай форме) для паступлення ў якую-н. арганізацыю;
3) парада, прапанова (напр. р. урача).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
індэмнітэ́т
(ням. Indemnität, ад лац. indemnitas, -atis = пакрыццё страт)
1) пакрыццё страт, кампенсацыя (звычайна ў міжнародным праве);
2) звальненне дэпутатаў ад адказнасці за парламенцкую дзейнасць (выступленні, галасаванне і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
пра́ктыкум
(лац. practicum, ад гр. praktikos = дзейны, актыўны)
від практычных заняткаў па якому-н. вучэбнаму прадмету звычайна ў вышэйшых навучальных установах, а таксама вучэбны дапаможнік для правядзення такіх заняткаў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ста́лкер
(англ. stalker, ад stalk = падкрадвацца)
1) першапраходзец, першаадкрывальнік (звычайна ў небяспечных для жыцця месцах);
2) той, хто рызыкуе жыццём, падвяргае яго вялікай небяспецы для дасягнення якой-н. мэты.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
заці́шак, ‑шку, м.
1. Ціхае, затуленае ад ветру месца. Яблыні згіналі кучаравыя галіны пад платамі і стваралі заценены зацішак. Пестрак. Дзед з унукам стаіліся ў зацішку, каля прыбудоўкі. Даніленка. // перан. Ціхае, спакойнае, адасобленае месца. Са шпіталя [Аляксея] хацелі паслаць у тыл. — Каго, мяне? Як жа я буду сядзець недзе ў зацішку, калі мае таварышы ваююць? Мележ. Мы й самі жывём не ў зацішку — Вялікія змены і ў нас. Звонак.
2. Тое, што і зацішша (у 1 знач.). — Глядзі на мора. Шторм блізіцца. Такі зацішак звычайна перад штормам. Карамазаў. Перайшлі мы палі, Абышлі гарады, Разам зналі баі і хвіліны зацішку. Броўка. Звычайна ж зацішкі цягнуцца нядоўга, а тым болей зацішак у жывым людскім жыцці. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пра́віла, ‑а, н.
1. Палажэнне, якое вырашае тую або іншую заканамернасць. Разам [піянеры] рашалі задачы, пісалі дыктоўкі, вучылі правілы. Шыловіч.
2. звычайна мн. (пра́вілы, правіл). Пастанова, палажэнне, якія абавязваюць захоўваць пэўны парадак пры выкананні чаго‑н. Правілы вулічнага руху. Захоўваць правілы канспірацыі.
3. Норма паводзін, прывычка. [Камісар] выйшаў з палаткі, каб праверыць перад сваім адпачынкам вартавых, што было ў яго непарушным правілам. Шамякін. У бацькі было правіла: дасягнуў паўналецця — жыві сваім одумам. Навуменка.
•••
Складанае трайное правіла — правіла для рашэння задач, у якіх велічыні звязаны прамой і адваротнай прапарцыянальнай залежнасцю.
Па ўсіх правілах — так, як трэба.
Па ўсіх правілах мастацтва (часцей іран.) — грунтоўна, акуратна, улічваючы ўсе дэталі пры выкананні чаго‑н.
Узяць за правіла гл. узяць.
Як правіла — звычайна, пераважна, найчасцей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вечарні́кі ’вячоркі’ (навагр., З нар. сл.) — вузкарэгіянальнае ўтварэнне пры дапамозе суф. ‑ік (< ‑ikъ) (ад прыметніка вячэрн‑і (< večerьn‑ь)). Першапачатковае Nomen agentis семантычна стала абазначаць Nomen abstractum і м. р. мн. л. (у дадзеным выпадку звычайна femininum або pluralia tantum; параўн. вечарніца, вячоркі). Такая змена роду абумоўлена, відаць, тым, што словаўтваральная аснова вечар‑ м. р.; тое ж і ў іншых слав. гаворках; параўн. польск. wieczorynek ’забава ўвечары’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́шмала, ву́шмъла ’пра чалавека (звычайна пра хлопчыка) з насунутай на вочы шапкай’ (мядз., міёр., Малько, вусн. паведамл., З нар. сл.), ву́шмалы ’вушы’ («дам па вушмалах», КСП). Падабенства да літ. ãšmalas ’рукавіца з футра’, нягледзячы на семантычную аддаленасць, прымушае бачыць тут запазычанне, аднак сувязь з ву́ха, ву́шы не выклікае сумнення; экспрэсіўным характарам слова, відаць, тлумачыцца рэдкая суфіксацыя (інфікс ‑ма‑, як у таўсма́ты < тоўсты, параўн. вушлаты).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)