АБЛАКЦІРО́ЎКА [ад лац. ab ад + lac (lactis) малако],

спосаб прышчэплівання, пры якім 2 парасткі злучаюцца без аддзялення іх ад мацярынскіх раслін. Праводзіцца ў перыяд вегетацыі кустоў, лепш з мая да пачатку выспявання парасткаў. Пасля поўнага зрошчвання прышчэпак аддзяляецца ад мацярынскай расліны, застаючыся на прышчэпе. Адзін з асн. спосабаў размнажэння культ. сартоў у пладова-ягадных гадавальніках.

т. 1, с. 25

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАА́Р (ням. Maar),

лейкападобная або цыліндрычная ўпадзіна вулканічнага паходжання, якая ўзнікла на зямной паверхні пры газавым выбуху без вылівання лавы. Дыяметр М. да 3,5 км, глыб. да 300—400 м. Часам абкружана кальцавым валам з абломкаў горных парод. Ва ўмовах вільготнага клімату часта запаўняецца вадой і ўтварае т.зв. мааравае возера (напр., Лахер-Зэ ў Германіі).

т. 9, с. 440

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАЛАЖЭ́ННЕ СХІ́ЛАЎ, залажэнне гарызанталей,

адлегласць паміж дзвюма сумежнымі гарызанталямі на тапаграфічнай карце або плане, што дазваляе вызначыць стромкасць схілаў у патрэбным месцы без назіранняў на мясцовасці. Залежыць ад стромкасці схілаў і прынятай для карты вышыні сячэння. Чым больш стромы схіл на мясцовасці, тым меншая адлегласць паміж гарызанталямі на карце (пры аднолькавай вышыні сячэння).

т. 6, с. 508

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАЛЕ́ННЕ,

аперацыя падрыхтоўкі шкуры да дублення ў гарбарнай вытв-сці. Робяць воднымі суспензіямі гашанай вапны з сульфатам натрыю (радзей з інш. рэчывамі) у спец. апаратах (тыпу бетоназмяшальнікаў). У выніку З. раствараюцца волас і эпідэрміс ці аслабляецца іх сувязь з дэрмай, што дазваляе без пашкоджанняў ачысціць шкуру ад воласу. У выніку З. атрымліваюць паўфабрыкат — галлё.

т. 6, с. 512

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУЛЬТЫВА́ЦЫЯ (ад позналац. cultivo апрацоўваю),

рыхленне (без пераварочвання) апрацаванай глебы з падразаннем пустазелля. У выніку К. паляпшаецца паветраны і водны рэжым глебы, узмацняецца дзейнасць глебавых мікраарганізмаў, забяспечваюцца лепшыя ўмовы для прарастання насення культ. раслін, іх росту і развіцця. Праводзіцца прычапнымі і навяснымі культыватарамі з рабочымі органамі розных тыпаў. Бывае суцэльнай і міжрадковай.

Л.В.Круглоў.

т. 9, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Румя́нка ’роўная, без пад’ёмаў і спускаў дарога’ (беласт., Ніва, 1980, 9 сакав.). Параўн. польск. дыял. rum ’праход, вольны шлях’. Гл. рум2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туні́кі: па‑за туні́ках туля́цца ‘хавацца’ (Ян.), túniki ciórci ‘лодарнічаць, гультаяваць’ (Варл.). Верагодна, экспрэсіўныя перыфразы на базе туyя́цца ‘хадзіць без справы’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пала́с ’двухбаковы дыван без ворсу’ (ТСБМ). Праз рус. пала́с (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 73 і наст.) з перс. palās ’тс’ (ССРЛЯ, 9, 329).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапушы́ць ’рваць паспешліва, без разбору’, ’біць каго чым-небудзь’ (дзярж., Нар. сл.). Узнікла ў выніку кантамінацыі ад латашыць і лапаць© (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адбыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адбыць (у 1–3 знач.).

•••

Адбывалаўку адбываць — працаваць нехаця; без жадання, фармальна выконваць работу, абавязкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)