род кветкавых раслін сям. ружавых. Каля 300 (па інш. звестках да 400) відаў. Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўн. паўшар’я і ў гарах тропікаў. Стараж. цэнтр вырошчвання Р. — Пярэдняя Азія, адкуль яна трапіла ў ант. Грэцыю. У культуры больш за 30 тыс. сартоў (характэрна міжвідавая гібрыдызацыя). На Беларусі 9 дзікарослых відаў (шыпшын) Найб. вядомыя Р.: Жэрара (R. scherardii), іржава-чырвоная (R. rubiginosa), майская, ці карычная (R. majalis), мяккая (R. mollis), сабачая (R. canina), скурысталістая (R. caesia), Юндзіла (R. jundzillii). Трапляюцца ў падлеску разрэджаных лясоў, хмызняках, па берагах рэк, каля агароджаў. На Беларусі інтрадукаваны Р.: калючая (R. pimpinellifolia), маршчыністая (R. rugosa), шматкветная (R. multiflora), шызая (R. glauca) і інш.
Лістападныя або вечназялёныя кусты, часам павойныя, выш. 15—200 см (некат. віды ўтвараюць пляцістыя галіны даўж. да 12 м). Лісце чаргаванае, непарнаперыстае з прырослымі да чаранка прылісткамі. Кветкі простыя ці махровыя, дыяметрам 1—16 см, пахучыя, розных колераў, адзіночныя або сабраныя ў парасонападобна-мяцёлчатыя суквецці. Плод — аднанасенны арэшак, змешчаны звычайна ў мясістым несапраўдным плодзе. Плады шыпшыны маюць у сабе разнастайныя вітаміны, напр., вітаміну С у іх амаль у 10 разоў больш, чым у цытрусавых, з іх атрымліваюць сіропы і вітамінныя канцэнтраты, жаўцягонны прэпарат халасас, з пладоў і пялёсткаў — варэнне, мармелад, пасцілу, цукеркі, з пладоў і каранёў — дубільныя рэчывы, фарбавальнікі, з пялёсткаў казанлыкскай ружы — ружавы алей і ружавую ваду для парфумерыі, касметыкі, кандытарскай і лікёра-гарэлачнай вытв-сці. Лек., харч., эфіраалейныя, тэхн., меданосныя і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
інжы́р
(кр.-тат. inžir, ад перс. ängir)
1) пладовае дрэва сям. тутавых, пашыранае ў субтропіках; смакоўніца;
2) салодкі плод гэтага дрэва; фіга, смоква.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
іпекакуа́на
(парт. ipecacuanha, з індз.)
кустовая расліна сям. марэнавых, пашыраная пераважна ў Бразіліі, корань якой выкарыстоўваецца ў медыцыне як адхарквальны сродак; ванітоўны корань.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ітэ́рбій
(н.-лац. ytterbium, ад Ytterby = назва мясцовасці ў Швецыі)
хімічны элемент сям.лантаноідаў, серабрыста-шэры метал; выкарыстоўваецца як газапаглынальнік у электравакуумных прыборах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кабо́мба
(н.-лац. cabomba)
водная травяністая расліна сям. кабомбавых з бліскучым ярка-зялёным лісцем, пашыраная ў вадаёмах Амерыкі; на Беларусі культывуецца ў акварыумах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кампе́ш
(фр. campêche, ад Campeche = назва горада ў Мексіцы)
дрэва сям. бабовых, пашыранае ў тропіках, якое дае каштоўную драўніну і фарбавальнік; кампешавае дрэва.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кіпары́с
(гр. kyparissos)
вечназялёнае хвойнае дрэва сям. кіпарысавых, пашыранае ва ўмерана цёплых зонах Еўразіі, Паўн. Амерыкі, Паўн. Афрыкі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўнае.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кладо́фара
(н.-лац. cladophora, ад гр. klados = парастак + phoros = які нясе)
ніткаватая зялёная водарасць сям. кладофаравых, якая пашырана ў морах і прэсных вадаёмах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
крыптамо́нас
(н.-лац. cryptomonas)
аднаклетачная пірафітавая водарасць сям. крыптаманадавых, якая пашырана пераважна ў штучных вадаёмах-адстойніках, рыбагадоўчых сажалках, радзей у вадасховішчах і азёрах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
лакфіёль
(ням. Lackviole)
травяністая расліна сям. крыжакветных з жоўтымі і чырвона-жоўтымі пахучымі кветкамі, пашыраная ў Паўд. Грэцыі; на Беларусі разводзіцца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)