рассле́даванне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расследаваць.

2. Следства. — Усё адразу павінна пайсці пад расследаванне: і дзе ячмень падзеўся з хамутамі і ці быў я за дыякана! Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скарысто́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Знаходзіць прымяненне дзе‑н., у чым‑н. Дальні канец балота, які называўся Рогам, быў асушаны не поўнасцю і скарыстоўваўся пад сенажаці. Шамякін.

2. Зал. да скарыстоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

срэбралі́тны, ‑ая, ‑ае.

Абл. Светлы, як срэбра, нібы выліты са срэбра. І дзе на свеце ёсць такая, Як Нёман, рэчанька другая? Тут хвалі светлы, срэбралітны, А беражкі — ну, аксамітны. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трапе́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да трапезы. Трапезны час. // Прызначаны для трапезы. Трапезны стол. Трапезнае памяшканне.

2. у знач. наз. трапе́зная, ‑ай. Памяшканне ў манастыры, дзе адбываецца трапеза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упа́д, ‑у, М ‑дзе, м.

У выразе: да ўпаду — да знямогі, да поўнай страты сіл. На «пятачку».. танцы да ўпаду — за полькай вальс, за вальсам кадрыля на дванаццаць кален. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фео́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Гіст. У Заходняй Еўропе ў перыяд сярэдневякоўя — зямля, пасада ці даход, які атрымліваў васал ад свайго сеньёра як спадчыннае ўладанне за ваенную ці адміністратыўную службу.

[Ад лац. feodum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штрэйкбрэ́херства, ‑а, н.

Дзеянні штрэйкбрэхераў, накіраваныя на зрыў стачкі, забастоўкі. Улічыўшы сітуацыю ў краіне, дзе вельмі часта адбываліся забастоўкі, .. [містэр Лаяна] зрабіў спробу зарабіць на штрэйкбрэхерстве. Лынькоў. // перан. Здрадніцтва інтарэсам рабочага класа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эсплана́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Незабудаванае месца паміж крапаснымі сценамі і гарадскімі збудаваннямі.

2. Плошча, участак зямлі перад якім‑н. вялікім будынкам.

3. Шырокая вуліца з алеямі пасярэдзіне.

[Фр. esplanade.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Не́ўма 1, нэвма ’няўмека’ (столін., Нар. лекс.). Лакальнае ўтварэнне ад не умець, параўн. нераб і лад.

Неўма 2, звычайна ў спалучэннях неўма што (шчо) ’абы-што’, неўма дзе ’немаведама дзе, далёка’, неўма як, неўма які ’вельмі’ (Ян.), неўма як ’неахайна; не так, як патрэбна, звыш меры’ (калінк., З нар. сл.), неўма колькі ’вельмі доўга, многа’. Магчыма, алегра-форма ад немаведама (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калчада́н ’агульная назва мінералаў, якія з’яўляюцца сярністымі, мыш’яковістымі, а таксама сурменістымі злучэннямі металаў’ (ТСБМ). Тэрмін запазычан з рус. мовы, дзе праз франц. calcédoine узыходзіць да с.-лац. calcidonius, chalcedonius lapis. У сваю чаргу апошняе да χαλκηδών — мясцовай назвы ў Малай Азіі, прым. χαλκηδόνιος гл. Мацэнаўэр, Cizí sl., 210, дзе ў сувязі з рус. халцедон звяртаецца ўвага на рознае паходжанне рус. слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)