1. Даць галіны (пра расліны). Старая хвоя разгалінавалася ў два бакі, тоўстыя лапы вычварна выгнуліся.Лужанін.
2.перан. Раздзяліцца на некалькі частак, ліній, напрамкаў, якія ідуць з аднаго пункта ў розныя бакі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сто́пар, ‑а, м.
Спец.
1. Прыстасаванне для фіксацыі рухомых частак механізма ў пэўным становішчы. Аўтаматычны стопар. Стопар мікрометра.
2. Прыстасаванне для ўтрымання якарнага ланцуга, троса на судне.
3. Механізм для закрывання клапана ў сталеразліўных каўшах.
[Англ. stopper — корак, затычка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сюі́та, ‑ы, ДМ сюіце, ж.
Музычны твор, які складаецца з некалькіх самастойных частак, аб’яднаных агульнай мастацкай задумай. Сюіта для скрыпкі і фартэп’яна.// Музычна-харэаграфічная кампазіцыя з некалькіх танцавальных нумароў, аб’яднаных адной тэмай. Балетная сюіта.
[Фр. suite.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кажу́х, -а́, М -жусе́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Доўгая верхняя вопратка з вырабленых аўчын.
Пашыць к. з аўчын.
Мотальскі к.
2. Пакрыццё, футляр з жалеза, цэглы, дрэва і пад. для ізаляцыі або засцярогі збудаванняў, механізмаў ці іх частак (спец.).
|| памянш.кажушо́к, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м. (да 1 знач.).
|| прым.кажу́шны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кінаманта́ж
(ад кіна- + мантаж)
злучэнне асобна знятых частак кінафільма ў цэласны кінатвор.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ко́нха
(гр. konche = ракавіна)
паўкупал для перакрыцця паўцыліндрычных частак збудавання (апсідаў, нішаў).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дысплазі́я
(ад дыс- + гр. plasis = утварэнне)
няправільнае развіццё органаў або частак цела.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
«ВЕРАБЕ́Й»,
традыцыйны бел. танец. Цесна звязаны са шматлікімі карагоднымі варыянтамі, у аснове якіх кругавая пабудова, імітацыя рухаў вераб’я, суправаджэнне прыпеўкамі. Складаецца з 2 частак: 1-я ва ўмераным тэмпе, муз. памер трохдольны, 2-я — у хуткім, муз. памер . Уваходзіў у рэпертуар трупы І.Буйніцкага. Быў вядомы ў Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯПАШКО́ДЖАННЕ,
непажаданае змяненне ўласцівасцяў і якасцяў прамысл. матэрыялаў, вырабаў, збудаванняў, кармавых і харч. прадуктаў і г.д. пад уздзеяннем жывых арганізмаў. Напр., парушэнне драўніны грыбкамі і насякомымі, плесненне прадуктаў, тканіны, паперы, парушэнне цаглянай або бетоннай муроўкі каранямі раслін, падводных частак караблёў, збудаванняў пры іх абрастанні і г.д. Часам у паняцце «біяпашкоджанне» ўключаюцца праявы парушэнняў структуры біягеацэнозаў пад уздзеяннем біягенных фактараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСТО́РСІЯ (ад лац. distorsio скрыўленне),
скажэнні відарысу ў аптычных сістэмах з-за рознага лінейнага павелічэння розных яго частак; адна з аберацый аптычных сістэм. У выніку Д. відарыс прамавугольнага прадмета набывае падушка- ці бочкападобную форму. У асобных выпадках (напр., сіметрычныя аб’ектывы або падзорныя трубы) Д. можна ліквідаваць.
Дысторсія: а — арыгінал; б, в — падушкападобная і бочкападобная дысторсіі адпаведна.