цішэ́й,

1. Выш. ст. да прысл. ціха.

2. у знач. выкл. Ужываецца як загад захоўваць цішыню, маўчаць. — Цішэй вы! — крыкнуў Грышка Гарачун. Рунец. — Цішэй, цішэй, — супакойваў Гена ўзрушаных акцябрат. Юрэвіч.

•••

Цішэй вады, ніжэй травы — пра вельмі спакойнага, нясмелага, ціхага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спяваць, пець, пяяць / ціха, сам сабе: напяваць / уторачы: падпяваць, падцягваць; весці (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Тсс — заклік да перапынку ў маўленні, захавання цішыні (ТСБМ), укр. тс, тсс, рус. тссціха’, ‘цыц’, польск. ts, tss. Рэгіянальны выклічнік, які, відаць, генетычна звязаны з прыметнікам *tixъ, параўн. ням. still. З глухіх зычных складаецца адпаведны выклічнік у іншых еўрапейскіх мовах: чэш. pst,pšš, ням., славац., харв. pst і польск. pst, cyt, славен. st, pst, рум. sst, англ. hush, sh і інш. (ЕСУМ, 5, 666).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пшык — выклічнік для перадачы інтэнсіўнага згарання (Шымк. Собр.), імітуе гукавы эфект ад запаленага пораху, гарачага жалеза, апушчанага ў ваду; выпусканне газаў (Нас.): зрабіў пшык (Сержп.), ’нічога, пустата’ (ТСБМ, Сцяшк.), пшы́каць ’рабіць успышку порахам; ціха выпускаць газы’ (Нас.), пшы́чыць ’сіпець (пра гадзюку)’ (ЛА, 1), сюды ж пшы́каўка ’порхаўка’ (ЛА, 1; смарг., Сл. ПЗБ). Гукаперайманне, параўн. укр. пшик, якое Смаль–Стоцкі (Приміт., 170) трактуе як “стары выгук”.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нашэ́мацца ’многа надзець на сябе’, пашамкаць ’нацягнуць’ (ТС). Утворана паводле распаўсюджанай семантычнай мадэлі экспрэсіўных дзеясловаў ’многа надзець’ < ’марудна варухацца, выдаваць ціхія гукі’, параўн. нашукацца, натужацца ’тс’ і пад., у якасці зыходных дзеясловаў могуць выступаць шэмкацца ’корпацца’, шамкаць ’корпаць’ (ТС) і гукапераймальны комплекс там‑ (там‑), параўн. шэмеляхнуць ’перакуліць’, шамятицьціха есці’ і пад., прадстаўлены, магчыма, і ў славенскім адпаведніку našemiti ’прыбраць, безгустоўна упрыгожыць, надзець маску’ ад šemiti ’прыбіраць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

глу́ха,

1. Прысл. да глухі (у 2, 3 знач.).

2. безас. у знач. вык. Ціха, бясшумна. Глуха ў полі. Нішто не хвалюе. А. Александровіч.

3. прысл. Шчыльна, наглуха. З нізкага берага дно акіяна вачам не даступна, — Глуха ўкрыла яго сіняя цемень вады. Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асцяро́жнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць асцярожнага. Далейшая размова збліжае іх [Лабановіча і Вольгу Віктараўну], рассейвае тое недавер’е і тую асцярожнасць, што замінаюць выяўленню шчырасці і адкрытасці паміж людзьмі, асабліва малазнаёмымі. Колас. Як бы там ні было, ён [Чарпакевіч] ужыў, якую мог, асцярожнасць, каб толькі ўсё абышлося ціха. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ручаі́на, ‑ы, ж.

Невялікі ручай. Дзе ціха бяжыць ручаіна З празрыстай крыніцы лясной, Стаіць маладая каліна У белым убранні вясной. Матэвушаў. Павел знайшоў тры ручаіны, што выцякалі з возера. Ваданосаў. Лугамі ды пералескамі ішла вясна, разлівалася ручаінамі, першымі жаваранкамі спявала ў небе. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

благаславе́нны, ‑ая, ‑ае.

Варты благаславення (у 3 знач.), падзякі, хвалы. Зноў прыйшоў благаславенны час. Гальвасы навечна выехалі адсюль. Чорны. [Марыя:] — Благаславенныя пад небам І матчын хлеб, і родны дом! Аўрамчык. // Высок. Шчаслівы, багаты. [Гогіберыдзе:] — Сям’я мая ціха і мірна жыве ў благаславеннай Кахетыі. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыглу́шаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прыглушыць.

2. у знач. прым. Трохі аслаблены, не моцны. З царкоўнай вежы слаба даносіўся прыглушаны голас званоў. Колас. Ціха шасцелі газеты і кнігі, і адно толькі чуўся прыглушаны, як з-пад падушак, пошапак. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)