ЛУГО́ЎСКІ (Мікалай Пятровіч) (14.12. 1911, в. Равуча Талачынскага р-на Віцебскай вобл. —25.6.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Камандзір стралк. батальёна капітан Л. вызначыўся ў 1944 пры вызваленні Віцебскай вобл.: 23 чэрв. батальён на чале з ім прарваў абарону ворага, заняў в. Гуркі і Ермакі, выйшаў у тыл праціўніка, адбіў 9 контратак, вызваліў в. Крупчына і Засіннікі. 24 чэрв. фарсіраваў Зах. Дзвіну, захапіў плацдарм, выйшаў на шашу Віцебск—Бешанковічы, дзе злучыўся з падраздзяленнямі войск 3-га Бел.фронту. Л. загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ФРОНТ ВЫЗВАЛЕ́ННЯ ПАЎДНЁВАГА В’ЕТНА́МА (НФВПВ),
арганізацыя, якая вяла ўзбр. барацьбу супраць паўд.-в’етн. ўрада і амер. войск у 1960—70-я г. Створаны як падпольная арг-цыя 20.12.1960. У 1961 сфарміраваў узбр. сілы, якія з ваен. дапамогай Дэмакр. Рэспублікі В’етнам пачалі барацьбу супраць урада Паўдн. В’етнама (з 1964 і супраць войск ЗША). На 1-м з’ездзе НФВПВ (1962) яго старшынёй выбраны Нгуен Хыў Тхо. Са студз. 1969 прадстаўнікі фронту ўдзельнічалі ў чатырохбаковых перагаворах пра мірнае ўрэгуляванне ў В’етнаме. У чэрв. 1969 НФВПВ стварыў Часовы рэв. ўрад Рэспублікі Паўд. В’етнам. Пасля аб’яднання В’етнама ў 1976 спыніў існаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НГУЕ́Н ВАН ТХІЕ́Ў (Nguyễn Vãn Thieû; н. 5.4.1923, г. Фанранг, В’етнам),
ваенны і дзярж. дзеяч Паўд. В’етнама. Ген.лейтэнант. Скончыў Нац.ваен. акадэмію (1949). У 1945—46 чл.В’етміня (выйшаў з яго з-за нязгоды з палітыкай камуністаў). Пасля абвяшчэння на Пд В’етнама Рэспублікі В’етнам (РВ) на розных кіруючых пасадах у яе ўзбр. сілах: камандзір дыв., корпуса, нач., Ген. штаба, міністр абароны. З чэрв. 1965 кіраўнік дзяржавы. У 1967 выбраны прэзідэнтам РВ. 13.4.1975 у выніку наступлення войск Дэмакр. Рэспублікі В’етнам і атрадаў Нацыянальнага фронту вызвалення Паўднёвага В’етнама падаў у адстаўку і пакінуў краіну. Жыве ў Вялікабрытаніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАВЕ́РЗЕЎ (Іван Фёдаравіч) (3.9.1914, в. Кузьмінкі Арлоўскай вобл., Расія — 23.4.1978),
расійскі кінаакцёр. Нар.арт.СССР (1975). Скончыў Маскоўскае гар.тэатр. вучылішча (1938). З 1938 у маскоўскім т-ры Рэвалюцыі, з 1945 у Т-ры-студыі кінаакцёра кінастудыі «Масфільм». У характарах персанажаў імкнуўся раскрыць драматызм, супярэчлівасць, кантрастнасць і павароты лёсу. Зняўся ў фільмах «Марскі ястраб» (1942), «Тарас Шаўчэнка» (1951), «Адмірал Ушакоў» і «Караблі штурмуюць бастыёны» (1953), «Знаёмцеся, Балуеў!» (1963), «Фронт без флангаў» (1975), «Фронт за лініяй фронту» (1977); на кінастудыі «Беларусьфільм» — «Маё каханне» (1940), «Палеская легенда» (1957). Дзярж. прэмія СССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ЛКА-ДЗМІ́ТРЫЕЎ (Аляксандр Дзмітрыевіч) (12.9.1893, с. Вялікая Слабада Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 13.11.1962),
генерал-лейтэнант (1944). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1927, 1934) і Генштаба (1938). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Паўд.-Зах., Бранскім, Цэнтр., Бел., 1-м Бел., 1-м і 3-м Прыбалт. франтах: нач. штаба ўпраўлення тылу фронту, нам. камандуючага арміяй па тыле, нач. штаба арміі. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Беларусі, Прыбалтыкі, Польшчы, Берлінскай аперацыі. Да 1954 у Сав. Арміі. Чл.ЦККПБ у 1954—56.
4. Частка фронту, зона дзеяння якой-н. воінскай часці, вайсковага злучэння.
На ўчастку стралковага палка.
5. Галіна, сфера якой-н. грамадскай дзейнасці.
Адказны ў. работы.
6. У царскай Расіі: падраздзяленне, аддзяленне гарадской паліцыі.
Адвесці ва ў.
|| прым.участко́вы, -ая, -ае (да 3 і 6 знач.).
У. ўрач.
Участковая выбарчая кампанія.
У. ўпаўнаважаны.
У. інспектар (афіцэр міліцыі, адказны за парадак на даручаным яму ўчастку; у 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КРЫ́МСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944,
сумесныя наступальныя дзеянні войск 4-га Укр.фронту (камандуючы ген. арміі Ф.І.Талбухін), Асобнай Прыморскай арміі (ген. арміі А.І.Яроменка), Чарнаморскага флоту (ЧФ; адм. П.С.Акцябрскі) і Азоўскай ваен. флатыліі (контр-адм. С.Г.Гаршкоў) па вызваленні Крымскага п-ва ад ням.-фаш. і рум. войск 8.4—12.5.1944 у Вял.Айч. вайну. У выніку Мелітопальскай аперацыі і Керчанска-Эльтыгенскай аперацыі 1943сав. войскі прарвалі ўмацаванні праціўніка на Перакопскім перашыйку, занялі плацдармы на паўд. беразе Сіваша і на Керчанскім п-ве, блакіравалі размешчаную ў Крыме 17-ю ням. армію (5 ням. і 7 рум. дывізій; усяго каля 200 тыс.чал., каля 3,6 тыс. гармат і мінамётаў, больш за 200 танкаў і штурмавых гармат, 150 самалётаў). Сав. войскі налічвалі 30 стралк. дывізій, 2 брыгады марской пяхоты і інш. (усяго каля 400 тыс.чал., каля 6 тыс. гармат і мінамётаў, 559 танкаў і самаходных артыл. установак, 1250 самалётаў). 8 крас. войскі 4-га Укр.фронту пры падтрымцы 8-й паветр. арміі і ЧФ прарвалі абарону праціўніка на Перакопе, Сівашы, Ішунскіх пазіцыях і выйшлі да Севастопаля. У ноч на 11 крас. з Керчанскага п-ва пачала наступаць Асобная Прыморская армія пры падтрымцы 4-й паветр. арміі і ЧФ. У выніку штурму 5—9 мая вызвалены Севастопаль. 12 мая капітулявалі рэшткі варожай групоўкі на мысе Херсанес. Дапамогу сав. войскам аказалі і крымскія партызаны.
Літ.:
Грылев А.Н. Днепр—Карпаты—Крым: Освобождение Правобережной Украины и Крыма в 1944 г.М., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
асіраце́лы, ‑ая, ‑ае.
Які стаў сіратою. Пасылаліся з далёкага фронту пісьмы ў глухія закуткі палескіх вёсак, і часта адказам на гэтыя пісьмы быў горкі плач асірацелых дзяцей і маладых удоў.Колас.Пан Чапкоўскі загадаў .. [Анэлі] карміць сваім малаком асірацелых шчанят.Бядуля.//перан. Які страціў блізкага, любімага чалавека. //перан. Пакінуты гаспадарамі, насельнікамі; запусцелы, закінуты. Асірацелае сяло. □ Асірацелыя старыя дубы ў чорных шапках бусліных гнёздаў спакойна стаялі, не варушачы ніводным лістом.Колас.Гарэлі хаты, недаўменна раўлі асірацелыя каровы.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
устро́іць, устрою, устроіш, устроіць; зак.
1.што. Наладзіць, зрабіць што‑н. Устроіць ілюмінацыю. Устроіць аблаву. □ [Маці:] — І на табе — вечарынку зноў хлопцы ўстроілі.Масарэнка.// Арганізаваць. [Вера:] — Хлопцы будуць выяўляць параненых. Лазарэт устроім. Паправяцца чырвонаармейцы — хтосьці павядзе за лінію фронту.Асіпенка.
2.што. Учыніць, справіць. Устроіць скандал. □ Гэта Цімох Будзік, спец па часці падпалаў, устроіў такую ілюмінацыю.Колас.
3.каго. Уладкаваць на работу, на якое‑н. месца. Устроіць хлопца на службу.
•••
Устроіць штуку — тое, што і адпаліць штуку (гл. адпаліць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
франта́льны
(фр. frontal, ад лац. frontalis)
1) накіраваны ў бок фронту праціўніка (гл.фронт 2); лабавы (напр. ф. удар);
2) размешчаны ў пярэдняй частцы чаго-н. (напр. ф-ая сцяна);
3) звернуты тварам да гледача (у выяўленчым, тэатральным мастацтве);
4) перан. агульны, адначасовы для ўсіх (напр. фае апытванне).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)