магутнасць выпрамянення святла, якая ацэньваецца па зрокавым адчуванні або ўздзеянні на селектыўны прыёмнік святла, што мае стандартызаваную спектральную адчувальнасць. Роўны здабытку сілы святлаI на прасторавы вугал ω, у якім распаўсюджваецца дадзены С.п.: Φ = Iω.
Поўны С.п., што выпраменены кропкавай крыніцай святла з сілай святла I, роўны Φ = 4πI. Уадрозненнеад С.п. прамяністы патокP ацэньваецца з дапамогай вымяральных прылад (аб’ектыўна) і звязаны з С.п. суадносінамі Φ = kP, дзе k — светлавы эквівалент магутнасці, залежны ад даўжыні хвалі святла. Адзінка С.п. ў СІ — люмен, прамяністага патоку — ват.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КАРэлектрамашыны,
рухомая (вярчальная) частка эл. машыны. Звычайна тэрмін «Я.» адносяць да пастаяннага току машыны (уадрозненнеадротара — вярчальнай часткі пераменнага току машыны).
На валу Я. набіраецца асяродак з лістоў электратэхн. сталі з пазамі для абмотак, у якіх пры вярчэнні індуктуецца пераменная электрарухальная сіла. Канцы абмотак злучаюцца з пласцінамі калектара, праз шчоткі якога робіцца злучэнне абмотак Я. з вонкавым ланцугом. Ад тыпу і формы Я. залежаць многія характарыстыкі эл. машыны (магутнасць, хуткадзеянне, дакладнасць рэгулявання і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дысмарфафабі́я
(аддыс- + марфа- + -фобія)
назойлівы неўратычны страх, звязаны з рэальнай або ўяўнай фізічнай заганай; уадрозненнеад дысмарфаманіі працякае звычайна без цяжкіх псіхічных расстройстваў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
універсальны вобраз, знак, які ўвасабляе пэўную ідэю. Ствараецца чалавекам у працэсе пазнання рэчаіснасці і развіцця культуры. Форма С. не мае непасрэднай сувязі з адлюстраваным ім зместам. Уадрозненнеадінш. відаў знакаў С. мае пачуццёва-наглядную форму, а сувязь паміж формай і закладзеным у ёй сэнсам не з’яўляецца адвольнай. Умаст. культуры С. з’яўляецца адным з гал. сродкаў выяўлення духоўных і эстэт. каштоўнасцей, аўтарскай мадэлі свету. На пэўных этапах развіцця мастацтва С. прэваліравалі ў маст. мове (напр., сярэдневяковае мастацтва, сімвалізм). Уадрозненнеадалегорыі С. не мае рацыянальнай формулы, разлічанай на адназначную трактоўку. Сэнсавая струк» тура С. шматзначная і прадугледжвае актыўнае ўспрыняцце суб’ектам. Праблема С. разглядалася ўжо ў ант. філасофіі (Платон). У сярэдневяковай філасофіі навакольнае асяроддзе тлумачылася як С. сутнасці Бога (Псеўда-Дыянісій Арэапагіт). Эстэт. асэнсаванне С. прапанавана тэарэтыкамі ням. рамантызму, якія проціпастаўлялі С. алегорыі (Ф.Шэлінг, Ф.Крэйцэр) і бачылі ў ім аснову паэт. творчасці (Ф.Шлегель). Рацыяналістычную трактоўку С. прапанаваў Г.Гегель, які разглядаў С. пераважна ў якасці знака. Прыхільнікі псіхааналізу трактуюць С. як форму выяўлення псіхапаталагічнага сімптому асобы (З.Фрэйд) ці ўстойлівых форм калектыўнага бессвядомага — архетыпаў (К.Г.Юнг). Ням. філосаф Э.Касірэр пашырыў змест паняцця С. і разглядаў у якасці сімвалічных усе формы дзейнасці чалавека (мову, рэлігію, мастацтва і навуку).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́КАННЕ,
вымаўленне не пад націскам на месцы фанемы <о> гука [о]. Уадрозненнеадакання О. ўласціва размежаванне пры маўленні фанем <о> і <а> ў ненаціскных складах: «вода — трава». Распаўсюджана ў паўн. гаворках рус. мовы. На Беларусі сустракаецца ў паўд. гаворках Брэсцкай і Гомельскай абл. Ў асобных гаворках Столінскага і Лунінецкага р-наў назіраецца гіпероканне — замена этымалагічнага [а] на [о]: [бозар].
Літ.:
Блінава Э.Д., Мяцельская Е.С. Беларуская дыялекталогія. 2 выд.Мн., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПТЭРЫДАСПЕ́РМЫ (Pteridospermae, або Cycadofilices), насенныя папараці,
падклас, па інш. сістэматыцы клас (Pteridospermopsida) стараж. вымерлых голанасенных. 6 парадкаў. Існавалі ў познім дэвоне — раннім меле. Узялі пачатак ад прагімнаспермаў. На Беларусі выкапнёвыя рэшткі роду Archaeopteris (споры) выяўлены ў адкладах верхняга дэвону.
Былі прадстаўлены дрэвавымі, ліянападобнымі і травяністымі формамі. Мелі лісце папарацепадобнага тыпу (часам адбіткі лісця П. не адрозніваюцца ад лісця сапр. папарацей, пазбаўленых спарангіяў). Уадрозненнеад большасці інш. голанасенных не мелі выразных муж. ці жан.стробілаў. Размнажаліся насеннем, якое размяшчалася па адным на канцах парасткаў. Розныя групы П., магчыма, далі пачатак бенетытам, цыкадавым, хвойным.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУСКА́ЛЬНІК МАГНІ́ТНЫ,
электрычны апарат пераменнага току для дыстанцыйнага пуску, спынення і аховы ад перагрузак і кароткіх замыканняў эл. установак (напр., рухавікоў з каротказамкнутым ротарам). Бывае нерэверсіўны і рэверсіўны, існуюць спец. П.м. для пераключэння абмотак шматскарасных электрапрыводаў.
Кантактавая сістэма П.м. спрацоўвае адэл.-магн. прывода. Нерэверсіўны П.м. мае кнопачны пульт, кантактар і цеплавое рэле. Уадрозненнеад яго рэверсіўны П.м. мае 2 кантактары, зблакіраваныя механічна і электрычна (ва ўключаным стане можа знаходзіцца талькі адзін з іх). Пры пачарговым уключэнні кантактараў пераключаюцца фазы сілкавання і напрамак вярчэння рухавіка мяняецца. Вырабляецца ў звычайным, ахоўным і выбуховабяспечным варыянтах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРВА́Ж (франц. servage адлац. servus раб),
від феад. залежнасці сялянства ў Зах. Еўропе ў сярэднія вякі; адна з найб. крайніх форм абмежавання грамадз. і гасп. правоў сялян (серваў). Сервы працавалі на зямлі феадала, былі ў асабістай ад яго залежнасці, падсудныя яго суду, але ў адрозненнеад прыгоннага права ў Расіі юрыдычна не былі прымацаваныя да зямлі. С. характэрны для перыяду феад. раздробленасці. Рост таварнай вытв-сці ў 13—14 ст., адкрытае супраціўленне сялян (нар. паўстанні 14—15 ст.) зменшылі значэнне С. У 16—18 ст. С. захаваўся толькі ў асобных адсталых рэгіёнах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТАБ-АФІЦЭ́РЫ назва групы старшых афіцэраў у арміях шэрагу Краін. Урас. арміі катэгорыя Ш.-а. ўведзена ў пач. 18 ст. і паводле Табеля аб рангах 1722 да іх належалі афіцэры ад маёра да палкоўніка (на флоце — ад капітан-лейтэнанта да капітана 1-га рангу). Як правіла, з Ш.-а. складаўся штаб (адсюль назва). Уадрозненнеад обер-афіцэраў (групы малодшых афіцэраў) Ш.-а. насілі эпалеты з махрамі і пагоны з дзвюма падоўжнымі палосамі (прасветамі). Паводле Табеля аб рангах 1884 у 8-ы клас (групу Ш.-а.) пераведзены капітан, ротмістр, есаул; пры гэтым яны лічыліся обер-афіцэрамі, але атрымалі права на тытулаванне Ш-а.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАЛІТАГРА́ФІЯ (адаўта... + літаграфія),
від літаграфіі, пры якой выяву на камень наносіць мастак-аўтар, уадрозненнеад рэпрадукцыйнай літаграфіі, дзе арыгінал перамалёўвае на камень майстар-літограф. Убел. мастацтве аўталітаграфію выкарыстоўваюць з пач. 19 ст. ў літаграфскіх майстэрнях пры Віленскім ун-це. У 1920—30-я г. ў тэхніцы аўталітаграфіі працавалі Я.Горыд, А.Малярэвіч, Н.Сасноўская, Ф.Фогт. У сучасным бел. мастацтве амаль усе творы ў гэтай тэхніцы выконваюцца пры ўдзеле аўтараў (У.Басалыга, А.Паслядовіч, А.Кашкурэвіч, С.Герус, В.Шаранговіч, В.Александровіч, І.Немагай, С.Раманаў).