род кветкавых раслін сям. складанакветных. 1 від — П. звычайны, або камчужная трава, ці маташнік (T. farfara). Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы і Паўн. Амерыцы (заноснае). На Беларусі трапляецца па берагах канаў, рэк, ручаёў, на пустках.
Шматгадовая травяністая расліна выш. да 20 см з паўзучым карэнішчам, якое паглыбляецца ў глебу больш як на 1 м. Адзіночныя кветаносныя сцёблы шчыльна ўсаджаны чырванавата-бураватым лускападобным лісцем. Прыкаранёвае лісце доўгачаранковае, з верхняга боку — гладкае, з ніжняга — лямцавае, бялявае [адсюль назва — под(ніз)белы]; адрастае пасля цвіцення. Жоўтыя кветкі ў кошыках дыям. 2—3 см, цвітуць ранняй вясной. Плод — сямянка. Піянерная расліна — хутка асвойвае свабодныя плошчы, але потым выцясняецца інш. раслінамі. Лек. расліна, ранні меданос.
set smth. alight падпа́льваць што-н., запа́льваць што-н.;
A cigarette set the dry grass alight. Сухая трава загарэлася ад цыгарэты.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
адквітне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Скончыць цвісці; адцвісці. Даўно адквітнелі каштаны І восень апала з дубоў.Прыходзька.// Пражыць маладыя гады, страціць свежасць; пастарэць. Часам сумна становіцца дужа, Што ўжо восень, завяла трава, І што ты адквітнела, як ружа.Смагаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напластава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., чаго.
1. Накласці пластамі. Памацаў [Васіль Кузьміч], як падсохла трава, узяў у Мальвіны граблі, напластаваў і палажыў .. у капу.Пальчэўскі.
2.Спец. Нарэзаць пластамі. Напластаваць рыбы.
3.перан. Пакінуць які‑н. адбітак за доўгі перыяд часу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паплаве́ц, ‑лаўца, м.
Невялікі поплаў. Давёўшы разору да прырэчнага паплаўца, [Міхась] гукнуў да Ніці: — Хопіць на сёння.Якімовіч.[Жанчына] спусцілася з падгнілага ганка на маленькі дворык, адгароджаны ад вялікага нізкай агароджай.. Скрозь была трава, мятліца — як паплавец які перад ганкам.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мару́шкінатрава ’чабор, Thymus serpyllum L.’ (даўг., Сл. ПЗБ). Першая частка выразу ўзнікла ў выніку скарачэння слова мацярду́шка ’чабор’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мятлі́нак ’трава мятліца, Agrostis, L.’ (слонім., Сцяшк. Сл.). Відаць, з польск.miotlina, mietlina ’благая мятла’. Да мятла1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рыска́я ’калючая’ (камян., ЛА 5). Ад ры́зая < рэ́заць у выніку рэгрэсіўнай асіміляцыі, параўн. рэская трава ’асака’. Гл. рэ́знік1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бало́ціна, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і балаціна. Балоціна была ўся ў пнях і ў лазняку, а трава там радзіла добрая...Ракітны.Каб ямчэй было потым нарыхтоўваць, капаць торф у балоціне, бульдозер выварочваў і ссоўваў на межы смольныя пні.Капыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)