бой партызанскіх 277-га палка і 278-га атрада па разгроме ням.-фаш. гарнізонаў у вёсках Пацава Слабада і Малінаўка Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. ў ноч на 23.3.1944 у Вял.Айч. вайну. Партыз. разведка ўстанавіла, што ў гарнізон Пацава Слабада прыбыў на адпачынак ням. зенітны батальён 4-й танк. арміі, таму па ініцыятыве камандзіра Клічаўскай ВАГ І.З.Ізоха і нач. штаба М.А.Баранава быў падрыхтаваны план бою. Арганізаваўшы засаду на выпадак падыходу варожых падмацаванняў, партызаны амаль адначасова атакавалі фаш. гарнізоны ў абедзвюх вёсках, у ходзе бою спалілі 35 аўтамашын, мотарамонтную майстэрню, шмат тэхнікі і жывой сілы праціўніка, захапілі 40 вінтовак, 3 кулямёты, вял. колькасць боепрыпасаў, харчавання, медыкаменты. Партызаны страцілі 4 чал.
паслядоўнасць ферментатыўных рэакцый акіслення глюкоза-6-фасфату да вуглякіслага газу і вады. Адбываецца ў цытаплазме жывых клетак і суправаджаецца ўтварэннем адноўленага каферменту нікацінамідадэніндынуклеатыдфасфату (НАДФ∙H).
Агульнае ўраўненне П.ц.: 6 глюкоза-6-фасфат + 12 НАДФ = 6 CO2 + 12 НАДФ∙H + 12H+ + 5 глюкоза-6-фасфат + H3PO4. Звычайна не выкарыстоўваецца клеткай для атрымання энергіі, тамушто не з’яўляецца асн. шляхам абмену глюкозы. Біял. значэнне П.ц. — забеспячэнне клеткі адноўленым НАДФ, неабходным для біясінтэзу тлустых к-т, халестэрыну, стэроідных гармонаў, пурынаў і інш.найважн. злучэнняў. Выяўлены ў жывёл, раслін, мікраарганізмаў. У млекакормячых высокая актыўнасць П.ц. выяўляецца ў печані, кары наднырачнікаў, тлушчавай тканцы, малочнай залозе ў перыяд лактацыі і ў эмбрыянальных тканках, нізкая — у сардэчнай і шкілетных мышцах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЫВУНЕ́Ц (Utricularia),
род кветкавых насякомаедных раслін сям. плывунцовых. Каля 250 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных, субтрапічных і ўмераных паясах. На Беларусі 4 віды П.: звычайны (U. vulgaris), малы (U. minor), паўднёвы (U. australis), прамежкавы (U. intermedia). Трапляюцца ў старыцах, азёрах, забалочаных лясах, канавах, на балотах.
Шматгадовыя, травяністыя, наземныя, водныя, некат. эпіфітныя, бескаранёвыя расліны. На лісці размешчаны празрыстыя лоўчыя пухіркі — мяшочкападобныя ўздуцці з клапанамі, якія лёгка адкрываюцца толькі ўнутр (дробныя беспазваночныя, напр., дафніі, трапляюць разам з вадой і не могуць выйсці назад). Ферменты, што выдзяляюць сценкі пухірак, ператраўліваюць здабычу. Расліны растуць на бедных азоцістымі злучэннямі субстратах, таму іх недахоп папаўняецца за кошт жывёльнай ежы. Кветкі няправільныя, у рыхлай гронцы на верхавінцы кветаноса над вадой. Плод — каробачка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРАЧЫ́НЫ,
у беларусаў і інш. хрысціянскіх народаў памінальны абрад, які адзначаецца на 40-ы дзень (6-ы тыдзень) пасля смерці чалавека. Як і інш.памінкі, звязаны з культам продкаў. На Беларусі наз. таксама саракавіны, саракі, саракапуст; шасціны. Паводле нар. павер’я, у гэты час душа нябожчыка наведвае родную хату, таму яе прыбіралі ручнікамі, на акно ставілі хлеб-соль і шклянку з вадой. На С. родныя наведваюць магілу памерлага, наладжваюць у доме жалобны стол, які паходзіць ад стараж. язычніцкай трызны. Сярод абавязковых памінальных страў — куцця, канун і інш. Асобны прыбор з пітвом і стравай ставяць для памерлага. Неабходнасць адзначаць С. тлумачаць тым, што непамянутая душа асуджана на пакуты і не будзе спрыяць людзям у іх зямных справах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІ́БНАСЦЬу матэматыцы,
лік, які характарызуе меру блізкасці дакладнага і набліжанага значэнняў пэўнай велічыні. Адрозніваюць абсалютную Х. — модуль рознасці |x − a| і адносную Х. — |x − a|/a (звычайна выражаецца ў працэнтах), дзе a — дакладнае і x — набліжанае значэнні зададзенай велічыні.
Пры лікавым рашэнні задач Х. вынікаў абумоўлена набліжаным матэм. апісаннем рэальнага працэсу, недакладнасцю задання зыходных даных, недакладнасцю метаду рашэння і Х. акруглення. Звычайна значэнне a невядомае і таму для характарыстыкі дакладнасці набліжанай роўнасці x ≈ a абмяжоўваюцца ўказаннем верхняй мяжы абс. Х. (лімітнай абс. Х.), якая вызначаецца як лік Δa такі, што |x − a| ≤ Δa. Аналагічна вызначаецца лімітная адносная Х. Выраз «лік x роўны a з дакладнасцю Δa» матэматычна запісваецца як x = a ± Δa. Гл. таксама Памылак тэорыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
учара́шні, ‑яя, ‑яе.
1. Які адбыўся, утварыўся, зроблены і г. д. учора. Кожны сённяшні дзень нясе ў сабе крупінку дня ўчарашняга.«Маладосць».Пасля ўчарашняга дажджу сонца паднялося вясёлае, іскрыстае, лес нібы памаладзеў, і вярнулася галасістая, зычная вясна.Новікаў.// Які быў нядаўна, у недалёкім мінулым. Учарашні баявы таварыш — начальнік штаба атрада — стаў мужам Марусі.Брыль.
2.узнач.наз.учара́шняе, ‑яга, н. Тое, што было ўчора, у недалёкім мінулым. Ці таму, што ўдалося часткова адпомсціць Бубновіч за ўчарашняе, ці таму, што з ім ішла Аня, Косця адчуў сябе вальней.Карпюк.
•••
Учарашні дзеньгл. дзень.
Шукаць учарашняга днягл. шукаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гумо́р, ‑у, м.
Душэўны стан, настрой. Марынка адразу заўважыла, што Вера не ў гуморы і таму ўвесь час маўчыць, нават не азірнецца.Шыцік.Дырэктар быў у добрым гуморы — сход прайшоў так, як ён і разлічваў, без бурных размоў.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саракаго́ддзе, ‑я, н.
1. Тэрмін, прамежак часу ў сорак гадоў. Параўнальна мала зроблена за мінулае саракагоддзе і ў галіне даследавання сістэмы словаўтварэння ў сучаснай беларускай мове.Суднік.
2. Гадавіна якой‑н. падзеі, здарэння, што адбыліся сорак гадоў таму назад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тысячаго́ддзе, ‑я, н.
1. Прамежак часу ў тысячу год. Трэцяе тысячагоддзе да н. э.//звычайнамн. (тысячаго́ддзі, ‑яў). Вельмі вялікі прамежак часу. Не дні і не месяцы — Тысячагоддзі ідуць неўміручыя людзі да зор.Макаль.Пад няхітрую музыку адной скрыпкі і часам двух барабанаў віхрам выконваецца танец — той танец, які адбываўся ў вясёлыя мінуты стагоддзі таму назад, а ў больш прымітыўным выглядзе — назад цэлыя тысячагоддзі.Чорны.
2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося ці пачалося тысячу год таму назад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
архе́й
(ад гр. archaios = даўні + aion = век, эпоха)
самая старажытная эра ў геалагічнай гісторыі Зямлі, якая распачалася больш за 3500 млн. гадоў таму назад і працягвалася 900 млн. гадоў, а таксама пласты горных парод, што ўтварыліся ў той час.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)