Кісаліха ’вясёлка’ (ДАБМ). Магчыма, да кіснуць (гл.). Параўн. серб.-харв. киша ’дождж’. Словаўтварэнне пры дапамозе суфіксаў -аль, ‑іха: ‑кісаць > *кісальЖісаяіха (Сцяцко, Афікс. наз., 25–26, 187–188).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́ставічы ’вяснушкі, рабацінне’ (Касп.). Бел. рэгіяналізм, відавочна, даволі архаічны, утвораны пры дапамозе суф. -tiʼь. Да ластаўка (гл.). Іншыя словы з суф. ‑іч гл. Сцяцко, Афікс. наз., 158.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Любя́к ’поснае мяса’ (навагр., Нар. сл., Жыв. сл.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑як (як кісля́к, сітня́кСцяцко, Афікс. наз., 130–131) ад люб‑(ів)‑ы < прасл. libъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лядаўні́ца ’ложа ў сячкарні’ (Сцяшк.), ’жалезная акоўка скрынкі ў ручной сячкарні’ (беласт., Сл. ПЗБ). Да ля́да4. Аб суфіксе ‑аўніц‑а гл. Сцяцко (Афікс. наз., 171–172).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лятва́, лётва́, летва́, лятво́ ’праца пчалы па збору мёду’ (Анох.; лунін., Шатал.; рэч., Мат. Гом.). Палескае. Да лётаць. Аб суфіксе ‑ва (‑во) гл. Сцяцко (Афікс. наз., 85).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мазгатня́ ’галаваломная, заблытаная справа’ (Нас.) утворана ад мазгатаць (гл.) і суф. ‑н‑я (з экспрэсіяй непахвальнасці), як і мазгаўня́, балбатня́, калатня́, буркутня́, траскатня́ (Сцяцко, Афікс. наз., 89).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мака́нне ’гарачыя жытнія пампушкі, аблітыя тварагом са смятанай, ці малаком’ (Растарг.). Да макаць (гл.). Словапрымыкае да ўсх.-бел. арэалу. Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 55–56).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мню́шка ’звараная тоўчаная бульба’ (малар., Сл. Брэс.). Да мяць (гл.), якое ў Зах. Палессі мае форму мне́тэ, мня́ты. Аб суфіксе ‑ʼуха > ‑ʼушка гл. Сцяцко, Афікс. наз., 73.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мякліна́ ’мышца’, ’сцягно’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да ⁺мяклы < мякчэць < мяккі (гл.). Параўн. рус. пск. мяклый ’размоклы’, ’вялы, друзлы’. Аб суфіксе ‑іна гл. Сцяцко, Афікс. наз., 107–108.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мігулькі, мыгу́лькэ ’маленькія драўляныя палачкі, якія замацоўваюць знізу петлі мотузаў, што трымаюць ніт’ (малар., Уладз.). Да міга́ць (гл. міг). Аб суфіксе ‑уль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)