аналі́тык, ‑а, м.

1. Спецыяліст, які займаецца аналізам чаго‑н. Хімік-аналітык.

2. Чалавек, які мае схільнасць аналізаваць з’явы навакольнага свету, адносіны паміж людзьмі, адчуванні, перажыванні свае асабістыя і тых, хто яго акружае. Пісьменнік-аналітык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазна́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. пазнаць (у 2 знач.).

2. Працэс аб’ектыўнага азнаямлення з акаляючым светам; здольнасць пазнаваць. Працэс пазнання. Навуковы метад пазнання. □ Душа [Вялічкі] раскрылася для пазнання свету, яна шукала гэтага пазнання. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

светаадчува́нне, ‑я, н.

Кніжн. Успрыманне чалавекам навакольнага свету, што праяўляецца ў адпаведных дзеяннях, пачуццях, настроях. Купала як бы завяшчаў няспынныя пошукі, распрацоўку вершаваных форм на аснове народнай паэтыкі, народнага, у вытоках сваіх, светабачання, светаадчування. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тыпало́гія, ‑і, ж.

Навуковы метад, звязаны з сістэматызацыяй або класіфікацыяй прадметаў, з’яў, паняццяў і пад. і вызначэннем іх тыпаў.

•••

Тыпалогія лінгвістычная — раздзел мовазнаўства, які вывучае мовы свету з пункту погляду падабенства і адрознення іх структуры.

[Ад грэч. typos — адбітак, форма і logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эмпірыясімвалі́зм, ‑у, м.

Суб’ектыўна-ідэалістычны напрамак у рускай філасофіі 20 ст., які адмаўляе аб’ектыўнасць знешняга свету і сцвярджае, што ўяўленні і паняцці — не адлюстраванне рэальных рэчаў у свядомасці, а толькі сімвалы, умоўныя знакі нашых адчуванняў.

[Ад грэч. empeiría — вопыт і symbolon — умоўны знак, прыкмета.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тага- (таго‑) — ненаціскны элемент складаных слоў тагабо́чны ’які жыве на тым баку’, тагаго́дні ’мінулагодні’, тагаро́чны ’тс’ (Нас.), тагасве́тны ’незямны, пасмяротны’, тагача́сны ’які існаваў у мінулым’ (ТСБМ), тагоча́сны ’тадышні’ (Ласт., Бяльк.). Да той (гл.), на базе спалучэнняў з таго боку, з таго свету, з таго року і пад., параўн. таго‑часу ’зараз жа’ (Нас.). Гл. таго.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матэма́тыка ’навука аб колькасных суадносінах і прасторавых формах навакольнага свету’ (ТСБМ), ст.-бел. математикъ, математыкъ (XVI ст.). Са ст.-польск. matematyka (matematyk), якое з с.-лац. matematika (ars) < ст.-грэч. μαθηματική (τέχνη) ’мастацтва пазнання навукі’ < μάθημα ’веды, навука, пазнанне’ < μανθάνω ’вучу, вывучаю’ (Голуб-Ліер, 305). Крукоўскі (Уплыў, 89) памылкова выводзіць бел. лексему з рускай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГО́ВАРАВА (Любоў Анатолеўна) (н. 30.4.1954, с. Брухава Калужскай вобл., Расія),

бел. спартсменка (скарасное падводнае плаванне). Майстар спорту міжнар. класа (1975). Скончыла Бел. ін-т фіз. культуры (1975). Чэмпіёнка свету ў камандным і бронзавы прызёр у асабістым пяршынствах (1976). Рэкардсменка свету ў эстафеце 4×100, 4×200 м (1976).

т. 5, с. 318

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

адаптацыягене́з

(ад адаптацыя1 + -генез)

узнікненне, развіццё і пераўтварэнне прыстасавальнасці арганізмаў у працэсе эвалюцыі арганічнага свету.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

анімалісты́чны

(ад анімаліст)

звязаны з адлюстраваннем жывёльнага свету ў выяўленчым мастацтве і літаратуры (напр. а. жанр).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)