сам себе́ хозя́ин (голова́) сам сабе́ гаспада́р (галава́);
э́то говори́т само́ за себя́ гэ́та гаво́рыць само́ за сябе́;
и сам не рад і сам не рад;
он — сама́ доброта́ ён — сама́ дабрыня́;
каки́е са́ми, таки́е и са́нипогов. які́я са́мі, такі́я і са́ні;
са́ми с уса́мипогов. са́мі з вуса́мі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
негаты́ў
(лац. negativus = адмоўны)
адбітак на фатаграфічнай пласцінцы або плёнцы, дзе асветленыя месцы атрымаліся цёмнымі, а цёмныя светлымі, а таксама сама пласцінка або плёнка з такім адбіткам (параўн.пазітыў).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Híngabef -
1) адда́насць, самаахвя́рнасць;
mit ~ (сама)ахвя́рна, адда́на
2) захапле́нне, захо́пленасць (навукай і г.д.);
éinen Áuftrag mit gróßer ~ lösen ца́лкам адда́цца рашэ́нню даручэ́ння
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
дарва́ць, ‑рву, ‑рвеш, ‑рве; ‑рвём, ‑рвяце; зак.
1. Скончыць ірваць; сарваць, абарваць усё, да канца. Дарваць апошнія кветкі.
2.Разм. Канчаткова парваць, знасіць (пра адзенне, абутак і пад.). Дарваць чаравікі. □ Неўзабаве, яшчэ да прымаразкаў, бялізна сама падзерлася так, што Алесю прыйшлося аднойчы ў нядзелю проста дарваць яе на кавалкі.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыхава́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Часова або трохі, няпоўнасцю схавацца; стаіцца. — Ой, а тады якраз дождж паўдня ліў, дык я і падумала была, што можа гэта ты дзе ў дарозе ад дажджу прыхавалася.Чорны.Непадалёку была нівінка, відаць, жанчына мела намер прыхавацца там сама і ўратаваць каня ў выпадку налёту.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Зняць з каго‑н. адзенне. Мы раздзелі малога, урач агледзеў яго, аслухаў.Кулакоўскі.// Распрануць.
2.Разм. Аграбіць, зняўшы з каго‑н. адзенне. Ды сама [Хадора] амаль не ў споднім, Твар збялеў, што ў меле: — Ах, мой Савачка, мой родны, А мяне ж раздзелі!Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разрыда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Пачаць моцна рыдаць; зарыдаць. «Толькі б не разрыдацца, толькі б не ўпасці», — шапталі ледзь чутна збялелыя вусны, і .. [маці] ішла, ішла.Сачанка.— Мабыць, ад усяго разам — ад крыўды, абразы, ад біцця гэтага — сама, там жа, у кабінеце, істэрычна разрыдалася, ніколі ў мяне такой істэрыкі не было.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
са́па, ‑ы, ж.
Спец. Акон, траншэя, падкоп, які капаецца ў напрамку да пазіцыі праціўніка для паступовага і скрытага набліжэння да яго. // Спосаб капання такіх траншэй і пад. Перакідная сапа. Лятучая сама,
•••
Ціхай сапай — непрыкметна, цішком. Ці сапай ціхаю, ці проста напралом — Нам гэта добра невядома — Прыдбаў пасаду важную Пахам.Маеўскі.
[Фр. варе.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сухе́нькі, ‑ая, ‑ае.
Разм.Памянш.-ласк.да сухі. Сухенькія дровы. Сухенькія грыбы. Сухенькая скарынка. Сухенькі ручнік. □ Будынкі пана Чарнецкага вельмі сухенькія. Гараць, як запалкі.Бядуля.Сухенькая, тоненькая, як былінка,.. была гэтая бабулька!Чарнышэвіч.Цётка падсоўвае мне масла, тварог, а сама ўважліва разглядае мяне, і яе сухенькі, зморшчаны твар поўны добразычлівасці.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упо́тайку, прысл.
Разм. Тое, што і употай. На вечары засталася толькі моладзь. Сярод яе была нават адна сама па сабе прывабная дзяўчына Вера Іжыцкая, з заняпалага дваранскага роду. Лабановіч употайку наглядаў за ёю.Колас.Аўстра замілавана глядзела на .. [Каспара]. «Не, не можа быць, каб такі хаваў нешта ўпотайку ад мяне».Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)