далуча́льны, -ая, -ае.

1. Прызначаны для далучэння.

Д. провад.

2. У граматыцы: які з’яўляецца дапаўненнем, дадаткам да чаго-н. або які служыць для далучэння ці заснаваны на спосабе далучэння.

Далучальныя адносіны.

Д. злучнік.

Д. сказ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

антыраке́та

(ад анты- + ракета)

снарад, прызначаны для знішчэння ракет наступальнага дзеяння.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

двухгадзі́нны

1. (які працягваецца дзве гадзіны) zwistündig;

2. (прызначаны на дзве гадзіны) Zwiuhr-;

двухгадзі́нны цягні́к Zwiuhrzug m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

БЭ́ЙСІК (англ. basic),

мова праграмавання высокага ўзроўню, якая арыентавана на дыялогавую работу з ЭВМ. Уваходзіць у склад матэм. забеспячэння большасці мікраЭВМ. Прызначаны для складання праграм рашэння навук.-тэхн. задач. Мае просты сінтаксіс, што забяспечвае выкарыстанне яго непрафесійнымі праграмістамі — інжынерамі, вучонымі, студэнтамі і інш.

т. 3, с. 383

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЎТАКА́Р (ад аўта... + англ. car цялежка),

самаходная цялежка з рухавіком унутранага згарання і грузавой платформай. На іх могуць устанаўліваць пад’ёмныя платформы, грузапад’ёмныя краны і інш. Прызначаны для ўнутрызаводскай перавозкі грузаў, механізацыі пагрузачна-разгрузачных работ на чыг. станцыях, складах, у портах і інш.

т. 2, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАЗВЕ́ДВАЛЬНЫЯ О́РГАНЫ,

спецыяльныя падраздзяленні, якія дзяржава стварае для ажыццяўлення разведвальнай дзейнасці; састаўная ч. разведвальнай суполкі і сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Прызначаны абараняць інтарэсы асобы, грамадства, дзяржавы ад знешніх пагроз з выкарыстаннем вызначаных заканадаўствам спец. метадаў і сродкаў.

В.​А.​Окунеў, А.​А.​Мініч.

т. 13, с. 254

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

выязны́, ‑ая, ‑ое.

1. Звязаны з выездам куды‑н. Выязная сесія суда.

2. Прызначаны для выезду. Выязныя вароты.

3. Прызначаны для язды. Выязны конь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэлега́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Выбраны або прызначаны прадстаўнік якой-н. арганізацыі, установы, калектыву на сход, канферэнцыю, з’езд і пад.

|| ж. дэлега́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. дэлега́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

bang4 [bæŋ] adj., adv. infml

1. якра́з;

bang on time якра́з у прызна́чаны тэ́рмін

2. зусі́м

Our computers are bang up to date. infml Нашы камп’ютары мадэрновыя;

go bang infml узарва́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

корманарыхто́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для нарыхтоўкі кармоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)