асарамаці́ць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маціць; зак., каго.

Разм. Паставіць каго‑н. у становішча, якое прымушае адчуць сорам, няёмкасць. Андрушка ўзяў з рук у Мацвея плуг. Яму цяпер было страшна асарамаціць сябе перад Мацвеем. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жыве́ц, жыўца, м.

Маленькая жывая рыбка, якая насаджваецца на кручок пры лоўлі буйной драпежнай рыбы. — Сёння і шчупак павінен браць. Можна будзе на жыўца паспрабаваць. Лобан. // Вуда, якая нажыўляецца такой рыбкай. Паставіць жыўца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

stymie [ˈstaɪmi] v.

1. fml ста́віць у безвыхо́днае стано́вішча, заганя́ць у тупі́к;

stymie a plan сарва́ць план;

Negotiations became stymied. Перамовы зайшлі ў тупік.

2. sport паста́віць супе́рніка ў стано́вішча «ста́ймі» (гольф)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

besóhlen vt падбіва́ць падно́скі;

die Stíefel ~ паста́віць на бо́ты но́выя падно́скі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Kómma n -s, -s і -ta ко́ска;

ein ~ sétzen паста́віць ко́ску

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

значо́к, -чка́ м.

1. значо́к;

2. (условная помета) значо́к, ме́тка ж.;

паста́віць ~чкі́ на паля́х кні́гі — поста́вить значки́ (ме́тки) на поля́х кни́ги

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

checkmate

[ˈtʃekmeɪt]

1.

v.

1) паста́віць ма́т (у ша́хматах)

2) ца́лкам перамагчы́; параліжава́ць праці́ўніка

2.

n.

1) мат -у m. (у ша́хматах)

2) по́ўная пара́за

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

арганіза́тарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да арганізатара. Арганізатарскі талент. Арганізатарскія здольнасці. // Накіраваны на арганізацыю чаго‑н. Арганізатарская дзейнасць. □ Мы павінны паставіць справу так, каб праверка выканання арганічна спалучалася з жывой арганізатарскай работай. Машэраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падзірване́ць, ‑ее; зак.

Зарасці травой, пакрыцца дзірваном (у 1 знач.). Каб пераскочыць цераз .. [акоп], трэба было паставіць каня насупроць аднаго з выступаў, якія калісьці былі выразаны ў жвірыстай зямлі, а цяпер паабсыпаліся і падзірванелі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадпіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак., што ці з інф.

1. Аддаць распараджэнне аб чым‑н.; загадаць што‑н.

2. Зрабіць абавязковым у адпаведнасці з чым‑н. (з правіламі, звычаямі і пад.); паставіць у абавязак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)