запаленне слізістай абалонкі гартані. Адрозніваюць Л. востры і хранічны. Востры Л. бывае пры вял. нагрузцы на голас, вострай рэспіраторнай інфекцыі, алергічным пашкоджанні, пры адры, грыпе, дыфтэрыі, шкарлятыне. Запаленчы працэс можа пашкоджваць слізістую абалонку трахеі (ларынгатрахеіт). Асн. сімптомы — сухасць, пяршэнне ў горле, сухі кашаль, парушэнне голасу. Пры вострым Л. іншы раз узнікае ацёк падскладкавай вобласці (найчасцей у дзяцей) са стэнозам дыхальных шляхоў да асфіксіі. Прычына хранічнага — частыя вострыя Л. Лячэнне вострага Л. тэрапеўт. і фізіятэрапеўт., а таксама рэфлекторная тэрапія.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
дысацыя́цыя
(лац. dissociatio = раз’яднанне)
1) распад малекул на састаўныя часткі (атамы, радыкалы, іоны);
2) парушэнне звязнасці псіхічных працэсаў (проціл.асацыяцыя 3).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
астэадысплазі́я
(ад астэа + дысплазія)
прыроджанае парушэнне развіцця касцей, якое суправаджаецца іх дэфармацыяй у сувязі з замяшчэннем касцявой тканкі храстковай або фібрознай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
адміністраты́ўны, адміністрацы́йны administratív, auf dem Verwáltungswege, Verwáltungs-;
адміністраты́ўная паса́да Verwáltungsfunktion f -, -en;
адміністраты́ўнае спагна́ннеÓrdnungsstrafe f -, -n;
у адміністраты́ўным пара́дку auf dem Verfügungswege; verwáltungsmäßig;
адміністраты́ўнае парушэ́ннеюрыд.Órdnungswidrigkeit f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
МІНЕРА́ЛЬНЫ АБМЕ́Н,
сукупнасць працэсаў ужывання, усмоктвання, размеркавання і выдзялення неарганічных рэчываў з арганізма жывёл і чалавека. Разам з водным абменам М.а. забяспечвае пастаянства асматычнай канцэнтрацыі, іоннага складу, кіслотна-шчолачнай раўнавагі, аб’ёму вадкасцей унутр. асяроддзя арганізма (гл.Гамеастаз). Характар фіз.-хім. працэсаў у тканках вызначаюць іоны (Na+, K+, Ca2+, Mg2+, Cl−, , і інш.) і мікраэлементы. Пазаклетачная вадкасць мае шмат Na+, Ca2+, Cl−, унутрыклетачная — K+, Mg2+, фасфаты. Іонная асіметрыя забяспечваецца дзейнасцю плазматычных мембран, звязваннем некат. іонаў хім. кампанентамі клетак, назапашваннем у органах (напр., у касцявой тканцы дэпаніруецца Ca2+, Mg2+, Sr2+). У млекакормячых жывёл і чалавека солі выводзяцца праз кішэчнік і ныркі (экскрэцыя ўзмацняецца пры іх лішку і памяншаецца пры недахопе). Сутачная патрэба чалавека ў асобных хім. элементах залежыць ад узросту, полу, клімату, роду дзейнасці, рацыёну харчавання. Канцэнтрацыя асобных іонаў падтрымліваецца спец. сістэмамі рэгуляцыі (напр., Na+ і K+ — гармонамі кары наднырачнікаў, Ca2+ — гармонамі шчытападобнай і каляшчытападобнай залоз) і каардынуецца ц. н. с.Парушэнне М.а. прыводзіць да паталаг. з’яў (напр., павышэнне канцэнтрацыі K+ у плазме крыві парушае сардэчную дзейнасць, паніжэнне — выклікае мышачную слабасць, парушэнне функцый нырак і страўнікава-кішачнага тракту).