узле́сакМалады лес на краю старога лесу (Слаўг.). Тое ж узлёсак (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Паж ’у сярэднія вякі — падлетак, юнак дваранскага роду, які служыў пры двары караля або буйнага феадала’ (ТСБМ). Праз рус.паж або польск.paz̏ з франц.page ад італ.paggio ’малады слуга’ (параўн. Фасмер, 3, 184).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дубе́ц ’дубец’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Рус.ду́бе́ц ’палка, дубец’, укр.дубе́ць ’тс’. Вытворнае (спачатку, магчыма, толькі памяншальнае ’малы, малады дуб’) ад прасл. ’дуб’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 95–96.
Пільна гледзячы на каго‑, што‑н., захапіцца, забыцца. Непрыкметна для сябе і Міця загледзеўся на гульню.Навуменка.Міша, які трапіў сюды ўпершыню, заглядзеўся на малады бор.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
катава́сія, ‑і, ж.
1. Песнапенне, што выконваецца абодвума клірасамі, якія для гэтага сыходзяцца разам на сярэдзіну царквы.
2.перан. Беспарадак, мітусня, неразбярыха. Паразумнеў надта малады народ, не слухаюць старэйшых. Ад гэтага і пайшла катавасія на свеце.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разно́шаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад разнасіць.
2.узнач.прым. Які стаў прасторным, вялікім ад працяглага нашэння. Цяпер малады немец загаварыў да немца ў разношанай пілотцы, тады сказаў нешта тым, што стаялі ззаду.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скуфе́йка, ‑і, ДМ ‑фейцы; Рмн. ‑феек; ж.
Памянш.да скуф’я; тое, што і скуф’я. Сівому манаху памагае малады, з рэдкай русай бародкай.. Абодва манахі ў белых палатняных падрасніках і ў чорных шапках-скуфейках.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЯСЁЛКА (Phallus),
род грыбоў з групы парадкаў гастэраміцэтаўсям. вясёлкавых. Каля 20 відаў. Пашыраны ў лясных зонах зямнога шара, асабліва ў тропіках і субтропіках. На Беларусі трапляецца вясёлка звычайная (Phallus impudicus). Сапратроф, але можа ўтвараць грыбакорань (мікарызу) з дубам, букам, некат. кустамі (напр., ляшчынай). Расце на глебе адзіночна або невял. групамі ў маладых лісцевых і мяшаных лясах, хмызняках. Пладовыя целы з’яўляюцца ў ліп.—кастрычніку. Занесена ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь.
Пладовае цела спачатку замкнёнае белаватае або жаўтаватае, паўпадземнае яйцападобнае (т.зв. «чортава яйка») дыям. 5—7 см з тоўстым коранепадобным міцэліяльным цяжам каля асновы, укрытае трохслаёвай абалонкай (перыдыем). З узростам абалонка разрываецца, пладовае цела выцягваецца ў шчыльную губчатую пустую ножку (рэцэптакул) даўж. да 30 см з ячэйкавай шапачкай даўж. 3—4 см наверсе, якая ўкрыта слоем аліўкава-зеленаватай слізі з рэзкім пахам падлы, што прываблівае насякомых, якія разносяць споры. Выкарыстоўваецца ў нар. медыцыне («земляное масла») як процірэўматычны і проціпухлінны сродак Малады грыб ядомы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКЦЫ́ДЫІ (Coccidia),
атрад прасцейшых кл. спаравікоў; унутрыклетачныя вузкаспецыфічныя паразіты эпітэліяльнай тканкі пераважна органаў стрававання жывёл і чалавека. Каля 400 відаў. Распаўсюджваюцца пераважна аліментарным шляхам і пры кровасмактанні.
Цела пераважна авальнае ці круглае. Жыццёвы цыкл характарызуецца чаргаваннем бясполага размнажэння (шызаганія), палавога працэсу (гаметаганія) і спораганіі, якая адбываецца ў вонкавым асяроддзі. Большасць К. мае аднаго гаспадара, некат. двух. Многія К. выклікаюць захворванні жывёл — какцыдыёзы, у чалавека — таксаплазмоз.
Да арт.Какцыдыі. Цыкл развіцця какцыдыі эймерыі: I — першае пакаленне шызонтаў; II — другое пакаленне шызонтаў; III — трэцяе пакаленне шызонтаў; IV — гаметаганія; V — спараганія; 1 — спаразоіты; 2 — малады шызонт; 3 — шызонт з многімі ядрамі, які расце; 4 — шызонт, што распаўся на меразоіты; 5 — меразоіты; 6 — развіццё макрагаметы; 7 — развіццё мікрагамет; 8 — мікрагамета; 9 — аацыста; 10 — аацыста, якая выйшла з кішэчніка труса; 11 — аацыста 3 чатырма спарабластамі і астаткавым целам; 12 — развіццё спор; 13 — аацыста з чатырма спелымі спорамі (у кожнай споры па 2 спаразоіты).